Навіны

Вещание «Дождя» прекратится и в Литве
Как пояснили в Литовской комиссии по радио и телевидению (ЛКРТВ), лицензия, которую ранее отозвал у «Дождя» латвийский регулятор, давала ему право распространять созданный контент в странах Евросоюза, России, США и других странах.

У Берліне і Бруселі пакажуць дакументальны фільм, прысвечаны 15-годдзю «Белсата»
6–9 снежня 2022 года ў Берліне і Бруселі прадстаўнікі тэлеканалу «Белсат» і фонду «Зона салідарнасці» возьмуць удзел у паказе дакументальнага фільму, прысвечанага 15-годдзю тэлеканалу. Таксама адбудуцца экспертныя дыскусіі з удзелам еўрапейскіх палітыкаў.

Заснаваная 32 гады таму газета "Белорусы и рынок" прыпыняе выхад
Выданне адсутнічае ў каталогу "Белпошты" на першую палову 2023 года. У гэты перыяд не будзе як друкаванай, так і электроннай пдф-версіі газеты, паведамілі @pozirkonline у рэдакцыі.

Вярхоўны суд на закрытым пасяджэнні адхіліў апеляцыю журналісткі Ірыны Слаўнікавай
Вярхоўны суд Беларусі 6 снежня разглядаў касацыйную скаргу абаронцаў Ірыны Слаўнікавай на рашэнне Гомельскага абласнога суда. Па выніках слуханняў, якія адбываліся ў закрытым фармаце, у пераглядзе справы ці змякчэнні прысуду было адмоўлена. Вырак ранейшы – 5 гадоў калоніі.

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу Дар'і Лосік “за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”
Як адзначаецца ў паведамленні на сайце Генпракуратуры Беларусі, пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу супраць жыхаркі Баранавіч Дар'і Лосік. 31-гадовую палітзняволеную вінавацяць у “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”.

За інтэрв'ю – крымінальная справа і разгром кватэры
У Гомелі ГУБАЗіК разграміў кватэру кандыдата філалагічных навук Наталлі Суславай — рэпрэсаванай выкладчыцы ўніверсітэта, а пазней супрацоўніцы мясцовага інфармацыйнага партала, закрытага ўладамі. Пра пагром у кватэры паведаміў праваабарончы цэнтр "Вясна".

Справядлівасць не для ўсіх. Чаму крымінальны артыкул за “перашкоду дзейнасці журналіста” распаўсюджваецца толькі на прапагандыстаў
Следчы камітэт адрапартаваў пра завяршэнне расследавання ў адносінах аднаго з удзельнікаў масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступнага гвалту сілавікоў. Акрамя традыцыйнага абвінавачання ў "грубым парушэнні грамадскага парадку", яго хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за "перашкоду законнай дзейнасці журналіста".

Выйшаў фотаальбом журналіста Вітаўта Мартыненкі пра беларускую рок-культуру
Журналіст і музычны крытык Вітаўт Мартыненка дачасна сышоў з жыцця ў 2016 годзе, так і не дачакаўшыся рэалізацыі старой задумы — максімальна поўнай і багата ілюстраванай анталогіі беларускага року пад назвай “Прадмовы й пасьляслоўі”. Да лагічнага завяршэння ідэю даводзілі сябры і паплечнікі.

Журналиста "КП в Беларуси" Геннадия Можейко обвинили ещё и в оскорблении Лукашенко
Как пишет российская "КП", речь идет о трехчасовой встрече депутата с населением в 2020 году. На записи слышен мужской голос, который эксперты СК посчитали голосом журналиста, отмечает @dw_belarus.

На магіле журналіста Уладзіміра Паца з'явіўся помнік
Родныя паставілі помнік на магіле Уладзіміра Паца — выбітнага журналіста, які два дзясяткі гадоў адпрацаваў карэспандэнтам Польскага радыё ў Беларусі. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва".

Рэдактар Hromadske.tv Анастасія Станко: «Некалькі маіх сяброў забітыя, мы жывём без электрычнасці, гарачай вады. Але я мушу быць аб’ектыўнай»
Усё змянілася 24 лютага. Куды цяпер ідзе медыясупольнасць Украіны? Гэтымі днямі ў Жэшуве — горад недалёка ад мяжы з Украінай на паўднёвым усходзе Польшчы — прайшла канферэнцыя «Медыя і вайна». У праграме была і дыскусійная панель па сітуацыі ў Беларусі.

Канвеер лаяльнасці. Журфак цалкам пераходзіць на падрыхтоўку “кішэнных прапагандыстаў”
З новага навучальнага года факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта кардынальна зменіць падыходы да навучання студэнтаў. Гэта вынікае з інтэрв’ю выканаўцы абавязкаў дэкана Лізаветы Хмель.