Навіны

“Зручны горад”: зручна і для журналістаў
Новы інтэрнэт-праект “Зручны горад”, закліканы дапамагчы актыўным грамадзянам правільна звяртацца да дзяржаўных органаў, можа прынесці практычную карысць і журналістам. У гэтым перакананыя стваральнікі вэб-платформы, прэзентацыя якой адбылася 15 кастрычніка ў мінскім адукацыйным цэнтры “Imaguru”.

Гродзенскі журналіст Віктар Парфёненка падаў скаргу ў КПЧ ААН
Гродзенскі журналіст Віктар Парфёненка падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Да гэтага Міністэрства замежных спраў Беларусі сем раз адмаўляла журналісту ў акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта “Беларускага Радыё Рацыя” (Польшча).

Рэдакцыя «Intex-press» паскардзілася ў ЦВК
Рэдакцыя газеты «Intex-press» (Баранавічы) накіравала ў Цэнтравыбаркам скаргу на дзеянні старшыні гарадской выбарчай камісіі Тамары Шукала.

У Мінску старшыня камісіі прыгнаў грузавік, каб перашкодзіць зняць выбары на відэа
Карэспандэнт партала Tut.by Валянцін Міхальцоў апісаў абсурдную сітуацыю, якая здарылася падчас выбараў на сталічным участку.

Сёння адкрыецца выстава "Дотык" — праект маладых фатографаў з курсу ГА "БАЖ"
Павітацца за руку з сябрам ці паправіць прычоску. Завесці аўтамабіль ці закалыхаць немаўля… Варта ўсяго на хвіліну спыніцца, каб зразумець, што за звычайным дотыкам хаваюцца сапраўдная прыгода і жывая гісторыя. Яны могуць як жахнуць сваёй жорсткасцю, так і натхніць непадкупнай шчырасцю. Але каб адчуць болей, трэба падысці бліжэй.
Ноччу знікаў доступ да шэрагу сайтаў
У ноч пасля выбараў ад 1.20 да 1.35 былі недаступныя сайты nn.by, charter97.org, belaruspartisan.org, naviny.by, euroradio.fm. У 1.35 доступ да іх аднавіўся, - перадае "Наша Ніва".
Председатель УИК иностранному журналисту: Не снимайте, вы нарушаете права человека! (ВИДЕО)
Корреспондент польского интернет-издания Eastbook.eu представила правозащитникам видео, на котором видно, как члены участковой избирательной комиссии №6 Первомайского района (пр. Независимости, 85) мешали ей снимать во время подсчета голосов. При этом председатель комиссии Наталья Куновская угрожала милицией.

На незалежнага журналіста ўчастковая камісія склала пратакол (ДАПОЎНЕНА)
11 кастрычніка а 8-й раніцы журналіста газеты “Новы Час” Арцёма Ляву не ўпусцілі ў памяшканне выбарчага ўчастка №33 Ленінскага раёна Мінска (Пляханава, 70).

На сустрэчу з замежнымі журналістамі прыйшлі толькі Караткевіч і Улаховіч
10 кастрычніка, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў і ў апошні дзень перадвыбарнай агітацыі, у мінскім гатэлі “Еўропа” адбылася сустрэча беларускіх і замежных журналістаў з двума кандыдатамі на пасаду прэзідэнта.

Затрыманых на мяжы украінскіх журналістаў упусцілі ў Беларусь
Увечары 9 кастрычніка на ўкраінска-беларускай мяжы затрымалі дзве здымачныя групы ўкраінскага тэлеканала 1+1. Пра гэта ў сваім твітары паведаміла журналістка тэлеканала ТСН Вольга Мальчэўская.