Навіны

25.11.2015

Відэапраект “Сябры”. Святлана Завадская

  Навошта вам БАЖ? У чым вы бачыце сэнс арганізацыі? З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да вядомых БАЖаўцаў, сярод якіх – Святлана Завадская.

Міліцыя правярае пасведчанні ў журналістаў. Фота "Радыё Свабода"
24.11.2015

Журналісты кажуць, што на іх склалі пратаколы. Міліцыя сцвярджае, што не (Абноўлена)

Журналісты, якія ўвечары 24 лістапада асвятлялі акцыю пратэсту ў цэнтры Мінска, паведамілі, што міліцыянты склалі на іх адміністрацыйныя пратаколы як на ўдзельнікаў. У сераду ж міліцэйскае начальства паправілася: “Пачалі складаць пратаколы, але зразумелі, што гэта журналісты, і не сталі”.

24.11.2015

Названы спіс 26 газет і часопісаў, якія атрымаюць падтрымку з бюджэту

  Апублікаваны спіс 26 дзяржаўных газет і часопісаў, якія атрымаюць дапамогу з рэспубліканскага бюджэту ў 2016 годзе. Ён вызначаны пастановай урада № 966 ад 19 лістапада 2015 года.

24.11.2015

“Прэс-сервер”. Кіраванне працай рэдакцыі

  «Прэс-клуб Беларусь» запрашае на лекцыю Януша Ансіёна (Польшча). Лістападаўская сустрэча ў “Прэс-клубе Беларусь” – для менеджараў друкаваных медыя і ўсіх, хто цікавіцца новымі тэхналогіямі ў медыяменеджмэнце.

24.11.2015

Чарговы выпадак вынятку літаратуры на мяжы

  5 кніг і брашур забралі супрацоўнікі мытні ў жыхара Ліды Аляксандра Ганевіча, які вяртаўся з Вільні праз пункт пропуску Беняконі-1. Інцыдэнт адбыўся 19 лістапада, паведаміў сайт spring96.org.

23.11.2015

Фільм «Белсату» атрымаў узнагароду на кінафестывалі ў Познані

Шорт-фільм «Белсату» «Сваё месца» атрымаў бронзавую ўзнагароду 19-га міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно ў Познані (Польшча).

23.11.2015

У Магілёўскай вобласці з’явілася звышбагатая раёнка?

  Больш за 350 мільёнаў рублёў з бюджэту раённай газеты “Крычаўскае жыццё” было накіравана на дапамогу сельгаспрадпрыемствам і школе.

20.11.2015

Трое гомельскіх журналістаў-фрылансераў звярнуліся да генеральнага пракурора

  Трое журналістаў-фрылансераў з Гомеля – Наталля Крывашэй, Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі – спрабуюць аспрэчыць у Генеральнай пракуратуры буйныя штрафы, вынесеныя на падставе міліцэйскіх пратаколаў раённымі судамі Гомельскай вобласці за супрацоўніцтва з польскім спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат”. Яны накіравалі генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку скаргі.

Абажур № 5 (113)
18.11.2015

Свежы “Абажур” — на сайце

  Новы нумар карпаратыўнага часопіса ГА “БАЖ” даступны ў PDF.

18.11.2015

Журналісту вярнулі камп'ютар. Прынтар – дагэтуль на экспертызе

  Незалежнаму журналісту з Бярозаўкі (Гродзенская вобласць, Лідскі раён) Юрыю Дзяшуку прадстаўнікі Следчага камітэта вярнулі камп'ютар. Для гэтага журналісту давялося асабіста ехаць ў Ліду.

18.11.2015

Адмовы ў акрэдытацыі: чынавенскае свавольства ці «заслуга» сістэмы?

  З удзельнікамі семінара «Стан інфармацыйных медыя ў Расіі і краінах Усходняга парнтёрства», які праходзіць гэтымі днямі ў Бруселі, пагутарыў карэспандэнт «Беларускага Радыё Рацыя».

16.11.2015

Падпіска «з мэтай забеспячэння праўдзівага інфармавання грамадзян» (копія дакумента)

Да журналістаў “Еўрарадыё” трапіў дакумент, у якім адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска просіць кіраўнікоў арганізацый падпісацца на шэраг дзяржаўных выданняў і адсправаздачыцца па выніках.