Навіны

Белорусский развлекательный телеканал ВТВ прекращает вещание
Белорусский развлекательный телеканал под названием ВТВ прекращает свое вещание в Беларуси с 1 мая. Об этом сообщает МТИС.

Ігар Лосік, імаверна, знаходзіцца ў памяшканьні камэрнага тыпу
Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

У апошнім слове Раман Пратасевіч папрасіў не караць яго турмой
26 красавіка ў судзе Мінскай вобласці выступіў з апошнім словам экс-рэдактар тэлеграм-каналаў Nexta і «Беларусь галаўнога мозгу» Раман Пратасевіч. Раней яго і яшчэ двух фігурантаў справы прадстаўніца пракуратуры запатрабавала пакараць тэрмінамі ад 10 да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Канчатковы вердыкт агучаць 3 траўня.

Прадукцыю «Еўрарадыё» ў расійскіх сацсетках прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Міністэрства інфармацыі прадублявала на сваім сайце судовую пастанову аб занясенні груп «Еўрапейскага радыё для Беларусі» ў сацсетках «ВКонтакте» і «Одноклассники» ў пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў», забароненых да распаўсюду.

У СІЗА па «народным» артыкуле знаходзіцца Мікіта Найдзёнаў
Пра гэта паведамляе ПЦ "Вясна".

З-за прысуду па «палітычным» артыкуле быў звольнены журналіст дзяржаўнага выдання
Андрэй Расафонаў працаваў у раённай газеце «Драгічынскі веснік». На сайце выдання можна знайсці яго артыкулы ад 2015 года — і да 2 снежня 2022. І вось ужо паўгады дзяржаўная раёнка не публікуе матэрыялы карэспандэнта.

«Беларускамоўны TikTok? Так, чулі». Топ TikTok-каналаў па-беларуску
Любіце завісаць у TikTok і глядзець відэа па-беларуску? Не ведаеце, каго можна паглядзець сярод беларускамоўных тыктокераў і як рабіць гэта культурна і карысна? Palatno зрабіла падборку тыктокераў па-беларуску, на якія варта падпісацца.

Родным журналіста Дзяніса Івашына пагражаюць за распаўсюд інфармацыі пра яго
Блізкім палітзняволенага гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына пагражаюць спыненнем камунікацыі з ім: «абяцаюць» пазбавіць званкоў, ліставання і спатканняў, у тым ліку з абаронцам. Прычына такога ціску — распаўсюд імі інфармацыі пра стан спраў палітвязня.

ААЦ пачаў пазбаўляць «экстрэмісцкія» СМІ даменнага імя ў Беларусі
Шэраг незалежных выданняў аднаасобным рашэннем Камітэта дзяржбяспекі ўжо трапілі ў пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў», а цяпер улады вырашылі пазбавіць рэдакцыі і беларускай «прапіскі» — інтэрнэт-адрасу.

Найлепшыя беларускія інстачасопісы
Беларускія часопісы, якія можна чытаць у інстаграме. Інстаграм — гэта даўно не толькі фота сняданкаў ды сэлфі з прыгламуранымі маскамі. Тут поўна відэа і нават карысных, змястоўных часопісаў. Сойка сабрала інстанабор беларускіх магаў, на якія варта падпісацца ўжо зараз. Глядзім, чытаем, натхняемся.

«Прызямлілі»: дзяржабвінавачанне настойвае на рэальным тэрміне для Рамана Пратасевіча
21 красавіка пракурорка Наталля Сакалова запатрабавала пакараць 10 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму экс-рэдактара тэлеграм-каналаў Nexta і «Беларусь галаўнога мозгу» Рамана Пратасевіча. Ён праходзіць па адной справе з былымі паплечнікамі Сцяпанам Пуцілам і Янам Рудзікам, але адзіны, каго ўлады здолелі даставіць у суд — дзеля гэтага давялося прызямліць пасажырскі самалёт.