НЕ - ВАЙНЕ!

Навіны

27.10.2022

Журналіста Алеся Любенчука асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, суддзя Мінскага гарадскога суда Алена Ананіч прызнала журналіста Алеся Любенчука вінаватым па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім». Алесю прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі.

27.10.2022

Мінінфарм аб’явіў чэмпіянат сярод журналістаў па… нарыхтоўцы дроў

Міністэрства інфармацыі распаўсюдзіла ў сваім тэлеграм-канале навіну з пазнакай «маланка» (не пашкадавалі ажно шэсць эмадзі!). Ведамства заклапацілася не пра лёс арыштаваных журналістаў ды знішчаныя медыі, а каб падначаленыя прапагандысты падхапілі «чэлендж» Лукашэнкі ў колцы дроў.

27.10.2022

Магілёўскім журналістам вярнулі адабраную пасля ператрусаў тэхніку

Супрацоўнікі праваахоўных органаў вярнулі магілёўскім журналістам Алесю Сабалеўскаму, Яўгену Глушкову і Барысу Вырвічу тэхніку, адабраную падчас ператрусаў нібыта для правядзення экспертызы.

27.10.2022

Выкладчыкі ЕГУ знялі фільм пра Скарыну, які паказвае першадрукара ў іншым святле

Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі і дакументаліст Аляксандр Матафонаў знялі дакументальны фільм «Сад Скарыны».

26.10.2022

Камітэт абароны журналістаў абураны прысудам галоўнаму рэдактару «Ежедневника» Сяргею Сацуку

«Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць Сяргея Сацука, асуджанага на 8 гадоў пазбаўлення волі, разам з усімі іншымі журналістамі, якія зараз знаходзяцца за кратамі», — заявіў у сераду Камітэт абароны журналістаў.

26.10.2022

8 гадоў зняволення: вынеслі прысуд журналісту-расследавальніку Сяргею Сацуку

26 кастрычніка Мінскі гарадскі суд пакараў палітвязня Сяргея Сацука значным тэрмінам зняволення – 8 гадоў калоніі. Вырак агучыла суддзя Святлана Бандарэнка. Аналагічнае пакаранне для журналіста тыдзень таму запатрабаваў пракурор.   

26.10.2022

Каля паўмільёна рублёў атрымалі гомельскія прапагандысты на абсталяванне за апошнія тры месяцы

Судзячы па звестках на сайце дзяржзакупак, больш за ўсё сродкаў, 400 тысяч, атрымала Гомельскае гарадское радыё, адкуль звольнілі па палітычных прычынах двух радыёвядоўцаў

26.10.2022

Улады прызналі «экстрэмісцкімі» дзве кнігі выдавецтва «Янушкевіч»

У «экстрэмісцкія» выданні запісалі кнігу Іосіфа Бродскага «Балада пра маленькi буксiр» і фаліянт Уладзіміра Арлова «Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi», зазначае «Вясна» Адпаведнае рашэнне прынятае 18 кастрычніка судом Цэнтральнага раёну Мінска.

26.10.2022

«Чарговае прабіццё дна». Акаўнт пра нацыянальныя татуіроўкі прызналі экстрэмісцкім

Акаўнт «Беларусь на целе», прысвечаны нацыянальным татуіроўкам, улады прызналі экстрэмісцкім. 

26.10.2022

Беларускі ПЭН і праваабарончы цэнтр «Вясна» ў шорт-лісце прэміі «Цюльпан за правы чалавека»

Прэмія штогод прысуджаецца праваабаронцам ці праваабарончым арганізацыям для падтрымкі іх важнай працы.   

25.10.2022

Экспэрты пра кантроль беларускага інтэрнэту: «„Алісу“ ад „Яндэкс“ цяпер будуць слухаць ня толькі супрацоўнікі ФСБ, але і КДБ»

Юрысты з Legal Hub, «Беларускай абсэрваторыі інтэрнэту» і лічбавыя назіральнікі За BYnet ацанілі ўказ Лукашэнкі пра наданьне КДБ і ААЦ прамога доступу да базаў зьвестак сайтаў у Беларусі.