НЕ - ВАЙНЕ!

Навіны

13.01.2023

Дзіцячы часопіс «Матуліна сонейка» вярнуўся да чытачоў

Пра тое, што «Матуліна сонейка» зноў выходзіць і на яго можна падпісацца, паведаміла ў фэйсбуку перакладчыца Аліна Агрэніч.

13.01.2023

Сужэнцаў-журналістаў Сняжану Інанец і Аляксандра Лычаўку пакаралі “хатняй хіміяй”

Суд Першамайскага раёна Мінска 13 студзеня агучыў фінальны вердыкт у дачыненні журналістаў Сняжаны Інанец і Аляксандра Лычаўкі. Абодвум прысудзілі абмежаванне волі паводле “народнага артыкула” 342 Крымінальнага кодэкса – удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Да таго яны больш за тры месяцы правялі за кратамі ў СІЗА.  

12.01.2023

Асуджанага відэааператара Івана Мураўёва перавялі ў СІЗА магілёўскай турмы, дзе ён застанецца да разгляду апеляцыі

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, 11 студзеня з  СІЗА №1 Мінска ў СІЗА пры турме №4 Магілёва да агалошвання вынікаў разгляду апеляцыі адправілі відэаператара-фрылансера, прадпрымальніка Івана Мураўёва. 

12.01.2023

Дзярждэп ЗША запусціў глабальную ініцыятыву ў падтрымку палітвязняў з усяго свету — асобна ў праекце прадстаўленыя гісторыі беларусаў Ігара Лосіка і Марыі Калеснікавай

Ведамства запусціла праект #WithoutJustCause, у межах якога абралі некалькіх палітычных зняволеных з усяго свету, каб падзяліцца іх унікальнымі гісторыямі і прадставіць тысячы палітычных зняволеных, несправядліва затрыманых па ўсёй планеце, - піша "Вясна"

12.01.2023

“Мяне сустрэла схуднелая, але струменячая энергіяй фізіяномія”, — бацька палітвязня-журналіста Андрэя Аляксандрава

Бацька асуджанага на 14 гадоў экс-намесніка дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Андрэя Аляксандрава сустрэўся ў віцебскім следчым ізалятары з сынам і расказаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, як той трымаецца. 

12.01.2023

CPJ патрабуе вызваліць расійскую журналістку Кацярыну Яньшыну, затрыманую падчас суда над Алесем Бяляцкім

5 студзеня ў судзе ў Менску была арыштаваная Яньшына, журналістка і праваабаронца з расейскага праваабарончага цэнтру «Мемарыял», калі яна прысутнічала на судзе над чатырма звязанымі з забароненай беларускай праваабарончай арганізацыяй «Вясна». Пра гэта  гаворыцца ў шматлікіх паведамленнях СМІ. Інфармацыю падцвердзіў Камітэту абароны журналістаў медыйшчык і актывіст «Вясны» Сяргей Сыс.

11.01.2023

“Наша Ніва” сыходзіць з расійскіх сацсетак на знак нязгоды з блакаваннем адміністрацыяй “ВКонтакте”

Следам за блакаваннем шэрагу інфармацыйных рэсурсаў на тэрыторыі Беларусі расійская сацсетка “Вконтакте” абмежавала доступ да старонкі найстарэйшай нацыянальнай газеты “Наша Ніва”. У адказ на гэты выданне заклікала калег ды чытачоў спыніць карыстацца “недружалюбнымі віртуальнымі лакацыямі”.   

11.01.2023

Гарадзенскіх журналістаў-палітвязняў катуюць карцарамі ды ізаляцыяй

Жонкі зняволеных журналістаў Дяніса Івашына і Андрэя Пачобута выказалі апасенні за фізічны стан сваіх мужоў, якія маюць праблемы са здароўем, але не атрымліваюць за кратамі кваліфікаванай медыцынскай дапамогі. 

11.01.2023

Аксана Колб, Наста Лойка, Камітэт па расследванню катаванняў — названыя пераможцы Праваабарончай прэміі

11 студзеня ў Вільні адбылося ўручэнне Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці. Штогод урачыстая цырымонія ладзілася 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека. Сёлета традыцыя была парушана: уручэнне прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека было перанесена  ў сувязі са смерцю старшыні БХК Алега Гулака.

11.01.2023

Былы намеснік дэкана журфака БДУ, які сведчыў па «справе студэнтаў», стаў рэктарам абласнога інстытута

Прасоўвацца па кар'ернай лесвіцы Фёдар Драбеня пачаў пасля таго, як адзначыўся рэпрэсіямі ў дачыненні да пратэстуючых студэнтаў журфака БДУ і выступіў у якасці сведкі ў судзе па «справе студэнтаў».

10.01.2023

Спецкамісія пад кіраўніцтвам былой міністаркі інфармацыі сотнямі множыць “экстрэмістаў”

Колішняя кіраўніца Міністэрства інфармацыі, а цяпер дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч знайшла прымяненне ў новай якасці – як” жывы” шчыт супраць праяваў “экстрэмізму” ў медыйнай галіне.