НЕ - ВАЙНЕ!

Навіны

05.11.2022

КДБ і МУС сінхронна абнавілі спісы датычных да “тэрарыстычнай” і “экстрэмісцкай” дзейнасці. Там шмат журналістаў

Галоўныя сілавыя ведамсты Беларусі працягваюць навешваць на апанентаў рэжыму ярлыкі экстрэмістаў ды тэрарыстаў. У гэтыя шэрагі ўсё часцей трапляюць зняволеныя і ўжо асуджаныя прадстаўнікі незалежных медыяў.

05.11.2022

Суд у Брэсце пакараў рэдактара газеты “Царква” арыштам на 15 сутак

Краязнаўцу і рэдактара газеты “Царква” Ігара Бараноўскага затрымалі 2 лістапада і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста.

03.11.2022

Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу Рыгора Кастусёва 29 лістапада

Пасяджэнне Вярхоўнага суда па разгляду апеляцыйнай скаргі Рыгора Кастусёва прызначанае на 29 лістапада 2022 года.

03.11.2022

«Спаў на халоднай падлозе, ацяпленне не ўключалі». Анатоль Санаценка правёў 30 сутак у карцары

Галоўны рэдактар незалежнай анлайн-газеты «Бобруйский курьер» Анатоль Санаценка цягам месяца — з сярэдзіны верасня па кастрычнік — знаходзіўся ў ІЧУ Бабруйска за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пасля вызвалення ён распавёў пра ўмовы ўтрымання.

03.11.2022

Былы журналіст з Баранавічаў пакараны на тры гады калоніі за каментар у сацыяльных сетках

Як стала вядома праваабаронцам “Берасцейскай вясны”,  напрыканцы кастрычніка 2022 года ў Брэсцкім абласным судзе разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да 37-гадовага Эдгара Шырко. Яго абвінавачвалі паводле арт. 369 КК РБ (“Абраза прадстаўніка ўлады”) і ч. 1 арт. 130 КК РБ (“Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы”).

02.11.2022

Обвиняемый в нападении на Азаренка рассказал в суде, что силовики сами вовлекли его в преступление, а затем пытали ради признания

В Минске близится к завершению суд над участниками «Отрядов гражданской самообороны Беларуси». На процессе 2 ноября дал показания Дмитрий Сосновский, которого обвиняют в нападении на пропагандиста Григория Азаренка. Также были озвучены показания сотрудника КГБ, который с самого начала был внедрен в «террористическую» группу. На суде присутствовал Sputnik.

02.11.2022

Падкаст «Эканоміка з Чалым» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі

Падкаст тэлеканала «Белсат» «Эканоміка з Чалым. Давайце разбірацца», размешчаны на некалькіх стрымінгавых сэрвісах, з'явіўся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Мінінфарма.

02.11.2022

Дзень нараджэння за кратамі адзначае наша калега Кацярына Андрэева

Не забыць. Не перагарнуць старонку. Падтрымліваць. Пісаць. Думаць. Маліцца. Набліжаць вызваленне.