Навіны

«Новы час» можна будзе набыць ў шапіках
РУП «Белсаюздрук» пасля больш чым дзесяцігадовага перапынку падпісаў дамову на распаўсюд газеты «Новы час» праз сваю гандлёвую сетку.

Ян Максімюк заклікаў беларускія выданні адмовіцца ад папяровай версіі і перайсці ў інтэрнэт
Журналіст радыё «Свабода» і аўтар беластоцкага выдання Czasopis Ян Максімюк заклікаў выдаўцоў і рэдактараў цалкам перайсці ў інтэрнэт, бо моладзь газет і часопісаў у папяровым варыянце амаль не чытае, а калі і чытае, то выключна на электронных экранах.

Журналістка Дар’я Ліс — у ліку лаўрэатаў стыпендыі імя Магдалены Радзівіл
Незалежная журналістка і блогерка Дар’я Ліс стала адной з лаўрэатак стыпендыі імя Магдалены Радзівіл, якую абвесціў “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Блогер і журналіст Лявон Карповіч прэзентаваў гродзенцам новую кнігу
Кніга блогера і журналіста Лявона Карповіча мае назву “Беларуская паштовая марка: ад вытокаў да эміграцыі і Незалежнасці”. Яе прэзентацыя адбылася ў Цэнтры гарадскога жыцця ў Гродне.

Мінінфармацыі вынесла папярэджанне «Нашай Ніве» — у той жа дзень, што і TUT.BY
Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне сайту «Нашай Нівы» (nn.by) за «парушэнне патрабаванняў артыкула 38 закона «Аб сродках масавай інфармацыі».

Выйшаў чарговы нумар часопіса "Абажур"
На сайце з'явіўся чарговы нумар часопіса "Абажур".

Абакунчык: Назаўтра пасля затрымання сказалі, што не дадуць акрэдытацыю на наступны год (тэкст прэс-канферэнцыі)
З 10 сакавіка ў Беларусі было зафіксавана 28 затрыманняў журналістаў. Супрацоўнікаў медыя затрымліваюць у звязку з вулічнымі пратэстамі супраць дэкрэта № 3.

Гомельскі суд спыніў справу супраць «Белсату» і Кастуся Жукоўскага
У Цэнтральным судзе Гомлю справу супраць «Белсату» спынілі праз «непадсуднасць», бо тэлеканал застаецца замежнай юрыдычнай асобаю. Да фрылансера Кастуся Жукоўскага таксама не маюць прэтэнзіяў, бо, паводле рашэння суда, звесткі, на якія спасылаўся пазоўнік, не ўтрымліваюцца ў сюжэце.

Супрацоўнікі міліцыі пагражаюць забраць у журналісткі Ларысы Шчыраковай 10-гадовага сына Сьвятаслава
Падрабязнасьці здарэньня яна паведаміла ў інтэрвію Свабодзе: «Я жыву з сынам на ўскрайку Гомеля, а мае бацькі бліжэй да цэнтру – у Навабеліцкім раёне горада. На выходныя яны забіраюць Сьвятаслава да сябе. Учора ўвечары да мяне прыйшоў тата і паведаміў, што да іх на кватэру прыходзілі супрацоўнікі міліцыі – ня ведаю зь якога аддзелу міліцыі менавіта, але мяркую, што Новабеліцкага – і размаўлялі з бацькамі пра лёс майго сына.

У Брэсце распаўсюджаны тэматычны бюлетэнь, прысвечаны мірным акцыям супраць дэкрэта № 3
Акрамя матэрыялаў, дзе распавядаецца пра самі акцыі, у бюлетэні змешчана інфармацыя пра затрыманні і суды над удзельнікамі “маршаў недармаедаў”, а таксама журналістаў, што асвятлялі гэтыя падзеі.

Суд па іску аб абароне дзелавой рэпутацыі супраць журналіста ex-Press.by працягваецца
Адбылося судовае пасяджэнне па іску ПГУП “Аида-торг” да аўтара артыкула “Медработник колледжа: будущих медиков в Борисове кормят дорого и некачественно” Паўла Сляпухіна аб абароне дзелавой рэпутацыі.

“Борисовские новости” вяртаюцца ў дзяржаўныя сеткі распаўсюду
Галоўны рэдактар “Борисовских новостей” Анатоль Букас паведаміў, што з 1 красавіка газета будзе прадавацца праз сетку шапікаў РУП “Мінаблсаюздрук” і ў аддзяленнях РУП “Белпошта”.