Навіны

28.07.2017

Бясплатны Wi-Fi запушчаны на вакзалах Беларускай чыгункі

Па заказе БЧ кампанія МТС разгарнула зоны Wi-Fi на ўсіх 19 чыгуначных вакзалах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

28.07.2017

«Гомельская праўда» і сайт «Сильные новости» пагадзіліся на замірэнне

28 ліпеня ў Эканамічным судзе Гомельскай вобласці адбылося замірэнне ў справе іску газеты «Гомельская праўда» да інтэрнэт-партала «Сильные новости» і яго аўтара, сябра ГА “БАЖ” Сяргея Ляпіна.

28.07.2017

Журналіста ў Глыбокім застрашвалі за сюжэт на “Белсаце”

Глыбоцкага журналіста Змітра Лупача абразіў і імкнуўся застрашыць старшыня сяльгаспрадпрыемства “Канстанцінаў двор” Юрый Вахавіч. Яму не спадабаўся сюжэт пра ферму на тэрыторыі яго гаспадаркі, які выйшаў на тэлебачанні “Белсат” яшчэ ўзімку.

28.07.2017

Аляксандра Баразенку будуць судзіць 3 жніўня аб 11-гадзіне

Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РУУС Першамайскага раёну Менску склаў пратакол на аператара «Белсату» Аляксандра Баразенку «за парушэнне аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў» (артыкул 9.21КаАП). Цяпер яму пагражае штраф ад 460 да 1150 рублёў.

28.07.2017

За сюжэт пра свінакомплекс – у кабінет да маёра міліцыі. На журналіста «Белсату» склалі пратакол

Журналісту «Белсата» Стасу Івашкевічу прыйшла позва ў РАУС Ліды. Яго запрашаюць у кабінет да маёра міліцыі Івана Пыша, каб «азнаёміцца з матэрыяламі справы».

27.07.2017

Google отказывается от функции «живого поиска» Google Instant

Компания Google решила отказаться от функции Google Instant, которая угадывала запросы по первым буквам.

27.07.2017

Бабруйскія чыноўнікі лічаць «немэтазгодным» ушанаванне памяці пісьменніка Алеся Адамовіча

Бабруйскі журналіст, аўтар мясцовай «Ініцыятывы добрых спраў» Андрэй Шобін  звярнуўся ў Бабруйскі гарвыканкам з прапановай пасадзіць у горадзе алею імя пісьменніка Алеся Адамовіча, якога многае звязвае з Бабруйшчынай.

27.07.2017

У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі адбылася вечарына «Гісторыя ў газеце. Газета ў гісторыі» ФОТЫ

Наведнікі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея даведаліся пра газеты, якія выдаваліся ў Брэст-Літоўску ў 1900-1915 гадах. Мерапрыемства ладзілася ў межах праекту, прысвечанага 1000-годдзю горада Брэста.

26.07.2017

Што рабіць, калі вас абразілі альбо зняважылі? Парады юрыста

Журналісты час ад часу скардзяцца на тое, што ў сваёй працы сутыкаюцца з не зусім адэкватнай рэакцыяй як простых грамадзянаў, так і прадстаўнікоў улады. Часам справа даходзіць нават да абразаў і знявагаў у бок прадстаўніка СМІ. Як лепш абараніць сябе ў такой сітуацыі, распавядае юрыст Алег Агееў.

26.07.2017

Чаму Яндэкс адмовіўся размясціць рэкламу на беларускай мове? Каментар з расійскага офісу кампаніі

Дызайнер адной з беларускіх фірм Кацярына Герасімёнак напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што Яндэкс.Дырэкт адмовіў ім у размяшчэнні рэкламы на беларускай мове, спаслаўшыся на нейкія «тэхнічныя прычыны».  

26.07.2017

Жукоўскаму не даюць азнаёміцца з матэрыяламі справы, паводле якой адабралі правы кіроўцы

«Я грукаюся ўва ўсе дзверы. Я папрасіў паказаць мне матэрыялы справы, па якой адабралі правы кіроўцы. Але яны сышлі, цягнуць час, адмаўляюцца мне даваць дакументы. Я тэлефаную ў 102 і нават там ужо не падымаюць слухаўку. Я лічу, што ёсць загад не даваць дакументы, бо альбо іх няма альбо яны ліпавыя, альбо ім патрэбны час, каб падрабіць пратаколы», – сказаў ён.

26.07.2017

Arche вяртаецца ў «Белсаюздрук»: свежы нумар — «Гарадская гісторыя Беларусі»

Сьвежы выпуск часопіса Arche «Гарадская гісторыя Беларусі» можна купіць у кіёсках «Белсаюздруку»!  Пасьля амаль пятнаццацігадовае забароны новыя нумары Arche можна будзе знайсьці ў кіёсках «Белсаюздруку». Пакуль часопіс будзе даступны ў пунктах «Белсаюздруку», разьмешчаных у Менску й Менскай вобласьці.