Навіны

Скаргу Вольгі Крапоцінай зарэгістравалі ў Камiтэце па правах чалавека
Скаргу гродзенскай грамадскай актывісткі Вольгі Крапоцінай зарэгістраваў Камiтэт па правах чалавека (КПЧ) ААН. Дзяўчыну ў верасні 2014 года затрымалі ў Гродне за раздачу ўлётак “Вярніце Крым! Рукі прэч ад Украіны!”, а ў яе кватэры правялі ператрус.
Мытня аэрапорта “Мінск-2” патрабуе 500 долараў за 40 кніг
З-за вялікага памеру мытнай пошліны, выстаўленай аэрапортам “Мінск-2”, 40 кніг пра беларускіх ветэранаў не трапілі на прэзентацыі супольнага беларуска-італьянскага праекту ў Мінску, Гомелі і Рэчыцы.

Буйны штраф журналісту-фрылансеру з Гомеля (копія дакумента)
Суддзя Калінкавіцкага раённага суда Людміла Савасцянава прызнала гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага вінаватым ў парушэнні ч.2 арт. 22.9 КаАП і пакарала яго адміністрацыйным штрафам у памеры 35 базавых велічынь (7 мільёнаў 350 тысяч рублёў).

Міністэрства інфармацыі ў 2015 годзе вынесла 36 папярэджанняў беларускім СМІ
Гэта паведамляецца ў адказе міністэрства на зварот прэс-сакратара ГА “БАЖ” Барыса Гарэцкага.

Пяць гадоў таму памёр Віталь Тарас
18 студзеня спаўняецца роўна пяць гадоў як пайшоў з жыцця наш калега, вядомы беларускі журналіст Віталь Тарас.

БелТА выкарыстала фота з незалежнага сайта, абрэзаўшы лагатып
Аўтарскі фотаздымак Васіля Мацкевіча, які належыць сайту “Медиа-Полесье”, з’явіўся на БелТА з абрэзаным лагатыпам першакрыніцы.

Асамблея НДА выбрала Антона Матольку журналістам года
15 студзеня Асамблея недзяржаўных арганізацый зладзіла сёмую цырымонію ўганаравання пераможцаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”.

ГА “БАЖ” далучылася да міжнароднай заявы з нагоды зменаў медыйнага заканадаўства Польшчы
На гэтым тыдні шэраг удзельнікаў “Платформы Грамадскай Салідарнасці” выступілі з заявай з нагоды “нядаўніх падзеяў, якія ўплываюць на стан дэмакратыі і абароны правоў чалавека ў Польшчы”.

Праваабаронцы падрыхтавалі даведнік для журналістаў
У электронным выданні «Праваабарончая дзейнасць у Беларусі» сабраная базавая інфармацыя пра правы чалавека, якая можа быць карысная журналістам у працы з гэтай тэматыкай.

ЕФЖ адрэагавала на новую хвалю пераследу журналістаў
Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае адмяніць судовае рашэнне па справе Ларысы Шчыраковай і скасаваць заканадаўчыя нормы, якія дазваляюць штрафаваць журналістаў паводле арт. 22.9 КаАП.

Пяты адміністрацыйны пратакол супраць журналістаў за працу на “Белсат”
Незалежных журналістаў з Гомеля Аркадзя Малыша і Кастуся Жукоўскага будуць судзіць за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ 20 студзеня ў Карме.

Касацыйныя скаргі гродзенскіх БАЖаўцаў адхілілі
Абласны суд ў Гродна (суддзя Мікалай Рачынскі) 14 студзеня не задаволіў касацыйную скаргу сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Уладзіміра Хільмановіча.