НЕ - ВАЙНЕ!

Навіны

Архіў гродзенскага сябра ГА “БАЖ” Юрыя Гуменюка перадалі ў музей
28.03.2016

Архіў гродзенскага сябра ГА “БАЖ” Юрыя Гуменюка перадалі ў музей

У Беларускі дзяржаўны музей літаратуры і мастацтва перададзены вялікі архіўны збор гродзенскага сябра ГА “БАЖ” Юрыя Гуменюка, які трагічна загінуў у 2013 годзе.

У Магілёве прайшоў “Прэс-клуб”
28.03.2016

У Магілёве прайшоў “Прэс-клуб” на тэму працы рэгіянальных СМІ ў крызіс

У суботу ў грамадскім цэнтры “Кола” журналісты Магілёўшчыны дыскутавалі пра магчымасці працы рэгіянальных СМІ ў крызісны перыяд. Галоўнымі тэмамі сталі захаванне накладу незалежных выданняў і рэгістрацыя СМІ.

25.03.2016

Унікальны фотаздымак — падарунак Барысу Хамайду ад калег да Дня волі

Віцебскія сябры ГА “БАЖ” павіншавалі найстарэйшага распаўсюдніка незалежнай прэсы з Днём волі. І ўручылі падарунак — архіўны фотаздымак, зроблены 20 гадоў таму. На ім спадар Хамайда стаіць з плакатам «Беларусь. Незалежнасьць. Вясна» і з газетай «Выбар» у руках — у 1990-я гады ён быў рэдактарам гэтага выдання, аднаго з першых незалежных у Беларусі.

Прэс-тур у Чарнобыльскую зону
25.03.2016

Прэс-тур у Чарнобыльскую зону (да 1 красавіка)

Шаноўныя калегі! Гомельская філія ГА “БАЖ” арганізуе прэс-тур на Чарнобыльскую АЭС і выселеную зону з украінскага і беларускага бакоў.

Бастунец пасля Бруселя: У паветры была трывога, але панікі не было
25.03.2016

Бастунец пасля Бруселя: У паветры была трывога, але панікі не было

Старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” вярнуўся з еўрапейскай сталіцы, дзе прымаў удзел у мерапрыемствах Еўранеста. Візіт Андрэя Бастунца супаў з тэрактамі ў Бруселі, якія забралі жыцці больш за 35 чалавек.

Не пытайся, фрылансер, каму служыць ура
25.03.2016

У Рэчыцы падчас апытання пра Каліноўскага затрымалі Кастуся Жукоўскага

24 сакавіка ў Рэчыцы падчас вулічнага апытання наконт стаўлення гараджанаў да выказвання Кастуся Каліноўскага “Не народ для ўрада, а ўрад для народа” мясцовая міліцыя затрымала гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.

У Мінску развіталіся з Ганнай Вольскай ФОТА
25.03.2016

У Мінску развіталіся з Ганнай Вольскай ФОТА

У Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску 24 сакавіка адбылася паніхіда і развітанне з Ганнай Вольскай — музычным прадзюсарам і жонкай рок-музыкі Лявона Вольскага. На паніхіду прыйшлі вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы, журналісты, музыкі і ўсе, хто ведаў Ганну.

24.03.2016

Што значыць для цябе быць свабоднай/свабодным?

Трансмедыйны праект, накіраваны на збор ананімных меркаванняў.

24.03.2016

Віцебскія “бажаўцы” рыхтуюць фотавыставу, прысвечаную вядомаму распаўсюдніку незалежных СМІ Барысу Хамайду

На фотаздымках, сабраных журналістамі, можна ўбачыць Барыса Хамайду і пад бел-чырвона-белым парасонам у цэнтры Віцебску. І зусім іншым, маладзейшым гадоў на 20, калі Барыс Ханонавіч быў рэдактарам газеты “Выбар” — аднаго з першых беларускіх незалежных выданняў.

Развітанне з Ганнай Вольскай – заўтра ў Свята-Елісавецінскім манастыры
23.03.2016

Развітанне з Ганнай Вольскай — у чацвер у Свята-Елісавецінскім манастыры

Развітанне з Ганнай Вольскай адбудзецца ў чацвер 24 сакавіка з 11 да 13 гадзіны ў Свята-Елісавецінскім манастыры (вул. Выгоцкага, 6, мікрараён Навінкі г. Мінска).  Родныя просяць прыносіць не штучныя вянкі, а толькі жывыя кветкі.

Памерла Ганна Вольская, БАЖ
23.03.2016

Памерла Ганна Вольская

23 сакавіка ад анкалагічнай хваробы пайшла з жыцця сябра ГА “БАЖ” Ганна Вольская, жонка вядомага беларускага музыкі Лявона Вольскага. Развітанне з Ганнай Вольскай – заўтра ў Свята-Елісавецінскім манастыры