Навіны

Знявага ў сацсетках: сёння пачаўся суд
Жыхарку Бараўлян Алену Максімаву падазраюць у знявазе намесніка начальніка ЖКГ Мінскай вобласці Валерыя Хахлова ў групе ВКонтакте «Боровляны – Защита Леса». Пратакол па арт. 9.3. КаАП склала ў пачатку мая РАУС Мінскага раёна па заяве пацярпелага.

У Крупках затрымлівалі фатографа Генадзя Верацінскага
Днём у чацвер міліцыя ў Крупках (Мінская вобласць) затрымала фатографа і сябра ГА “БАЖ” Генадзя Верацінскага, а таксама актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай парты Анатоля Лябедзьку і Дзяніса Красочку.

Баранавіцкі ЗАГС адмовіў “Intex-press” у інфармацыі пра суботнія шлюбы
Нядаўна рэдакцыя баранавіцкага недзяржаўнага выдання “Intex-press” звярнулася да начальніка аддзела ЗАГС Баранавіцкага гарвыканкама з просьбай прадаставіць інфармацыю пра час рэгістрацыі шлюбаў ва ўрачыстай абстаноўцы ў суботу, 21 мая.

Чаму колькасць газет па падліках Мінінфармацыі і Белстата адрозніваецца больш чым на сотню?
Не ўсе выданні падаюць у дзяржаўны рэестр звесткі пра спыненне свайго выхаду. Так кажуць у Міністэрстве інфармацыі, чые лічбы істотна пераўзыходзяць белстатаўскія.

Баранавіцкія ўлады замоўчваюць інфармацыю пра Усебеларускі народны сход
Баранавіцкі гарвыканкам трымае ў сакрэце падрабязнасці ўдзелу ў «адной з найважнейшых форм народаўладдзя ў Рэспубліцы Беларусь» – Усебеларускім народным сходзе. Большасць пытанняў незалежнай газеты «Intex-press», зададзеных у пісьмовым запыце, засталася без адказу.

Трэнінг па фотажурналістыцы ў Гомелі: як прымусіць здымкі “загаварыць”?
Гомельская філія ГА “БАЖ” зладзіла для сваіх сяброў на мінулых выходных майстар-клас на тэму: “Мастацкі падыход у фотажурналістыцы”. Сваім досведам з гомельскімі калегамі падзяліўся фотакарэспандэнт “Нашай Нівы” Сяргей Гудзілін.

Антон Матолька давёў да суда справу супраць Белтэлерадыёкампаніі
Пазоў фатографа тычыцца выкарыстання Беларускім тэлебачаннем яго фотаздымкаў, паказаных у эфіры больш за год таму.

Сустрэча з дырэктарам “Белсату”
31 мая, у аўторак, у Прэс-клубе адбудзецца сустрэча з дырэктарам тэлеканалу “Белсат” Агнешкай Рамашэўскай-Гузы, якая гэтымі днямі наведвае Мінск.

Рэдактар NN.BY упершыню быў запрошаны ў Клуб рэдактараў на БТ
Запіс праграмы адбыўся ў пятніцу, у эфір яна трапіла ў нядзелю. Рэдактар НН Андрэй Дынько быў адзіным з рэдактараў недзяржаўных СМІ на праграме. Яму давялося весці дыскусію з кіраўнікамі Белдзяржтэлерадыёкампаніі, агенцтва БелТА, «Советской Белоруссіі» і «Звязды». Вось запіс праграмы.

Відэа: міністр адукацыі ўцякае ад пытанняў пра параненую настаўніцу гімназіі
Падчас сумеснага пасяджэння ў парламенце журналісты спрабавалі атрымаць каментар ад Міхаіла Жураўкова пра здарэнне ў мінскай гімназіі.

Жанна Літвіна паўдзельнічала ў канферэнцыі сеткі лаўрэатаў Сахараўскай прэміі
Тэмай канферэнцыі была абарона правоў чалавека ў лічбавую эпоху.

Адміністрацыйную справу супраць бабруйскай журналісткі вярнулі ў Слонім
Паведамленне пра гэта журналістка атрымала па пошце. У ім бабруйская суддзя Наталля Шэгеда інфармуе ўсе бакі адміністрацыйнага працэсу, што справу пра адміністрацыйнай правапарушэнне паводле ч.1 арт. 23.34. КаАП РБ у дачыненні да А. Глаголевай вяртаюць Слонімскаму РАУС.