НЕ - ВАЙНЕ!

Навіны

19.02.2022

У Горках двух чалавек асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

У горадзе Горкі 18 лютага адбыліся суды над затрыманымі ўчора пасля вобшукаў мясцовымі грамадскімі актывістамі Наталляй Даронінай і Віктарам Каральковым.

19.02.2022

Журналістку Кацярыну Андрэеву з гомельскай калоніі перавялі ў СІЗА ў сувязі з «працэсуальнымі дзеяннямі»

 Журналістка «Белсата» Кацярына Андрэева (Бахвалава) больш не ўтрымліваецца ў жаночай калоніі №4 Гомеля.

18.02.2022

У журналісткі Ларысы Шчыраковай адбыўся вобшук, яе затрымлівалі сілавікі

18 лютага сілавікі прыйшлі з вобшукам да журналісткі Ларысы Шчыраковай. Гэта чацвёрты вобшук у Ларысы, пачынаючы з лютага 2021 года.

17.02.2022

«А хто гэта спявае?» Сёння — шэсць месяцаў з дня арышту Ірыны Леўшынай

Журналістка і публіцыстка Ірына Халіп згадвае сваё знаёмства з рэдактаркай БелаПАНу Ірынай Леўшынай. З дня яе аршыту мінула ўжо шэсць месяцаў.

17.02.2022

Вольга Івашына: За 11 месяцаў ніводнага спаткання, 5 месяцаў няма лістоў

Вольга Івашына, жонка зняволенага журналіста «Новага Часу» Дзяніса Івашына, распавяла, што не бачыла мужа ўжо 11 месяцаў. І амаль 5 месяцаў ад Дзяніса няма нават лістоў.

17.02.2022

Ларыса Шчыракова: “Мая журналісцкая кар’ера скончылася”

Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова сыходзіць з прафесіі. Яна лічыць, што ва ўмовах тэрору супраць незалежных СМІ ў журналістаў проста не застаецца магчымасці далей працаваць унутры краіны. Што прымусіла Ларысу Шчыракову пайсці на гэты крок? Адкуль яна знаходзіла сіла на супрацьстаянне з рэпрэсіўнай сістэмай? Ці жывая журналістыка ў Беларусі? Аўтары блога "Штодзень" паразмаўлялі з журналісткай.

Фатограф Уладзь Грыдзін выйшаў на волю пасьля 13 дзён арышту
17.02.2022

Фатограф Уладзь Грыдзін выйшаў на волю пасьля 13 дзён арышту

7 лютага былога фотакарэспандэнта Свабоды асудзілі на 13 сутак арышту. ​Цяпер Уладзь Грыдзін на волі.

16.02.2022

Суд у Ганцавічах пакараў уладальніка сайта “Першы Рэгіён” штрафам за “распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі” — на 11 200 BYN

Паводле матэрыялаў справы, на сайце “Першы Рэгіён” (1reg.by), уладальнікам якога з’яўляецца прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Медыя-Ганцавічы”, былі размешчаныя публікацыі з гіперспасылкамі на Telegram-каналы “МотолькоПомоги” і “Мая краіна Беларусь”. Гэтыя інтэрнет-рэсурсы былі прызнаныя экстрэмісцкімі ў сакавіку 2021 года.

15.02.2022

Пайшоў з жыцця вядомы беларускі журналіст, выдавец газет “Свабода” і “Навіны” Павел Жук

Сёння раніцай пайшоў з жыцця вядомы беларускі журналіст, выдавец легендарных газет “Свабода” і “Навіны” Павел Жук.

13.02.2022

Аўтара YouTube-канала «Жыццё-Маліна» Мікіту Мелказёрава не ўпусцілі ва Украіну

«Няма дастатковага фінансавага забеспячэння на перыяд запланаванага знаходжання і для вяртання ў дзяржаву паходжання, альбо транзіту ў трэцюю дзяржаву», — сказана ў афіцыйнай адмове, якую апублікаваў Мелказёраў. Пачынаючы з 10 лютага (дня, калі стартавалі беларуска-расійскія вучэнні) шмат беларусаў сутыкнуліся з праблемамі падчас перасячэння ўкраінскай мяжы.

09.02.2022

Беларусы стварылі сайт «Бясьпека» з гатовымі чэк-лістамі па лічбавай бясьпецы

На сайце можна знайсьці падрабязныя пакрокавыя чэк-лісты, з дапамогай якіх нават непадрыхтаваны інтэрнэт-юзэр зможа ўзмацніць сваю лічбавую бясьпеку: як абараніць свой кампутар, мабільныя прылады, а таксама ўсё пра камунікацыйную бясьпеку (пра VPN, бясьпечныя мэсэнджэры, сацсеткі і паштовыя сэрвісы, групавыя сазвоны і іншае).