Навіны

Прэс-сакратар СК пра відэа ў інтэрнэце: «Не зусім правільна паказваць дзеянні супрацоўніка міліцыі»
Начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарату Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч прыняў удзел у «круглым стале», арганізаваным газетай «Звязда». Ён выказаў сваё меркаванне пра стаўленне насельніцтва пра сілавікоў.

Антон Сурапін адсудзіў у дзяржавы 8 мільёнаў кампенсацыі за месяц у СІЗА КДБ
У 2012 годзе малады беларускі фатограф больш за месяц правёў у СІЗА КДБ Беларусі па абвінавачанні ў тым, што нібыта дапамагаў арганізатарам “плюшавага дэсанту” нелегальна трапіць у краіну.

Міністэрства інфармацыі не кажа, якія змены будуць унесеныя ў заканадаўства
21 красавіка падчас штогадовага паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што даручыў Міністэрству інфармацыі распрацаваць новы закон у сферы кантролю інтэрнэту.

Віцебскія БАЖаўцы сустрэліся з аўтарамі шведскага падручніка для журналістаў-фрылансераў
Журналісты Фрэдрык Нэйман і Мікаэль Бэрлінг, стваральнікі падручніка ”Frilans handboken”, ахвотна дзеляцца ўласным фрылансерскім досведам са студэнтамі і калегамі. Гэтым разам падчас прыезду ў Беларусь шведскія фрылансеры вырашылі сустрэцца не толькі са сталічнымі журналістамі і абралі для першага падарожжа ў рэгіёны Віцебск.

Дайшло: улады Беларусі задумаліся пра ўплыў расійскіх СМІ на грамадства
Кантэнт Расійскай Федэрацыі ў беларускіх СМІ на сённяшні дзень даходзіць да 65 %, «гэта нас не павінна не насцярожваць з пункту гледжання нацыянальнай культуры, інфармацыйнай бяспекі», — заявіў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказаным увечары 15 мая, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі.

Хакеіст зборнай Беларусі абмацюкаў журналіста пасля просьбы пра каментар
Хакеіст зборнай Беларусі Андрэй Стась хваравіта адрэагаваў на паразу ад каманды Венгрыі (2:5).

Падчас акцыі на Кастрычніцкай затрымалі журналіста Алега Грузьдзіловіча
Карэспандэнта Свабоды Алега Грузьдзіловіча затрымалі падчас асьвятленьня акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга» на Кастрычніцкай плошчы.

Гродзенская сябра ГА «БАЖ» – лаўрэатка прэміі Мацея Плажыньскага
Гродзенская журналістка, сябра ГА «БАЖ» Інэса Тодрык-Пісальнік стала адной з лаўрэатаў прэміі Мацея Плажыньскага для журналістаў, што выступаюць у падтрымку Палоніі. Сярод лаўрэатаў сёлетняй прэміі – журналісты з Беларусі і Літвы, Германіі і Польшчы. Гэтым разам журы абірала пераможцаў у дзесяці намінацыях.

Агенцтва БелаПАН не пусцілі на міжнародны мэдыяфорум у Мінску
Міністэрства інфармацыі Беларусі адмовілася акрэдытаваць карэспандэнта і відэааператара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН на XI Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: інтэграцыя як фактар стварэння", які афіцыйна адкрываецца 13 мая ў Мінску.

Пракуратуру просяць праверыць факт парушэння правоў падпісчыкаў “Крычаўскага жыцця”
Сябар ГА “БАЖ” з Крычава Мікалай Гердзій 12 мая накіраваў заяву ў пракуратуру Крычаўскага раёна.

«Гавары праўду»: інфармацыйную прастору Беларусі кантралюе Расея
Сёньня ў Магілёве Міністэрства інфармацыі Беларусі і Міністэрства сувязі і масавых камунікацый Расеі падпішуць плян мерапрыемстваў для стварэньня агульнай інфармацыйнай прасторы «саюзнай дзяржавы на 2016-2017 гады».

Сёння ў Мінску — прэзентацыя зборніка вершаў Андрэя Бастунца
12 мая а 19-й гадзіне ў музеі Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 30) старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец прэзентуе зборнік сваіх вершаў — “Доказы руху”.