Навіны

Стала вядома, за што арыштавалі аднаго з аўтараў «Рэгнума» — тэкст экспертызы
Учора Юрый Паўлавец, адзін з трох арыштаваных па справе «прарасейскіх публіцыстаў», прайграў суд аб абароне гонару і годнасці па пазове да «Советской Белоруссіі». Гэты працэс быў цікавы яшчэ і тым, што суддзя запатрабаваў у следства дагэтуль закрыты дакумент — заключэнне камісіі па экстрэмізме пры Мінінфарме, якое стала адпраўным пунктам для крымінальнай справы. Праз сваякоў Паўлаўца яно трапіла да TUT.BY. З дакументаў становіцца зразумела, чым кіраваліся ўлады, пачынаючы справы.

Следчы камітэт адмовіўся распачынаць справу па факту збіцця рэдактара брэсцкага незалежнага сайта
Дзяніс Марук, рэдактар сайта “Реальный Брест”, звярнуўся ў мясцовую пракуратуру і Следчы камітэт пасля таго, як 28 сакавіка 2017 года быў затрыманы супрацоўнікамі Ленінскага РАУС города Брэста.

Журналістку Шчыракову будуць судзіць за матэрыял пра знос прыватных дамоў у Гомелі
У дачыненні да гомельскай журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай міліцыя склала адміністрацыйны пратакол за незаконны выраб прадукцыі СМІ. Маецца на ўвазе супрацоўніцтва з польскім спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі беларускага МЗС.

«Радыё Свабода» больш не радыё — скарачаецца каротка- і сярэднехвалевае вяшчанне, застануцца толькі навіны
Адзін з рэдактароў беларускай службы амерыканскага «Радыё Свабода» Франак Вячорка паведаміў, што з мінулага тыдня радыё спыніла выхад шэраг праграм, некаторыя з якіх выходзілі па 15-20 гадоў. Сярод іншага, гэта «Вольная студыя», «Падарожжы Свабоды», «Новая Атлантыда».

Журналіста-фрылансера Жукоўскага аштрафавалі і пазбавілі пасведчання кіроўцы
На Кастуся Жукоўскага, якога супрацоўнікі ДАІ 21 ліпеня падчас затрымання прыкавалі кайданкамі да дрэва, склалі адразу два адміністрацыйныя пратаколы — за непадпарадкаванне і абразу, а таксама на 1 год пазбавілі пасведчання кіроўцы.

Блогера Філіповіча суд апраўдаў: відэаканал на YouTube рэгістраваць ня трэба
Суд Савецкага раёну Гомля спыніў адміністрацыйную справу супраць мясцовага блогера Максіма Філіповіча. Як удакладніў судзьдзя Віталь Каўбеня, праз адсутнасьць складу правапарушэньня.

У Гомелі міліцыя прыкавала кайданкамі да дрэва журналіста-фрылансера Жукоўскага
Сёння ў судзе Савецкага раёна Гомеля судзяць блогера Максіма Філіповіча «за падмену дзяржаўных СМІ». У перапынку судовага пасяджэння міліцыя кайданкамі прыкавала да дрэва журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага за непадпарадкаванне.

У Гомелі судзяць блогера Філіповіча «за падмену дзяржаўных СМІ»
Максім Філіповіч заявіў у інтэрвію Свабодзе перад пачаткам суду: «Мяне зьнішчаюць як канкурэнта, каб меней было непадцэнзурнай інфармацыі».

Google отказалась удалить информацию по запросу белорусских властей
Во втором полугодии 2016 года белорусские чиновники обратились в компанию Google с запросом об удалении информации. Это следует из «отчета о прозрачности», опубликованного на сайте компании.

Андрэй Бастунец расказаў, як прайшла сустрэча ў межах дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і ЕС
20 ліпеня ў Бруселі адбыўся чарговы раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам. Удзел у ім прынялі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец.

У Оршы прайшла прэзентацыя кнігі Віктара Андрэева, рэдактара зачыненай па палітычных прычынах газеты “Куцейна”
Паводле аўтара, кніга “Оршанская хроника 1986–2001” была напісана за адзін год, хаця такая ідэя з’явілася ўжо даўно.

"Я хачу згадваць Чалавека" — у Мінску ўшанавалі памяць Паўла Шарамета (фота)
У Мінску на Паўночных могілках ушанавалі памяць Паўла Шарамета. Да магілы забітага журналіста прыехалі ягоныя калегі, грамадскія дзеячы і яго знаёмыя.