НЕ - ВАЙНЕ!

Навіны

28.03.2017

Аляксандр Баразенка аб’явіў галадоўку. Напішы ліст журналісту ў турму!

Асуджаны ўчора на 15 сутак журналіст тэлеканала “Белсат” Аляксандр Баразенка аб’явіў галадоўку ў знак пратэсту з незаконным пераследам. Увесь час арышту Баразенка мае намер адмаўляцца ад ежы.

27.03.2017

Прысуды затрыманым журналістам (Табліца абнаўляецца)

У табліцы сабраныя звесткі па выніках судовых паседжанняў 27 сакавіка па справах затрыманых падчас вулічных акцый журналістаў.

27.03.2017

Рыгоні заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых у сувязі з дэманстрацыямі

Дакладчык па Беларусі Камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні пасля візіту ў Мінск 23-24 сакавіка 2017, заклікаў беларускія ўлады заставацца засяроджанымі на сваім шляху дыялогу з Парламенцкай асамблеяй і неадкладна вызваліць усіх затрыманых у сувязі з дэманстрацыямі сакавіка і штогадовае святкаванне "Дня Волі" 25-го сакавіка.

27.03.2017

Сябры ГА "БАЖ" наведалі Валерыя Шчукіна ў шпіталі

Валерыя Шчукіна затрымалі 25 сакавіка ў Мінску, даставілі ў Заводскі РУУС сталіцы, а потым — у вайсковы шпіталь з гіпертанічным крызам. На целе спадара Шчукіна ёсць сляды жорсткага затрымання.

27.03.2017

Як у Бабруйску затрымлівалі журналістаў «Бобруйского курьера» і іншых выданняў

26-га сакавіка міліцыя незаконна затрымала ў горадзе восем журналістаў мясцовых і рэспубліканскіх СМІ.

27.03.2017

Сябра ГА "БАЖ" Павел Левінаў патрапіў у шпіталь пасля затрымання міліцыяй на вулічнай акцыі

Сябра ГА "БАЖ" быў затрыманы 26 сакавіка ў Віцебску. у пастарунку яму стала кепска. Афіцыйны дыягназ — "гіпертанічны крыз".

Шэсць пратаколаў склала гомельская міліцыя ў дачыненні да журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай
27.03.2017

Шэсць пратаколаў склала гомельская міліцыя ў дачыненні да журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай

Яшчэ ўвечары 24 сакавіка супрацоўнікі Гомельскага РАУС сцераглі журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову каля яе дома, каб уручыць позву: 25 сакавіка а 10-й раніцы быць у райаддзеле міліцыі, а пасля і ў пракуратуры.

Журналістаў, што наведвалі ў брэсцкай лякарні Някляева, міліцыянты папярэдзілі пра “непажаданыя наступствы”
26.03.2017

Журналістаў, што наведвалі ў брэсцкай лякарні Някляева, міліцыянты папярэдзілі пра “непажаданыя наступствы”

Уладзімір Някляеў быў затрыманы ў ноч з 24 на 25 сакавіка на брэсцкім чыгуначным вакзале, калі вяртаўся з Варшавы ў складзе дэлегацыі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасці пасля сустрэчаў з польскімі палітыкамі і дыскусіі наконт сітуацыі ў Беларусі ў польскім парламенце — Сейме.

26.03.2017

Валер Шчукін пасля затрымання трапіў у вайсковы шпіталь

У спісах затрыманых на Дзень Волі ў Мінску ёсць і ветэран дэмакратычнага руху, сябра ГА "БАЖ" Валер Шчукін.