Навіны

Наклады найбуйнейшых рэспубліканскіх газет

У Гродне адкрылася выстава Івана Цыркуновіча
Пабачыць здымкі гродзенскага фатографа Івана Цыркуновіча, што працуе ў тэхніцы панарам можна на першай персанальнай выставе “Мой планетарый”. У экспазіцыі ў фотаклубе “Гродна” — амаль тры десяткі працаў.

Газета «Чырвоная звязда» з Іванава «дэкамунізавалася» ў «Янаўскі край»
Газета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ад 2017 года змяніла назву з «Чырвонай звязды» на «Янаўскі край». Мінінфармацыі Беларусі зацвердзіла новую назву.

У Гродне адбылася дыскусія супраць смяротнага пакарання
У “Цэнтры гарадскога жыцця Гродна” адбылася сустрэча пад назвай “Смяротнае пакаранне — дзікунства ці найвышэйшая справядлівасць".

Журналісту "Новага Часу" Алесю Кіркевічу разбілі галаву ў Курапатах падчас начнога налёту
Напад адбыўся а 4-й ранку падчас выступу барда Андрэя Мельнікава. Сур’ёзна параненых няма, бойка трывала каля хвіліны, нападнікі зніклі ў лесе.

Віншуем Асамблею НДА Беларусі з 20-годдзем!
Асамблеі НДА Беларусі сёння спаўняецца 20 гадоў!

Блогера з Акцябрскага раёну судзяць за тое, што «прыставаў» да старшыні сельсавету
У судзе Акцябрскага раёну пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы пра хуліганства ў дачыненьні да мясцовага блогера, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Павука.

У Гродне — унікальная фотавыстава “Позірк у мінулае”
Больш за сотню старажытных здымкаў канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў можна пабачыць на выставе ў гродзенскай абласной бібліятэцы імя Карскага .

У Віцебску журналісты вучыліся абараняць аўтарскія правы
У Віцебску на творчай пляцоўцы арт-пабу “Торвальд” юрыст Саюзу беларускіх пісьменнікаў Вольга Сямашка вучыла ўдзельнікаў семінару па аўтарскім праве адстойваць свае прафесійныя інтарэсы. Сярод прысутных былі журналісты, фатографы, літаратары і пачаткоўцы ў самастойнай творчасці — студэнты віцебскіх ВНУ.

На мяжы затрымалі кнігі навукоўца Віктара Корбута, сярод якіх выданьні зь «Бібліятэкі Свабоды»
21 лютага прыкладна а 15 гадзіне на памежным пераходзе Дамачава памежнікі затрымалі Аляксандра, сябра гісторыка Віктара Корбута, які, сярод іншага, вёз кнігі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды»: тры кнігі Сяргея Навумчыка, «Майстроўня» Сяргея Дубаўца, «Жывая мова» Юрася Бушлякова, «Вяртаньне нацыяналіста» Аляксандра Лукашука.

Нацбола, які арганізаваў правакацыю ў «Прэзыдэнт-гатэлі», дэпартавалі зь Беларусі
Незарэгістраваная расейская партыя «Другая Россия» паведаміла пра высылку з тэрыторыі Беларусі нацбола Цімафея Ермакова, які быў арыштаваны на 5 дзён пасьля інцыдэнту ў «Прэзыдэнт-гатэлі» , дзе некалькі чалавек сарвалі прэс-канфэрэнцыю спэцпрадстаўніка АБСЭ Марціна Сайдзіка, скандавалі «Данбас — у склад Расеі» і раскідвалі антыўкраінскія ўлёткі.

Удзельнікі курсу «Яшчэ дзесяць крокаў да прафесійнай журналістыкі» атрымалі дыпломы (ФОТА)
Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаныя дыпломы ўдзельнікам курсу падвышэння кваліфікацыі «Яшчэ дзесяць крокаў да прафесійнай журналістыкі».