НЕ - ВАЙНЕ!

Навіны

10.01.2017

Міністэрства інфармацыі знайшло парушэнні ў “Брэсцкага кур’ера” і “Кобрын-інформ”

Падчас ажыццяўленні кантролю за выкананнем закона “Аб СМІ” былі ўстаноўлены факты завышэння накладу, паказанага ў выходных звестках газет “Брэсцкі кур'ер” і “Кобрын-інформ”, з фактычна аддрукаваным у друкарні, – паведамляецца на сайце Мінінфармацыі.

Вітаўта Парфёненку не акрэдытавалі ў восьмы раз
09.01.2017

Віктара Парфёненку не акрэдытавалі ў восьмы раз

Гарадзенскі журналіст Віктар Парфёненка стаў “чэмпіёнам” па неакрэдытацыі ў якасці журналіста "Беларускага Радыё Рацыя".

БАЖаўцы Магілёўшчыны правялі сход і абмеркавалі змены ў Кодэкс журналісцкай этыкі БАЖ
09.01.2017

БАЖаўцы Магілёўшчыны правялі сход і абмеркавалі змены ў Кодэкс журналісцкай этыкі БАЖ

Сябры ГА “БАЖ” Магілёўскай вобласці разам з запрошанымі гасцямі правялі сход мясцовай суполкі арганізацыі. Падчас сустрэчы бажаўцы падвялі вынікі сваёй працы ў 2016 годзе, вызначыліся з планам правядзення супольных мерапрыемстваў у 2017 годзе і абмеркавалі змены ў Кодэкс журналісцкай этыкі БАЖ, прапанаваныя Камісіяй па этыцы.

Памятаеце справу аб праслухоўванні журналістаў у 2015-м? КДБ адмаўляецца паведаміць, чым скончылася гісторыя
09.01.2017

Памятаеце справу аб праслухоўванні журналістаў у 2015-м? КДБ адмаўляецца паведаміць, чым скончылася гісторыя

29 кастрычніка 2015 года інфармагенцтва БЕЛТА са спасылкай на КДБ Беларусі паведамляла пра затрыманне злачыннай групы, чальцы якой тры гады праслухоўвалі памяшканні, тэлефонныя перамовы Skype, Viber і WhatsApp дзяржаўных чыноўнікаў, супрацоўнікаў МУС, МНС, а таксама журналістаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.

Cкаргу Кіркевіча зарэгістравалі ў камітэце ААН па правах чалавека
09.01.2017

Cкаргу Кіркевіча зарэгістравалі ў камітэце ААН па правах чалавека

Гродзенскі сябра ГА “БАЖ” Алесь Кіркевіч, некалькі разоў аштрафаваны за працу без акрэдытацыі ў Беларусі, атрымаў з Жэневы паведамленне пра тое, што яго скарга зарэгістравана ў камітэце ААН па правах чалавека.

09.01.2017

Памёр Вадзім Рэчкалаў

Ён пражыў 52 гады і памёр 7 студзеня. Рэчкалаў у 1990-я доўгі час працаваў у «Белорусской деловой газете» і газеце «Імя». Аб смерці Рэчкалава паведаміла газета «Московскій комсомолец», у якой ён апошні час рабіў. Аб прычынах смерці не паведамляецца.

06.01.2017

Гендырэктар Гомельскага будтрэста №27 абараняе свайго намесніка па ідэалогіі ад журналістаў

Гомельскі журналіст-фрылансер, сябра ГА “БАЖ” Кастусь Жукоўскі атрымаў адказ ад выканаўцы абавязкаў генеральнага дырэктара ААТ “Будаўніча-мантажны трэст №27” Юрыя Ашуркі на сваю пісьмовую скаргу наконт адмовы ў прадастаўлені інфармацыі ягоным намеснікам па кадрах, ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях.

У Гомелі ў суд у якасці адказчыка выклікаюць тэлеканал “Белсат” (фота)
05.01.2017

У Гомелі ў суд у якасці адказчыка выклікаюць тэлеканал “Белсат” (фота)

У справе пра абарону гонару і годнасці суд запатрабаваў ад начальніка лоеўскай міліцыі ўдакладніць прэтэнзіі і прызначыў суадказчыка — тэлеканал “Белсат”.

05.01.2017

Актывіста, які напісаў заяву на «Рэгнум», правяраюць па артыкуле «Абраза прэзідэнта»

5 студзеня дадому да калінкавіцкага актывіста АГП Дзяніса Рабянка прыйшоў участковы міліцыянер. Ім праводзіцца праверка па заяве жыхара пасёлка Мачулішчы Мінскага раёна Вячаслава Сафронава аб тым, што ў публікацыях Дзяніса Рабянка ў сацыяльных сетках прысутнічаюць прыкметы абразы кіраўніка краіны.

05.01.2017

Прэм'ер-міністр Польшчы паабяцала не закрываць тэлеканал "Белсат"

Прэм'ер-міністр Польшчы Беата Шыдла паабяцала не закрываць тэлеканал "Белсат". Пра гэта напісала ў Facebook яго кіраўніца Агнешка Рамашэўска:

Чыноўнікі вінавацяць Жукоўскага ў абразах, раней — штрафавалі за незаконны выраб прадукцыі СМІ
05.01.2017

Чыноўнікі вінавацяць Жукоўскага ў абразах, раней — штрафавалі за незаконны выраб прадукцыі СМІ

Журналіст-фрылансер з Гомеля Кастусь Жукоўскі атрымаў праз пошту копію адміністрацыйнага пратаколу, які склалі супрацоўнікі Акцябрскага РАУС Гомельскай вобласці. Яго вінаваціць ў абразе кіраўніцы спраў тамтэйшага райвыканкаму Валянціны Шлапаковай. Пратакол складзены паводле артыкулу 9.3 КаАП, але прачытаць сутнасць правапарушэння немагчыма з прычыны неахайнасці пісьма.

Віншуем Яўгена Васьковіча і Александрыну Глаголеву з нараджэннем дачкі!
03.01.2017

Віншуем Яўгена Васьковіча і Александрыну Глаголеву з нараджэннем дачкі!

Віншуем цудоўных бацькоў-бажаўцаў і зычым дзяўчынцы моцнага здароўя і шчаслівага жыцця!