Навіны

У адносінах да Ларысы Шчыраковай складзены адміністрацыйны пратакол
Пасля санкцыянаванага мітынгу ў Гомлі была затрымана журналістка Ларыса Шчыракова, якая супрацоўнічае з Белсатам – у адносінах да яе быў складзены пратакол па арт. 22.9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».

У Баранавічах спрабавалі затрымаць журналістаў Белсату. Відэа
Міліцыянты хацелі адвезці нашую здымачную групу ў пастарунак, каб «праверыць акрэдытацыю».

Апытанне: Ці патрэбная незалежная прэса Слонімшчыне?
"Газета Слонімская" апытала жыхароў Слоніма наконт таго, ці патрэбная ім прэса, альтэрнатыўная дзяржаўнай.

У Гомелі пасля санкцыянаванага мітынгу была затрыманая журналістка Марына Драбышэўская
Журналістка Марына Драбышэўская, якая супрацоўнічае з "Белсатам", была затрымана ў Гомелі пасля санкцыянаванага мітынгу 1 траўня. Падставы затрымання ей не патлумачылі.

У Гомелі затрымалі журналіста-фрыласера Яўгена Меркіса
Журналіста-фрыласера Яўгена Меркіса затрымалі, калі ён выходзіў з дому. Яго абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы.

Віцебскі абласны суд пацікавіўся, ці мае журналісцкую акрэдытацыю Павел Левінаў. І пакінуў пастанову пра арышт на 15 сутак у сіле
Зварот у абласны суд з касацыйнай скаргай не дапамог праваабаронцу, сябру ГА "БАЖ" Паўлу Левінаву скасаваць адміністрацыйныя справы, распачатыя супраць яго за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях 25 і 26 сакавіка ў Віцебску.

“Чарнобыль. Знікненне ў разрэзе” — выстава Сяргея Курылы ў Гродне
Жыццё ў забруджаным Брагінскім раёне Гомельскай вобласці, пустыя вёскі і нябачныя подыхі радыяцыі — усё гэта можна пабачыць ў гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця на выставе фатографа Сяргея Курылы.

У Кіеве збіраюць подпісы за перайменаванне скверу ў імя Паўла Шарамета
Грамадскія актывісты збіраюць подпісы, каб перайменаваць сквер імя Чкалава ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева ў імя Паўла Шарамета.

Тры пратаколы па адной адміністрацыйнай справе атрымалі глыбоцкія журналісты
Тры пратаколы па адной адміністрацыйнай справе атрымалі глыбоцкія журналісты. Таццяну Смоткіну і Змітра Лупача міліцыя лічыць вінаватымі ў тым, што яны ўзялі інтэрв’ю ў жыхароў дома № 142 па вуліцы Леніна ў Глыбокім і размясцілі яго на сайце Belsat.eu. Іх вінавацяць у парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КаАП.

У рэйтынгу свабоды слова Беларусь засталася ніжэй за Расію, Гандурас і Бангладэш
Міжнародная недзяржаўная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) прэзентавала Сусветны індэкс свабоды слова. Беларусь, па меркаванні экспертаў RSF, засталася на 153-м са 180 месцаў.

Артур Бондар і Аксана Юшко распавялі пра фотапраекты, ідэі якіх прынеслі сацыяльныя сеткі
Мінск наведалі сусветна вядомыя фатографы Артур Бондар і Аксана Юшко. У офісе БАЖ адбылася творчая сустрэча, падчас якой госці распавялі пра фотапраекты, некаторыя з якіх нечакана пачаліся, напрыклад, з сайта бясплатных абвестак.

Фатаграфаваць у крамах і кавярнях можна — афіцыйны адказ Мінгарвыканкама
Некаторыя мінчукі і госці сталіцы траплялі ў сітуацыі, калі ахова забараняла ім фатаграфаваць у крамах і гандлёвых цэнтрах. Па тлумачэнні пра законнасць такіх дзеянняў у Мінгарвыканкам звярнуліся аўтары петыцыі на рэсурсе «Зручны горад». Нядаўна яны атрымалі афіцыйны адказ за подпісам намесніка старшыні выканкама Андрэя Дамарацкага. Згодна з ім, фатаграфаваць і здымаць відэа ў крамах і кавярнях можна без дазволу.