Навіны

Магілёўскі журналіст Міхаіл Аршынскі агулам пакараны 21 суткамі арышту
12.05.2020

Магілёўскі журналіст Міхаіл Аршынскі агулам пакараны 21 суткамі арышту

Суд Ленінскага раёна Магілёва 12 мая пакараў журналіста Міхаіла Аршынскага 11 суткамі арышту, абвінаваціўшы ў парушэнні артыкула 22.34 КаАП Беларусі (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Такім чынам Міхаіл правядзе ў ІЧУ агулам 21 дзень — напярэдадні, 11 мая, журналісту прысудзілі 10 сутак арышту нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе.

У блогера Аляксандра Кабанава выяўлены COVID-19, яго калега Сяргей Пятрухін з ізалятара таксама трапіў у шпіталь
12.05.2020

У блогера Аляксандра Кабанава выяўлены COVID-19, яго калега Сяргей Пятрухін з ізалятара таксама трапіў у бальніцу

Блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін цяпер знаходзяцца ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Аляксандр Кабанаў трапіў туды 9 траўня пасля таго, як сам выклікаў хуткую дапамогу з-за дрэннага самаадчування.

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды слова Арлем Дэзір выказаўся з нагоды арышту журналістаў у Беларусі
12.05.2020

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды слова Арлем Дэзір выказаўся з нагоды арышту журналістаў у Беларусі

Выказванне афіцыйнага прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды слова Арлема Дэзіра апублікаванае на яго старонцы ў Twitter.

Журналісту Алесю Асіпцову — 10 сутак арышту. Ён трымае галадоўку. Аляксандру Буракову — 10 сутак
12.05.2020

Журналісту Алесю Асіпцову — 10 сутак арышту. Ён трымае галадоўку. Аляксандру Буракову — 10 сутак

Сёння а 10-ай раніцы суддзя Ленінскага раённага суда Магілёва Вікторыя Палякова агучыла рашэнне па справе журналіста, сябра ГА “БАЖ” Аляксандра Буракова: 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 6 мая каля ізалятара часовага ўтрымання ў Магілёве.  

 Суды ў Магілёве: караюць "суткамі" журналістаў і простых грамадзян ФОТА
11.05.2020

Суды ў Магілёве: караюць "суткамі" журналістаў і простых грамадзян ФОТА

У Магілёве 11 мая ў раённых судах праходзілі разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да журналістаў і грамадскіх актывістаў. Людзей абвінавацілі ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах, пасля таго, як некалькі дзясяткаў магілёўцаў не далі супрацоўнікам міліцыі затрымаць прыхільніка Сяргея Ціханоўскага на Віцебскім праспекце.

 Зміцер Лупач у рэанімацыі, пасля суда ў журналіста здарыўся гіпертанічны крыз
11.05.2020

Зміцер Лупач у рэанімацыі. Пасля суда ў журналіста здарыўся гіпертанічны крыз

10 сутак арышту і 45 велічыняў штрафу прызначыў суддзя Глыбоцкага раённага суда Андрэй Тарасевіч журналісту з Глыбокага Змітру Лупачу. Яго судзілі 11 траўня паводле двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса — ч. 2 арт.  22.9 (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”) і ч. 1 арт. 23.34  (“Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў”).

Журналісты Швецыі і Нарвегіі выказваюць салідарнасць з затрыманымі ў Беларусі калегамі
11.05.2020

Журналісты Швецыі і Нарвегіі выказваюць салідарнасць з затрыманымі ў Беларусі калегамі

Журналісты Швецыі і Нарвегіі выказваюць словы падтрымкі беларускім журналістам, якія былі затрыманыя на мінулым тыдні ў розных рэгіёнах Беларусі. Сёння будуць судзіць журналістаў (Зьміцер Лупач, Міхаіл Аршынскі, Аляксандр Буракоў, Алесь Асіпцоў), якія былі затрыманыя міліцыяй 7, 8, 9 мая. Рэпарцёраў абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мітынгах у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскі, якія яны асвятлялі.

11.05.2020

Блогера Сяргея Пятрухіна арыштавалі на 15 сутак. У яго высокая тэмпература

Адміністрацыйную справу блогера разглядаў раніцай 11 траўня суд Ленінскага раёна Брэста. Пры гэтым высветлілася, што папярэдняе пасяджэнне адбылося яшчэ 8 траўня, але тады суддзя Дзмітрый Куроўскі перанёс слуханне справы.

Медыяарганізацыі краін Усходняга партнёрства заклікаюць еўрапейскія структуры падтрымаць незалежныя СМІ
11.05.2020

Медыяарганізацыі краін Усходняга партнёрства заклікаюць еўрапейскія структуры падтрымаць незалежныя СМІ

У звароце да кіраўнікоў еўрапейскіх інстытуцый гаворыцца пра тое, як на працу незалежных СМІ і журналістаў паўплывала пандэмія COVID-19: «Пандэмія забрала ў нас тысячы жыццяў, а таксама нанесла цяжкі фінансавы ўдар па нашай эканоміцы і фундаментальных прынцыпах свабоды СМІ».

11.05.2020

Лупачу і Аршынскаму — па 10 сутак арышту. У Магілёве і Глыбокім асудзілі журналістаў

У Магілёве і Глыбокім сёння прайшлі суды над журналістамі, затрыманымі міліцыяй 7 і 8 мая. Карэспандэнтаў вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага, якія яны асвятлялі.

У блогера Кабанава пнеўманія, падазраюць COVID-19
10.05.2020

У блогера Кабанава пнеўманія, падазраюць COVID-19

У блогера Аляксандра Кабанава ўзялі мазок на COVID-19 і зрабілі камп'ютарную тамаграфію (КТ), якая выявіла правабаковай пнеўманію ў лёгкай форме.

10.05.2020

Журналіст Алесь Асіпцоў — у магілёўскім ізалятары. Заўтра суд

Журналіст знік пасля акцыі “Антыпарад” у суботу і дадому не вярнуўся.