Навіны

22.11.2021

Экстрэмісцкімі матэрыяламі прызнана прадукцыя інтэрнет-рэсурсу "Борисовские новости"

Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура. “Борисовские новости” — адна са старэйшых незалежных газет нашага часу.

19.11.2021

З пружанскай раёнкі сышла рэдактарка. Яе сына асудзілі па «карагоднай справе»

Пасаду галоўнага рэдактара пружанскай газэты «Раённыя будні» пакінула Галіна Сьвідуновіч, сына якой пакаралі 1,5 гадамі «хіміі» за падзеі 13 верасьня 2020 году, калі на Маршы герояў у Берасьці пратэстоўцы вадзілі карагод, сьпявалі песьні, танцавалі.

19.11.2021

У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду

Міліцыя забірае ў яго беларускія кнігі, якія ён распаўсюджваў каля так званага «сіняга дому».

19.11.2021

Брыфінг “Рэпарцёраў без межаў” і БАЖ па сітуацыі з медыя ў Беларусі — 23 лістапада, 19:00 па Мінску

Беларусь: Як выжыць незалежнай журналістыцы? Ужо не сакрэт, што Аляксандр Лукашэнка – адзін з найбуйнейшых у свеце ворагаў свабоды прэсы: ён жорстка пераследуе супрацоўнікаў СМІ, закрывае рэдакцыі, забараняе прафесійныя арганізацыі. Падаўленне свабоды прэсы ў краіне наўрост ля парогу Еўресаюза  радыкальнае, а ўмовы працы для незалежных журналістаў невыносныя.

19.11.2021

«Нашы чытачы нам ня здрадзілі». Найстарэйшаму незалежнаму агенцтву навінаў БелаПАН — 30 гадоў

19 лістапада старэйшаму ў Беларусі незалежнаму агенцтву БелаПАН спаўняецца 30 гадоў. Яго заснавальнікам і шматгадовым кіраўніком быў Алесь Ліпай, які памёр у 2018 годзе. Пасьля Ліпая кампаніяй кіраваў Дзьмітры Наважылаў, затым — Ірына Леўшына. Цяпер Дзьмітры і Ірына ў турме, а КДБ прызнаў інфармацыйнае агенцтва БелаПАН «экстрэмісцкім фармаваньнем». Чытаем лісты, якія піша з турмы дырэктарка БелаПАН Ірына Леўшына, і ўспамінаем гісторыю найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва.

18.11.2021

Ірыну Леўшыну і Дзмітрыя Наважылава абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання»

 БелаПАН улады прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем" 1 лістапада.

17.11.2021

RIP. Памёр вядоўца культавай тэлепраграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў

Пра гэта паведаміў кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін з спасылкай на сваякоў.

17.11.2021

Кожны знойдзе свае прычыны — Onliner пра тое, што адбываецца з парталам

Рэдакцыя партала Onliner вырашыла растлумачыць, што адбываецца з інфармацыйным напаўненнем партала.

16.11.2021

На Радыё Свабода адкрылі мэмарыял загінулым журналістам, першая ахвяра была беларуская

У будынку Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа 16 лістапада адкрылі мэмарыял, прысьвечаны памяці журналістаў радыё, якія былі забітыя або загінулі пры выкананьні сваіх прафэсійных абавязкаў.

16.11.2021

Беларускія і ўкраінскія журналісты правядуць акцыю памяці Паўла Шарамета ў Кіеве на ягонае 50-годдзе

28 лістапада журналісту Паўлу Шарамету споўнілася б 50 гадоў. У гэты дзень беларускія і ўкраінскія журналісты збяруцца на месцы забойства Паўла, каб узгадаць выдатнага калегу, якім ганарыцца і каго бярэ за прыклад журналісцкая супольнасць дзвюх краінаў.