НЕ - ВАЙНЕ!

Навіны

19.12.2022

Грамата за прапаганду: у беларускім НАК узнагародзілі журналістаў дзяржСМІ, нават не назваўшы іх імёны

16 снежня непрызнаны кіраўнік адхіленага ад міжнароднай супольнасці НАК Беларусі Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў журналістаў дзяржаўных СМІ граматамі.

19.12.2022

Самая папулярная сацсетка ў беларускай моладзі — Instagram

Па даных апытання ад Baltic Internet Policy Initiative, 61% беларускай інтэрнэт-аўдыторыі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў выкарыстоўваюць Instagram для атрымання навін і неабходнай інфармацыі, паведамляе сайт Thinktanks.by.

19.12.2022

Подписка на наиболее тиражные пропагандистские издания за последний год подорожала на 13—15%

В каталоге "Белпочты" по-прежнему практически нет популярных независимых общественно-политических СМИ. Наиболее тиражные государственные пропагандистские газеты подорожали на 2—8% за полгода и на 13—15% за последний год, свидетельствует проведенное @pozirkonline сравнение цен в подписных каталогах.

19.12.2022

Блогеры-палітвязні Пятрухін і Кабанаў на свабодзе пасля трох гадоў зняволення

Папулярных блогераў і актывістаў з Берасцейшчыны Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава абвінавацілі ў тым, што яны нібыта “рэалізоўвалі планы арганізацыі пратэставага руху". За гэта і іншыя “парушэнні закону” кожнаму прысудзілі па тры гады калоніі. Блогеры цалкам адбылі свае тэрміны і 17 снежня 2022 года выйшлі на волю.

19.12.2022

Суд ліквідаваў тэлекампанію ў Драгічыне, якая існавала больш за 25 гадоў

Эканамічны суд Брэсцкай вобласці на пачатку 2022 года пачаў справу аб банкруцтве камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Тэлекампанія “Грамадскае Драгічынскае Тэлебачанне”, а мінулай восенню скончыў працэдуру ліквідацыі гэтай установы. Заснавальнікам тэлекампаніі з’яўляўся Драгічынскі райвыканкам, а маёмасць прадпрыемства належала на праве ўласнасці мясцоваму раённаму Савету дэпутатаў.

19.12.2022

Сайт і сацыяльныя сеткі інфарэсурсу “The Village Беларусь” прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”

Заснавальнікам папулярнага онлайн-выдання выступае культурніцкі менеджар і былы палітычны вязень Аляксандр Васілевіч. 

18.12.2022

Памёр тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў. Яму было 39 гадоў

Пра смерць беларускага аўтара і культурнага дзеяча Аляксея Стрэльнікава паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін. 

17.12.2022

У Вільні 20 снежня пройдзе развітанне з Алегам Гулаком

Развітанне прызначана ў малой капліцы ўніверсітэцкага касцёла Святых Іаанаў (Šv. Jono g. 12).

16.12.2022

Памёр старшыня БХК Алег Гулак

Гэтую інфармацыю пацьвердзілі Свабодзе ягоныя калегі. Старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту было 55 гадоў. Прычыны сьмерці пакуль не пацьверджаныя.

16.12.2022

"Інфармацыйная гігіена" вачыма чыноўнікаў

Беларускія чыноўнікі, уключна і ў "глыбінцы", заклапаціліся даверам да інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў краіне.

16.12.2022

“Магілёўсаюздрук” вырашылі ліквідаваць

Эканамічны суд Магілёўскай вобласці адкрыў ліквідацыйную вытворчасць у дачыненні да ААТ “Магілёўсаюздрук”. Прадпрыемства будзе ліквідавана да 12 ліпеня 2023 года.

16.12.2022

Рыгор Кастусёў будзе адбываць прысуд у калоніі ў Івацэвічах

Палітыка і публіцыста Рыгора Кастусёва накіравалі адбываць пакаранне — 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму — у папраўчую калонію №22 у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці.