Навіны

«Брестский курьер»: з новым 25-годдзем!
Гэтымі днямі святкуе 25-годдзе недзяржаўнае выданне “Бреcтский курьер”.
Пераможцам конкурса на лепшы антыдыскрымінацыйны матэрыял стаў Улад Швядовіч
Міжнароднае беларуска-шведскае журы разгледзела каля дваццаці конкурсных працаў, якія былі накіраваныя беларускімі журналістамі на прафесійны конкурс “Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі-2015”.

Магілёў: Журналіста затрымалі ў часе рэпетыцыі адкрыцця памятнага знака супрацоўнікам КДБ
Вечарам 10 снежня сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з Магілёва Яўгена Глушкова затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Ён спрабаваў зняць рэпетыцыю адкрыцця памятнага знака супрацоўнікам дзяржбяспекі каля будынка Магілёўскага абласнога ўпраўлення КДБ.

Наталля Радзіна і Ягор Марціновіч сталі лаўрэатамі прэміі "Свабода прэсы" арганізацыі "Рэпарцёры без межаў"
Галоўны рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна і намеснік рэдактара газеты "Наша ніва" Ягор Марціновіч сталі ўладальнікамі прэміі "Свабода прэсы" міжнароднай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" за 2015 год.

Сустрэча з кіраўніком і генеральным дырэктарам Slon.ru ў Мінску
“Прэс-клуб Беларусь” запрашае журналістаў на чарговую сустрэчу. Гэтым разам сваім досведам кіравання інтэрнэт-медыя падзеліцца Максім Кашулінскі, генеральны дырэктар партала Slon.ru, былы галоўны рэдактар расійскага выдання “Forbes”.

У Стакгольме прайшла цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі
Анлайн на Нобелеўскім канале — тут.

40 базавых — штраф гродзенскаму сябру ГА "БАЖ"
Штрафам ў памеры 40 базавых велічыняў для Уладзіміра Хільмановіча скончыўся разгляд справы ў Свіслацкім раённым судзе.

У 2016 годзе Беларусь упершыню можа наведаць генеральны сакратар ААН
Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун можа наведаць Беларусь у 2016 годзе.

Мініфармацыі абмежавала доступ да сайта, які гандляваў алкаголем
Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ сайта dutyfree.by, паведамляе прэс-служба ведамства. Прычынай сталі парушэнні правілаў продажу алкагольнай прадукцыі.

Cправай гродзенскага фрылансера займаецца пракуратура
Гродзенскі фрылансер Андрэй Мялешка атрымаў адказ з пракуратуры Гродна наконт пастановы аб адмене крымінальнай справы і праверкі дзеянняў Кастрычніцкага РАУС Гродна.

Сёння — уручэнне Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч
Цырымонія ўручэння пачнецца а 18:30 па беларускім часе. Прамую трансляцыю цырымоніі можна будзе паглядзець у інтэрнэце.

“Абажур” са Святланай Алексіевіч на вокладцы — у бібліятэцы Шведскага саюза журналістаў
Група супрацоўнікаў цэнтральнага офіса ГА “БАЖ”, якія знаходзяцца ў Стакгольме па запрашэнні медыяінстытута FOJO, наведала офіс Шведскага саюза журналістаў.