Навіны

Пайшоў з жыцця Аляксей Кароль
12 верасня пайшоў з жыцця Аляксей Сцяпанавіч Кароль – сябра ГА “БАЖ”, галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты “Новы час”, гісторык і палітолаг.

Еўрапарламент чакае ад уладаў Беларусі спынення пераследу незалежных СМІ
10 верасня Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі. Яе тэкст даступны на сайце europarl.europa.eu на англійскай мове.
Стартаваў “перыяд перадвыбарнай агітацыі і прапаганды”
Агітаваць за байкот забаронена «і можа карацца адміністрацыйнай адказнасцю», – нагадвае БелТА.

Лунінец: “Вераснёўскія сустрэчы з БАЖ”
Сябры Лунінецкай філіі ГА “БАЖ” правялі некалькі творчых сустрэч, прымеркаваных да 20-годдзя арганізацыі.

Адміністрацыі раёнаў Мінска далі супрацьлеглыя адказы наконт фатаграфавання ў крамах (+ копіі дакументаў)
Выявы ў галерэі можна разгортваць клікам на значок Амаль кожны год беларускія журналісты трапляюць у непрыемныя сітуацыі падчас фатаграфавання на аб’ектах гандлю.

Запрашаем на выставу і “Жывыя размовы” пра правы чалавека 13 верасня ў Гродне
13 верасня у жыхароў і гасцей Гродна будзе магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемствах незвычайнага фармату, пазнаёміцца з людзьмі, якія працуюць у галіне правоў чалавека, атрымаць ад іх карысныя парады.

"Новаму Часу" зноў адмовілі ў распаўсюдзе выдання праз "Белсаюздрук" (Дадалася копія дакумента)
Кіраўніцтва РУП “Белсаюздрук” не мае магчымасці для распаўсюду “Новага Часу” праз сваю сетку і абяцае вярнуцца да гэтага пытання напрыканцы года, – гаворыцца ў адказе прадпрыемства выданню.

Дыпломы “За адданасць прафесіі” атрымалі журналісты-фрылансеры Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй
8 верасня, у Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў, Гомельская філія ГА “БАЖ” падвяла вынікі конкурсу “За адданасць прафесіі”.

З днём салідарнасці!
8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Гэтую дату заснавала ў 1958 годзе Міжнародная арганізацыя журналістаў у памяць пра свайго чэшскага калегу Юліуса Фучыка.
У Мінску затрымлівалі пазаштатную карэспандэнтку “Народнай волі” (Абноўлена)
Кацярына Андрэева збіралася асвятляць пікет каля Палаца Незалежнасці. Кароткую акцыю правялі 7 верасня а 18-й гадзіне некалькі падманутых дольшчыкаў.