Навіны

07.12.2015

Святлана Алексiевiч падарыла Нобелеўскаму музею свой першы дыктафон

Святлана Алексiевiч 6 снежня наведала ў Стакгольме Нобелеўскi музей. У падарунак музею яна перадала свой першы дыктафон. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Стэфан Эрыксан, былы пасол Швецыі ў Беларусі, які ў часе нобелеўскага тыдня выконвае функцыі прэс-сакратара беларускай пісьменніцы.

07.12.2015

Сёння агучаць вынікі праваабарончага конкурса за 2015 год

7 снежня а 12-й гадзіне ў сталічнай галерэі “Ў” адбудзецца ўручэнне штогадовай Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў за дасягненні ў галіне правоў чалавека.

06.12.2015

Беларускія дзяржаўныя тэлеканалы не пакажуць уручэння Нобелеўскай прэміі Алексіевіч

Ні Белтэлерадыёкампанія, ні тэлеканалы ОНТ і СТВ не збіраюцца трансляваць цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службы тэлеканалаў.

06.12.2015

Журналісты-фрылансеры сустрэліся ў Глыбокім

У межах кампаніі “За фрыланс!” на выходных журналісты-фрылансеры абмяркоўвалі прававыя ды іншыя аспекты сваёй працы.

03.12.2015

Сябру ГА «БАЖ» – штраф 10 мінімалак

3 снежня суд Свіслацкага раёна аштрафаваў гродзенскага сябра ГА «БАЖ» Віктара Сазонава на 10 базавых велічыняў (1 млн 800 тысяч рублёў) за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП).  

03.12.2015

Журналіст БелаПАН: Паводзінам прарэктара трэба даць прававую ацэнку

2 снежня журналістам пры асвятленні вулічнага “Маршу студэнтаў” у Мінску замінаў працаваць мужчына, якога пазней калегі ідэнтыфікавалі як прарэктара БДУ па адміністратыўна-гаспадарчай працы Уладзіміра Рагавіцкага.

30.11.2015

У Гродне абмеркавалі юрыдычныя аспекты працы журналістаў

Гродзенскія сябры ГА “БАЖ” сустрэліся з юрыстам Аляксандрам Жуком. На гутарку прыйшлі блогеры, журналісты, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, а таксама журналісты-фрылансеры.

efj logo
30.11.2015

Прэзідэнт ЕФЖ звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі ў справе журналістаў-фрылансераў

Кіраўнік Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЕФЖ) Могенс Бліхер Б’ерэгард прапануе ўнесці ў беларускае заканадаўства змены, якія замацавалі б прававы статус журналістаў-фрылансераў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце сп-ра Б’ерэгарда на імя Аляксандра Лукашэнкі ад 26 лістапада.

28.11.2015

Мінінфармацыі блакавала сёлета 40 сайтаў, з іх 11 – за экстрэмізм

У 2015 годзе Міністэрства інфармацыі абмяжоўвала доступ да 40 інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў.

27.11.2015

У Брэсце супрацоўнік ідэалагічнага ўпраўлення перашкаджаў працаваць журналістам

Сябры ГА “БАЖ” Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава рабілі сюжэт з нагоды культурнай падзеі – закрыцця сёлетняга праекту “Модны чацвер у музеі”.

26.11.2015

У дзвюх кнігах Зянона Пазняка выявілі “прыкметы праявы экстрэмізму”

26 лістапада актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Алеся Чахольскага выклікалі ў аддзяленне міліцыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, дзе далі азнаёміцца з пратаколам па арт.17.11 КаАП (выраб, распаўсюд і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля гэтага сп-ра Чахольскага адразу ж даставілі ў суд Фрунзенскага раёна. У выніку пратакол адправілі на дапрацоўку, а працэс адклалі, — паведаміла Радыё Свабода.

26.11.2015

Магілёўскія праваабаронцы паведамляюць пра прымусовую падпіску на дзяржаўныя выданні

На магілёўскіх заводах працаўнікам настойліва раяць падпісацца на мясцовую дзяржаўную прэсу, паведамляе праваабарончы рэсурс mahilyowspring.org.