Навіны

Адбылася цырымонія ўручэння БАЖ Сусветнай прэміі ЮНЭСКА / Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы ФОТА
Адбылася цырымонія ўручэння Беларускай асацыяцыі журналістаў Сусветнай прэміі ЮНЭСКА / Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы. Прэмію для арганізацыі атрымліваў старшыня Андрэй Бастунец. Цырымонія прайшла ва Уругваі.

Аксана Колб з-за кратаў: Няма ні шкадавання, ні расчаравання
Ад палітзняволенай рэдактаркі «Новага Часу» Аксаны Колб пачалі прыходзіць першыя лісты з СІЗА №1. Аксана вельмі ўдзячная ўсім за памяць і падтрымку.

Новая платформа связывает журналистов с источниками информации в Украине
Новый инструмент для журналистов, разработанный украинским специалистом в области технологий, может произвести революцию в том, как журналисты получают доступ к источникам информации в военное время. UABRAVE связывает репортеров с людьми в зоне конфликта с помощью защищенной базы данных. Это позволяет журналистам находить источники информации, снижая при этом риск для безопасности последних.

YouTube удалил аккаунт телеканала Союзного государства. Ранее он получил предупреждение за сюжет о производстве вакцины в Беларуси
YouТube удалил аккаунт канала Союзного государства БелРос, сообщает РИА Новости со ссылкой на главного редактора канала Елену Золотову.

The Washington Post: напад на Муратава арганізавалі расійскія спецслужбы
Напад на галоўнага рэдактара расійскай недзяржаўнай "Новой газеты", нобелеўскага лаўрэата Дзмітрыя Муратава арганізавалі расійскія спецслужбы, піша The Washington Post са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе ЗША. Якое менавіта пацверджанне маецца ў амерыканцаў, невядома.

У выніку расейскага ракетнага ўдару па Кіеве загінула журналістка ўкраінскай службы Радыё Свабода
Мэр Кіева Віталь Клічко раніцай 29 красавіка паведаміў, што ў выніку трапляньня расейскай ракеты ў шматпавярховік у Шаўчэнкаўскім раёне Кіева загінуў адзін чалавек. Пасьля стала вядома імя — гэта журналістка ўкраінскай службы Радыё Свабода Вера Гірыч.

Ютуб-канал і тэлеграм-канал «Жизнь-малина» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі
«Жизнь-малина» — самы папулярны ў Беларусі ютуб-канал з інтэрв’ю з вядомымі асобамі. Канал вядзе журналіст Мікіта Мелказёраў.

Дачку беларускага пісьменніка і журналіста Міхася Скоблы арыштавалі на 15 сутак за бранзалет
26-гадовую Сафію Скоблу затрымалі ў Мінску 26 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавацілі яшчэ і ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання, ёй пагражае да 7 гадоў
Беларуская журналістка Ірына Слаўнікава паўгода знаходзіцца ў турэмным зняволенні. Былая супрацоўніца «Белсату», а цяпер штатная супрацоўніца Польскага тэлебачання (TVP) з’яўляецца палітвязнем і неўзабаве паўстане перад судом. Яе абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу, піша «Белсат».

Прэмія «Свабода прэсы 2022» шведскіх «Рэпарцёраў без межаў» таксама прысуджана БАЖу
Прэмія шведскай філіі арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» «Свабода прэсы 2022» прысуджаецца Беларускай асацыяцыі журналістаў. Прэмія будзе ўручаная ў сувязі з Міжнародным днём свабоды прэсы 3 траўня.

Францыя заклікае Беларусь вызваліць Аксану Колб ды іншых пазбаўленых волі журналістаў
Французскае міністэрства Еўропы і замежных спраў выступіла з заявай, у якой заклікае беларускія ўлады вызваліць галоўную рэдактарку «Новага Часу», а таксама ўсіх зняволеных беларускіх медыйшчыкаў.

Аршанскага праваабаронцу і журналіста Ігара Казмерчака падазраюць у абразе Лукашэнкі
Праваабаронца і журналіст з Воршы Ігар Казмярчак даведаўся, што на яго завялі крымінальную справу па ч.1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі.