Навіны

«Площадь перемен» — книга фотографа и жителя площади Евгения Отцецкого отправляется в печать. Её можно заказать
Фотокнига Евгения Отцецкого о дружбе и солидарности соседей на фоне государственного насилия и беззакония в Беларуси в 2020. Поддержать и заказать книгу

«Днямі выходзіў на прагулку, і нада мной вісела хмарка ў выглядзе сэрцайка» — Андрэй Кузьнечык у лісьце з-за кратаў
Журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык, які літаральна за 3 гадзіны суду атрымаў 6 гадоў пазбаўленьня волі, чакае разгляду апэляцыі. Адбываць пакараньне Андрэй будзе ў наваполацкай калёніі № 1 узмоцненага рэжыму.

Пікнікі, канцэрты, стэндап і 28 гарадоў. Распавядаем, што будзе на Днях беларускай культуры за мяжой
Сёлета Дні беларускай культуры пачынаюцца пад слоганам «Belarus must go on». Цягам месяца ў 11 краінах (ад Літвы і Грузіі да ЗША і Ізраіля) адбудуцца розныя мерапрыемствы. Беларуская рада культуры падрыхтавала падрабязную мапу.

БАЖ прыняў удзел у штогадовым сходзе IFEX — Міжнароднай асацыяцыі па абароне свабоды слова
Прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў узялі ўдзел у штогадовым сходзе Міжнароднай асацыяцыі па абароне свабоды слова (IFEX), які адбыўся 27 чэрвеня. БАЖ уваходзіць у гэту аўтарытэтную міжнародную арганізацыю, якая стаіць на варце свабоды выказвання, з 2017 года.

Журналіста, які фатаграфаваў расійскую тэхніку, будуць судзіць 13 ліпеня — да 6 гадоў калоніі
Баранавіцкага журналіста Intex-press Юрыя Ганцарэвіча вінавацяць ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт.361-4 Крымінальнага кодэкса). Справу супраць журналіста пачне разглядаць Брэсцкі абласны суд 13 ліпеня. Пра гэта стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Алега Грузьдзіловіча чакаюць яшчэ тры суды. Сілавікі сьцьвярджаюць, што ён перакрываў рух на трох акцыях пратэсту
Сталі вядомыя даты трох новых судовых працэсаў у дачыненьні да журналіста Свабоды Алега Грузьдзіловіча, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15.

У Гомлі пачаўся закрыты суд над Кацярынай Андрэевай. Што трэба ведаць пра новую справу
У Гомельскім абласным судзе 4 ліпеня распачнецца працэс над палітзняволенай журналісткай Кацярынай Андрэевай. Belsat.eu распавядае, што вядома пра новую справу супраць нашай каляжанкі, што кажуць сваякі і піша ў лістах сама Кацярына.

Аляксандраў даслаў ліст на волю ліст: Усё будзе добра. Пішам далей
Андрэй Аляксандраў 26 чэрвеня даслаў на волю ліст, у якім падзяліўся ўражаннямі ад суда і распавёў пра свой настрой.