Навіны

Міністэрства інфармацыі падало пазоў на ліквідацыю выдавецтва Змітра Коласа
Эканамічны суд Мінска запланаваў на 2 траўня пасяджэнне на падставе пазову Мінінфармацыі ў дачыненні да аднаго з найбольш вядомых папулярызатараў перакладной сусветнай літаратуры Змітра Коласа. Будзе разглядацца пытанне пра спыненне дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца.

Наста Касьцюгова,Наста Рагатко і Аляксандра Логвінава запусцілі новы праект StratComLab
Пра гэта піша "Радыё Свабода".

Да папулярнага сайта з аўдыёкнігамі абмежавалі доступ
Зараз на сайт audiobooks.by можна зайсці толькі з дапамогай ВПН, піша "Будзьма".

Фатограф, які здымаў беларускія пратэсты ў 2020 годзе, сёння атрымаў прэмію World Press Photo
Сёння, 20 красавіка, World Press Photo назваў пераможцаў найбольш вядомай у свеце прэміі сярод рэпарцёраў-фатографаў. Лепшым здымкам мінулага года стала праца ўкраінскага фатографа, журналіста Яўгена Малалеткі.

Цяпер Стывен Кінг — адзін з аўтараў выдавецтва «Янушкевіч»
Выдавецтва "Янушкевіч" заключыла кантракт са Стывенам Кінгам, пра гэта выдавецтва паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетках, піша "Новы час".

Журналісту Паўлу Падабеду прыпісваюць «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання»
Беларускай асацыяцыі журналістаў стаў вядомы дакладны крымінальны артыкул, на падставе якога ў мінскім СІЗА ўтрымліваюць відэааператара-фрылансера Паўла Падабеда. Яму інкрымінуюць «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання», максімальная санкцыя прадугледжвае да 6 гадоў зняволення.

Фатограф падаў на конкурс выяву, створаную штучным інтэлектам. І перамог
«Колькі з вас западозрылі, што яна згенеравана штучным інтэлектам?». Барыс Эльдагсэн зрабіў гэта, каб справакаваць «грамадскую дыскусію аб будучыні фатаграфіі як мастацтва».

Акаўнты EX-PRESS.ВY і MOST Media папоўнілі «экстрэмісцкі» спіс – ужо нават па другім коле
Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», туды дадаліся чарговыя пляцоўкі з беларускім кантэнтам на міжнародных сэрвісах.

MOST подаёт жалобу в Мининформ
TikTok-аккаунт MOST Media уже во второй раз признали «экстремистской продукцией». Редакция считает, что таким образом были нецелесообразно израсходованы государственные средства: дважды признание «экстремистами» означает двойную работу государственных органов.

У Варшаве пачаліся здымкі поўнаметражнай карціны «8 гадоў 3 месяцы». Яна натхнёная гісторыяй кахання Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша
«8 гадоў 3 месяцы» — такую рабочую назву мае поўнаметражная дэбютная стужка беларуска-польскай рэжысёркі Мары Тамковіч. Яе сюжэт натхнёны гісторыяй кахання Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша. «Ды ўсё ж такі гэта будзе мастацкая карціна», — адзначае аўтарка, падкрэсліваючы, што яе мэтай не было стварэнне біяграфічнага фільма.

Зноў змаглі выйсці 25 мясцовых выданняў на прыфрантавой і дэакупаванай тэрыторыі Украіны
У ваенны час праца журналістаў актуальная як ніколі. Нацыянальны саюз журналістаў Украіны імкнецца падтрымліваць мясцовыя СМІ на дэакупаваных і прыфрантавых тэрыторыях краіны. Пасля вызвалення аднавілі працу многія СМІ. НСЖУ дапамагае ім, шукае сродкі і дае рэкамендацыі донарам. Пра гэта ў падкасце Андрэя Кулікова («Грамадскае радыё») заявіў кіраўнік НСЖУ Сяргей Таміленка.

Татальны кантроль. Папраўкі ў Закон аб СМІ аднагалосна ўхваленыя ў першым чытанні
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні праект зменаў закона «Аб сродках масавай інфармацыі». Неабходнасць чарговых карэктываў «народныя абраннікі» абумовілі «новымі выклікамі і пагрозамі беларускай дзяржаве». Нібыта такім чынам прапаганда зможа больш эфектыўна рабіць «сіметрычны адказ на недружалюбныя выпады».