Навіны

11.03.2021

ЕФЖ заклікае Савет ААН па правах чалавека стварыць механізм прыцягнення да адказнасці па Беларусі

Апошнімі тыднямі сітуацыя ў галіне правоў чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца. Еўрапейская федэрацыя журналістаў (ЕФЖ) лічыць , што гэта пагаршэнне мусіць разглядацца ў кантэксце сур'ёзных сістэмных парушэнняў правоў чалавека, што ўчынілі ўлады напярэдадні і пасля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 г., за якія яны так і не панеслі адказнасці.  ЕФЖ далучаецца да Amnesty International, Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека і Артыкула 19 і патрабуе дзеянняў ад Савета ААН па правах чалавека па стварэнні новага механізму садзейнічання працэсу прыцягнення да адказнасці за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

11.03.2021

Палітвязень, блогер Сяргей Пятрухін парэзаў сабе вены ў турме

 Палітвязень, блогер Сяргей Пятрухін, які знаходзіцца цяпер у турме N4 Магілёва, быў змешчаны ў карцар пасля таго, як ён парэзаў сабе вены.

11.03.2021

"Брестской газете", якую не друкуюць, чыноўнікі прапануюць падпісацца на раёнку

Рэдакцыя "Брестской газеты" 10 сакавіка атрымала ад райвыканкама ліст з прапановай падпісацца на другі квартал на дзяржаўную раёнку "Заря над Бугом". Ліст прыйшоў на электронную пошту рэдакцыі, піша выданне.

Старшыню БАЖ дапыталі ў СК у якасці сведкі па крымінальнай справе
10.03.2021

Старшыню БАЖ дапыталі ў СК у якасці сведкі па крымінальнай справе АБНОЎЛЕНА

Сёння старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец цэлы дзень правядзе на допыце ў Следчым камітэце.

Фатографка «НН» Надзея Бужан стала фіналісткай прэміі World Press Photo за здымак Вольгі Севярынец каля Акрэсціна
10.03.2021

Фатографка «Нашай Нівы» Надзея Бужан стала фіналісткай World Press Photo

Фатографка Надзея Бужан стала фіналісткай самага прэстыжнага конкурсу прафесійнай фатаграфіі ў свеце — World Press Photo. Здымак, на якім Вольга Севярынец з кветкамі чакае мужа пад Акрэсціна, трапіў у спіс лепшых у намінацыі spot news (гарачыя навіны). Пераможцаў конкурсу абвесцяць 15 красавіка.

10.03.2021

СК: В ближайшее время блогер Антон Мотолько будет объявлен в межгосударственный розыск

Следственный комитет заявляет, что блогер Антон Мотолько причастен к ряду преступлений, об этом сообщается на сайте Следственного комитета.

09.03.2021

Журналісту Арцёму Ляву вярнулі тэхніку і дакументы, якія забралі падчас аблавы ў бізнэс-цэнтры "Імагуру" 5 сакавіка

Цікава, што на тэхніку не быў складзены вопіс. Рэчы ляжалі ў памяшканні, дзе праходзіла мерапрыемства, а журналіст у гэты час выйшаў, таму сумку проста забралі разам з усімі людзьмі, якіх у той вечар затрымалі ў "Імагуру".

09.03.2021

«Перавялі ў камэру безь відэаназіраньня». Ігар Лосік за кратамі 258 дзён

За кратамі адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і кансультант Радыё Свабода з 25 чэрвеня 2020 году.

Маладзечанскія журналісты абралі дэлегатаў на з’езд БАЖ
09.03.2021

Маладзечанскія журналісты абралі дэлегатаў на з’езд БАЖ

Сябры Маладзечанскай пярвічнай арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” накіруюць на журналісцкі форум Зою Хруцкую, Аксану Ярашонак і Святлану Цішко.

Сход па вылучэнні дэлегатаў на з’езд БАЖ прайшоў у Баранавічах
09.03.2021

Сход па вылучэнні дэлегатаў на з’езд ГА "БАЖ" прайшоў у Баранавічах

У Баранавіцкай суполцы ГА "БАЖ" сябры арганізацыі правялі сход, каб абраць дэлегатаў на XI з’езд арганізацыі.

09.03.2021

Журналістку Аліну Скрабунову аштрафавалі за сюжэт для "Белсата"

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 5 сакавіка пакараў журналістку Аліну Скрабунову штрафам у памеры 25 базавых велічынь за парушэнне арт. 23.5 КаАП РБ — да 1 сакавіка гэты артыкул быў у КаАП пад нумарам 22.9.  Журналістку прызналі вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ.

07.03.2021

«Нашу гісторыю» выкінулі з «Белсаюздрука»: За два дні мы прадалі больш часопісаў, чым звычайна за месяц

Самы тыражны часопіс на беларускай мове «Наша гісторыя», больш ня будзе прадавацца ў газэтных кіёсках. Дзіцячыя «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» – таксама.