Навіны

Падарунак «НН» да Дня роднай мовы: ад сёння вы можаце чытаць яе лацінкай
"Ад сёння кожны з вас зможа выбіраць, чытаць «Нашу Ніву» кірыліцай ці лацініцай. Так было да 1912 года, так будзе пасля 2023-га", - паведамляе "Наша Ніва".

БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!
Беларуская асацыяцыя журналістаў запусціла апытанне аўдыторыі, якое дапаможа камандзе лепш разумець патрэбы чытачоў у Беларусі і за мяжой. Гэтае апытанне не збірае кантактныя дадзеныя карыстальнікаў, а яго вынікі будуць скарыстаныя для паляпшэння прадуктаў БАЖ.

«Мову 404» цяпер можна паслухаць
Праекты audiobooks by і «Кніжны Воз» прэзентуюць аўдыякнігу пра дыскрымінацыю беларускамоўных у Беларусі «Мова 404», запісаную з удзелам сотні чалавек.

Мінінфармацыі адхрысцілася ад тг-канала “Желтые сливы”
"Міністэрства інфармацыі адмовілася рэагаваць на зняважлівы кантэнт таксічнага пабліка “Желтые сливы”. Гамяльчук Ілля Міронаў атрымаў адказ на свой зварот, у якім раней прасіў дзяржаву вынесці папярэджанне аўтарам рэсурса, што распальвае нянавісць у грамадстве", - піша "Гомель Штодзень".

Анлайн-кінатэатр беларускага кіно запрацуе з 1 сакавіка
Каманда «Паўночнага ззяння» запускае анлайн-кінатэатр з беларускімі фільмамі VODBLISK. Штомесяц гледачы змогуць адкрываць для сябе сучасныя незалежныя дакументальныя і ігравыя фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі. Гэтыя стужкі паступова стануць часткай медыятэкі ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно. Праект першы час будзе працаваць у бэта-рэжыме, - піша "Будзьма".

Ціханоўская: «Але руская мова — не наш выбар»
Святлана Ціханоўская ў Дзень роднай мовы звярнулася да беларусаў.

Інфармацыйная прадукцыя ex-press.bу прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Пра гэта паведамляе ПЦ "Вясна".

Яшчэ адзін прысуд медыйшчыку: Юрыю Гладчуку далі 2.5 гады калоніі
Рэдактар спецпраектаў партала «Аўтабізнес» Юрый Гладчук асуджаны на 2,5 гады калоніі. У канцы лютага Мінгарсуд разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд.

У Грузіі рыхтуюць акцыю ў падтрымку Філіпа Дзядко
Лідар партыі Droa Алена Хаштарыя абвясціла, што плануе сёння, 20 лютага, акцыю пратэстў ў Тбіліскім аэрапорце а 18-ай у сувязі з тым, што адмовы ва ўездзе ў Грузію апанентам Пуціна пачалі адбывацца ўсё часцей.

Ситуация с дезинформацией и пропагандой в Беларуси
Теперь многие пропагандистские программы в Беларуси открыто используют агрессивную риторику и оскорбления оппонентов власти.

Светлана Тихановская обсудила популяризацию белорусского языка на встрече с топ-менеджерами Google и YouTube
Zerkalo: "Светлана Тихановская встретилась с вице-президентом Google по государственной политике и связям с государственными органами Аннет Крёбер-Риэль и вице-президентом YouTube по связям с государственными органами Лесли Миллер, чтобы обсудить белорусский язык в их продуктах. Встреча произошла во время Мюнхенской конференции по безопасности".

У Беластоку 21 лютага адбудзецца Беларуская дыктоўка
Дыктоўка пройдзе ў Міжнародны дзень роднай мовы. Паўдзельнічаць у ёй можна і онлайн, піша "Радыё Свабода".