Навіны

Выйшаў на свабоду журналіст Арцём Сізінцаў
04.04.2017

Выйшаў на свабоду журналіст Арцём Сізінцаў

Выйшаў на свабоду сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Арцём Сізінцаў. Ён быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту ў Віцебску.

"Цішыня паверхаў" ад Аляксандра Саенкі
04.04.2017

"Цішыня паверхаў" ад Аляксандра Саенкі

У Гродне адкрылася выстава фатографа Аляксандра Саенкі пад назвай «Цішыня паверхаў».

04.04.2017

«Бобруйский курьер» адкрыў Інфармацыйную прыёмную

Яе галоўнае прызначэнне — збор і сістэматызацыя інфармацыі аб правапарушэннях з боку службовых асоб у Бабруйскім рэгіёне.

Цімафеева, Хадановіч, Мартысевіч і яшчэ 25 чалавек звярнуліся ў Камісію па этыцы супраць “Нашай Нівы”
04.04.2017

Цімафеева, Хадановіч, Мартысевіч і яшчэ 25 чалавек звярнуліся ў Камісію па этыцы супраць “Нашай Нівы”

Альгерд Бахарэвіч, Андрэй Хадановіч, Марыя Мартысевіч і яшчэ 25 чалавек звярнуліся з калектыўнай скаргай у Камісію па этыцы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" на газету “Наша Ніва”. Аўтары звароту мяркуюць, што выданне парушыла журналісцкую этыку, асвятляючы ўганараванне лаўрэатаў прэміі “Кніга года — 2016”.

04.04.2017

У новым выпуску "Падарожжаў дылетанта" гісторыя рода Горватаў і знакаміты Прудок

«Падарожжа дылетанта» па цікавых беларускіх мясцінах працягваецца ў колішніх уладаннях вядомага беларускага рода Горватаў — вёсцы Ліпаў на Палессі. У гэтым выпуску гледачы даведаюцца пра незвычайную гісторыю рода і ўбачаць палац сямейства, які захаваўся яшчэ з 1855 года. Новая вандроўка таксама завяла вядучага Юрыя Жыгамонта ў суседнюю вёску Прудок, дзе зараз жыве пісьменнік Андрусь Горват. Читать полностью:  https://news.tut.by/culture/537887.html

“Фрыланс у мас-медыя: Швецыя — Беларусь”. Сустрэча ў Гродне
03.04.2017

“Фрыланс у мас-медыя: Швецыя — Беларусь”. Сустрэча ў Гродне

У гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця адбылася прэзентацыя кнігі “Фрыланс у мас-медыя: Швецыя — Беларусь”.  На сустрэчу прыйшлі каля двух дзесяткаў сябраў ГА "БАЖ", а таксама журналістаў-фрылансерў. Кнігу ў Гродне прадстаўлялі яе аўтары: журналісты-фрылансеры са Швецыі Мікаэль Бэрглінг і Фрэдрык Нэйман.

03.04.2017

Заява ГА “БАЖ” з нагоды масавага пераследу журналістаў

У сакавіку 2017 года беларускія медыя сутыкнуліся з надзвычайным ціскам і рэпрэсіямі з боку ўладаў. 2017 год стаў найгоршым у гэтым плане за апошнія гады пасля 2011-га.

03.04.2017

Крычаўскіх журналістаў западозрылі ў хуліганстве

Вечарам 1 красавіка да крычаўскіх журналістаў Сяргея Няроўнага і Мікалая Гердзія наведаўся ўчастковы інспектар Крычаўскага РАУС, лейтэнант міліцыі Андрэй Шашкоў. Участковага вельмі цікавіла, ці не журналісты мясцовай незалежнай газеты “Вольны горад” зрабілі надпіс фарбай на асфальце паблізу будынка Крычаўскага райвыканкама ў ноч з 28 на 29 сакавіка.

03.04.2017

Генпрокурор: Настало время ставить вопрос, как подается информация в СМИ

Мингорисполком не нарушил законодательство при рассмотрении заявки от оппозиции на проведение акции в День Воли. Об этом заявил генеральный прокурор Беларуси Александр Конюк.

01.04.2017

Блогера Максіма Філіповіча будуць судзіць чацвёрты раз

Вядомага гомельскага відэаблогера Максіма Філіповіча, які з 13 сакавіка адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) 13-ці, 5-ці і 7-мі сутачныя арышты за ўдзел у так званых акцыях пратэстаў дармаедаў, будуць судзіць зноў — гэтым разам за ўдзел у акцыі ў Пінску 11 сакавіка.