Навіны

05.07.2021

14 организаций по всему миру призывают немедленно освободить Андрея Александрова

Международная организация "Индекс цензуры" и 13 других организаций по правам человека, свободе выражения мнений, свободе СМИ и журналистские организации безоговорочно осуждают произвольное задержание и преследование правозащитника и журналиста Андрея Александрова, которому теперь грозит до 15 лет лишения свободы по обвинению в «измене государству».

02.07.2021

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля сёння асудзілі журналіста-фрылансера Андрэя Толчына

Яго затрымалі 24 чэрвеня пасля здымкаў каля СІЗА №3 перад працэсам над Міколам Статкевічам, Сяргеем Ціханоўскім, Дзмітрыем Паповым, Арцёмам Сакавым, Ігарам Лосікам і Уладзімірам Цыгановічам. Журналіста даставілі ў РАУС, дзе пратрымалі 7 гадзін ды склалі пратакол па 23.5 КаАП РБ ("незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ").

02.07.2021

ОО "БАЖ" обратилась к Спецдокладчику ООН по поводу условий содержания Юлии Слуцкой и ухудшения её здоровья в СИЗО

ОО "Белорусская ассоциация журналистов" обратилась к Спецдокладчику ООН по вопросу о праве каждого человека на наивысший достижимый уровень физического и психического здоровья. Организация проинформировала Спецдокладчика об условиях содержания в СИЗО основательницы «Пресс-клуба Беларусь» Юлии Слуцкой.

02.07.2021

Журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча будуць судзіць 6 ліпеня за працу без акрэдытацыі

Журналіста вінавацяць у працы без акрэдытацыі за выхад у прамы эфір праграмы “Главное” 25 траўня. Суд па справе журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча перанеслі на 6 ліпеня.

02.07.2021

Валерыя Касцюгова знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага

Затрыманая 30 чэрвеня незалежны аналітык і рэдактар "Беларускага штогодніка" Валерыя Касцюгова знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Пра гэта паведамляе ў Твітары яе дачка Анастасія. Яна падкрэслівае, што мужа Касцюговай і яе бацьку адпусцілі. Валерыя Касцюгова цяпер знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.  У адваката падпіска аб неразгалошванні. Па якой справе забралі Касцюгову і ў якім яна стасусе, дагэтуль не вядома. 

01.07.2021

Апеку над зняволеным журналістам Дзянісам Івашынам узяў парламентарый з Ірландыі

Член парламента Ірландыі Сін Хогі (Séan Haughey) узяў апеку над беларускім палітвязнем, журналістам Дзянісам Івашыным.

01.07.2021

Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як сталі душыць падушкай

У Мінскім гарадскім судзе 1 ліпеня працягнулі разгляд справы Мікалая Дзядка. Яго вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.  Дзядок сваю віну не прызнае. На мінулым пасяджэнні выслухалі сведак і зачытвалі матэрыялы справы. Цяпер суд перайшоў да агляду рэчавых доказаў. А пасля Мікалай Дзядок даў паказанні. Мікола Дзядок — аўтар «Новага Часу», блогер, актывістам анархісцкага руху. Міколу Дзядка затрымалі позна ўвечары 11 лістапада 2020 года супрацоўнікі ГУБАЗіК і МУС у загарадным доме ў пасёлку Сасновы. Прад'яўленыя абвінавачванні: арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх; арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў

01.07.2021

Чего лишилась Белтелерадиокомпания после исключения из EBU

Вечером 30 июня стало известно, что EBU приостановил членство Белтелерадиокомпании в организации. С 1 июля БТРК больше не сможет получить доступ к сервисам Европейского вещательного союза. Что именно теряет белорусский вещатель? Пробуем разобраться.

01.07.2021

«Я ніколі не лічыла, што займаюся прапагандай». Экс-журналістка АНТ Казей кажа, што страціла дзіця пасля ўцёкаў ад АМАПу

Наталля Казей — былая карэспандэнтка дзяржаўнага тэлебачання. Яна 12 гадоў адпрацавала на тэлеканале «Мір», пасля перайшла на АНТ. Але цяпер Казей разам з мужам і дачкой у Германіі. Наталля і яе муж Міхаіл Максімаў у жніўні 2020 года падтрымалі забастоўку работнікаў канала і сышлі з АНТ, а сёлета з'ехалі з Беларусі праз пагрозу крымінальнай справы. 

30.06.2021

Затрыманая рэдактар "Беларускага штогодніка" Валерыя Касцюгова

Да незалежнага аналітыка і рэдактара  "Беларускага штогодніка" Валерыі Касцюговай прыйшлі з ператрусам, паведамляе ў Facebook кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Павел Усаў. Паводле інфармацыі Усава, вобшук у Касцюговай рабілі супрацоўнікі КДБ. Валерыя затрыманая.

30.06.2021

Журналисту Андрею Александрову предъявлено обвинение в измене государству

 Журналисту и медиаменеджеру Андрею Александрову 30 июня предъявлено новое обвинение — по ч. 1 ст. 356 Уголовного кодекса (измена государству). Об этом сообщил БелаПАН его адвокат Антон Гашинский.