НЕ - ВАЙНЕ!

Навіны

06.01.2023

Telegram заблокировал два новых канала Ольги Бондаревой для устройств iOS

По требованию Apple Telegram заблокировал два новых канала Ольги Бондаревой для устройств iOS

06.01.2023

Памёр журналіст, пісьменнік і выдавец Віктар Хурсік

Віктар Хурсік памёр у Мінску на 70-м годзе жыцця, паведамляе ягоная сям'я. Перад смерцю ён доўга хварэў.

05.01.2023

Калегам з «Суспільне Херсон» патрэбна дапамога на аднаўленне студыі

Каб даносіць праўду, якая найперш патрэбна жыхарам тэрыторыяў, якія пакуль яшчэ пад акупацыяй, тэлерадыёкампанія «Суспільне Херсон» просіць дапамогі. Пра тое, як працавала Украінскае радыё ў акупаваным Херсоне і што цяпер патрэбна для аднаўлення нармальнай работы радыё Ўнет распавяла супрацоўніца тэлерадыёкампаніі  «Суспільне Херсон» і Украінскага радыё Маргарыта Лазнык.

05.01.2023

Суд над журналістам Андрэем Пачобутам перанеслі на 16 студзеня

Суд над палітзняволеным журналістам і актывістам незарэгістраванага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Андрэем Пачобутам мусіў быў пачацца 9 студзеня. Аднак, як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, разгляд справы зноў перанеслі — гэтым разам на 16 студзеня.

05.01.2023

Рэдактар прафсаюзнага бюлетэня Вацлаў Арэшка пакараны 8 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму

5 студзеня абвешчаны жорсткія выракі ў справе актывістаў беларускіх незалежных прафсаюзаў. Сярод асуджаных таксама журналіст, публіцыст, палітолаг Вацлаў Арэшка. Раней праваабарончая супольнасць прызнала ўсіх фігурантаў палітзняволенымі.  

05.01.2023

У Мінску па "справе Вясны" судзяць чатырох праваабаронцаў

У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 5 студзеня, распачынаецца суд "па справе Вясны". Паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак") судзяць чатырох праваабаронцаў:  старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама завочна Змітра Салаўёва, які вымушаны быў пакінуць Беларусь. 

05.01.2023

«Просіць падручнікі, значыць, мае пляны на будучыню». Навіны былых гомельскіх журналістаў, якія трапілі за краты

13 верасьня ў Гомлі быў затрыманы гісторык і краязнаўца, былы журналіст Яўген Меркіс. Дагэтуль ён у СІЗА. 6 сьнежня ў Гомлі затрымалі былую журналістку Ларысу Шчыракову. Свабода даведалася пра навіны ад іх.

04.01.2023

Прэзідэнцкая газета піярыць пуцінскага “кувалдыста” Прыгожына

Падобна, што газета “СБ. Беларусь сегодня” (былая “Советская Белоруссия”) у сваёй інфармацыйнай палітыцы цалкам злілася з расійскай прапагандай. У іншым выпадку як расцаніць апублікаваны на YouTube-канале медыя відэасюжэт пра “навагодні падарунак” ад набліжанага да Крамля баевіка Прыгожына. 

04.01.2023

Дачцэ Дар'і і Ігара Лосікаў сёння споўнілася 4 гады. Павіншуйце бацькоў са святам!

Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. З таго часу яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7. Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.

03.01.2023

Аляксандр Фядута трапіў у турэмную бальніцу

Палітвязень Аляксандр Фядута трапіў у турэмную бальніцу амаль адразу пасля пераводу ў магілёўскую калонію.