Навіны

Вянок памяці. Вячаслаў Макаўчук
27 сьнежня раптоўна памёр журналіст Вячаслаў Макаўчук. Спынілася сэрца. Яму было 63 гады.

Пры выкананьні абавязкаў у 2015 годзе загінулі 69 журналістаў
У дакладзе Камітэту па абароне журналістаў адзначаецца, што 40 адсоткаў зь іх загінулі ад рук груповак ісламскіх баевікоў.

Праект бюджэта-2016: каля 45 мільёнаў еўра на дзяржаўныя СМІ
На СМІ ў дзяржаўным бюджэце на 2016 год прадугледжана каля 45 млн еўра (900 120 843,0 тыс. руб).

У Магілёве сябры ГА “БАЖ” абмеркавалі планы на 2016 год
У грамадскім цэнтры “Кола” ў Магілёве 26 снежня адбыўся сход сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны.

Гомельскага журналіста выклікаюць адразу ў два пастарункі
28 снежня гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага адначасова выклікаюць у Калінкавіцкі і Кармянскі раённыя аддзелы міліцыі.

Моладзевая рэдакцыя часопіса “Абажур” запрашае калег на прэзентацыю навагодняга нумара
Чакаем вас: 29 снежня, аўторак, кавярня “Верхні горад” (пл.Свабоды, 4), 18.00.
У Магілёўскай вобласці журналісты раённага радыё застануцца без працы?
У Магілёве адбылося пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, на якім, у ліку іншых, было разгледжана пытанне пра стан раённага радыёвяшчання ў вобласці.

Гродзенская пракуратура не завяла крымінальнай справы па факце паклёпу на незалежнага журналіста
Пракуратура Гродна праводзіла дадатковую праверку на запыт гродзенскага сябра ГА “БАЖ” Андрэя Мялешкі. 24 снежня адказ журналісту адносна вынікаў праверкі прыйшоў з Кастрычніцкага РАУС горада.

Суд па публікацыі на “Белорусском партизане” прыпынілі
23 снежня суд Цэнтральнага раёна г. Мінска прыпыніў разгляд позвы тэлевядоўцы Люцыі Лушчык аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, – паведамляе TUT.by. Нагодай для звароту ў суд стаў артыкул «Телеведущая Люся Лущик оказалась в центре некрасивого семейного скандала» на інтэрнэт-сайце belaruspartisan.org ад 3 снежня.
У Карме мясцовы ідэолаг выклікала міліцыю на незалежных журналістаў
У райцэнтры Карма Гомельскай вобласці міліцыя затрымала амаль на дзве гадзіны незалежных журналістаў Кастуся Жукоўскага і Аркадзя Малыша.

Старшыня КДБ сцвярджае, што да Алесіна ў іх ужо ніякіх пытанняў няма, але сам журналіст пра гэта не ведае
Аляксандр Алесін ніякіх афіцыйных папер аб закрыцці яго “шпіёнскай справы” не мае і да гэтага часу застаецца пад падпіскай аб нявыездзе.

Спачуванні Генадзю Кеснеру
20 снежня сябра нашай арганізацыі страціў бацьку, які пайшоў з жыцця пасля цяжкой хваробы. ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” смуткуе разам з Генадзем і яго блізкімі.