НЕ - ВАЙНЕ!

Навіны

22.06.2022

Выйшаў фільм ад MOST Media «Апошнія сведкі старога Гродна»

Гэты фільм журналісты хацелі зняць яшчэ ў Гродне, у тым горадзе, адкуль родам героі карціны. Але зрабіць гэта не ўдалося, бо падзеі 2020 года ў Беларусі вымусілі многіх гродзенцаў пакінуць свае дамы, як, уласна, і  аўтараў гэтага фільма. Ужо ў Польшчы, каб працягнуць гісторыю з успамінамі пра стары Гродна, журналісты сталі шукаць рэпатрыянтаў — тых людзей, якія з’ехалі з горада пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. З’язджалі яны дзецьмі. Гэтых людзей  знайшлі ў розных месцах Польшчы. Яны не хацелі пакідаць свае дамы, але новая ўлада дыктавала свае ўмовы: Сібір ці Польшча.  Сёння яны — апошнія сведкі Гродна 1930-40-х гадоў, з якімі мы можам пагутарыць. 

22.06.2022

Сёння свой Дзень нараджэння за кратамі адзначае журналіст інтэрнэт-выдання "Першы рэгіён" Сяргей Гардзіевіч

Журналіста асудзілі на 1,5 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму

22.06.2022

З пачатку вайны Расіі супраць Украіны загінулі 34 журналісты

Ва Ўкраіне ў баях загінуў яшчэ адзін журналіст. Уладзімір Чапавы з пачаткам вайны мабілізаваўся ў войска.

22.06.2022

Цяпер падтрымаць БАЖ можна і праз Patreon

Вы можаце падтрымаць працу БАЖ праз Patreon  — гэта выдатная пляцоўка, якая дапамагае з невялікіх данатаў збіраць сродкі на вялікія справы.

21.06.2022

Галоўны рэдактар ​​The Village Украіна Андрэй Баштовы ідзе на службу ў ЗСУ

Выдавец і сузаснавальнік The Village Украіна Андрэй Баштовы часова пакідае пасаду галоўнага рэдактара ў сувязі з мабілізацыяй ва Узброеныя сілы Украіны. 

21.06.2022

У Расіі забаранілі доступ да сайта газеты "Белорусы и рынок"

У Расіі прызналі забароненай інфармацыю на сайтах Radio France internationale і газеты "Белорусы и рынок". Адпаведнае рашэнне прыняў Кіраўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга. 

21.06.2022

«Мне не гавораць, куды адправілі Ігара». Журналіста Свабоды Лосіка этапавалі з СІЗА

Аб тым, што Ігара Лосіка этапавалі з гомельскага СІЗА-3 яго жонка Дар’я Лосік даведалася выпалкова, калі ў аўторак 21 чэрвеня прыехала забраць непатрэбныя яму рэчы.

21.06.2022

Визуал Instagram-страницы Hrodna.life признали экстремистским

Экстремистскими признали визуальные материалы — изображения, логотип, водяной знак. Такое решение принял суд Ленинского района Гродно 13 июня. Информация об этом появилась в республиканском списке экстремистских материалов.

21.06.2022

У Гродне затрыманы Мікалай Маркевіч

Дырэктара фірмы «Клас-Тур» Мікалая Маркевіча затрымалі каля 12.00 21 чэрвеня прама на офісе. Відавочцы затрымання мяркуюць, што працаваў ГУБАЗ — Маркевіча «скруцілі».

21.06.2022

У Кіеве з'явяцца вуліцы Караткевіча і Каліноўскага

У Кіеве з'явяцца вуліцы Уладзіміра Караткевіча і Кастуся Каліноўскага. Такія новыя назвы рэкамендавала экспертная камісія, іх падтрымалі ўдзельнікі анлайн-галасавання. Пры гэтым варыянт з Каліноўскім перамог у прапановах па перайменаванні і вуліцы Брэсцкай, і Астраханскай (і гэта не дзіўна — за Украіну ваюе беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага). Варыянт з Караткевічам перамог у прапановах па перайменаванні вуліцы Дабралюбава.

21.06.2022

Главный редактор российской "Новой газеты" Дмитрий Муратов продал свою нобелевскую медаль за $103,5 млн

Вырученные средства передадут ЮНИСЕФ на помощь украинским детям

21.06.2022

МИД Германии пообещал поддерживать белорусских журналистов, находящихся под угрозой

В рамках программы защиты находящихся под угрозой журналистов Берлин будет поддерживать работников СМИ, вынужденных из-за своей деятельности покинуть Афганистан, Украину, РФ или Беларусь, заявила глава МИД Германии Анналена Бербок  на конференции Global Media Forum в Бонне.