Навіны

Что попало в обновленный список экстремистских материалов: музыка и даже суповая тарелка
Министерство информации обновило Республиканский список экстремистских материалов. С прошлого года он увеличился в объеме почти в 4 раза. Традиционно сюда попали предметы с нацистской символикой и религиозная литература, но есть также песни футбольных фанатов и публикации анархистов в Сети. Документ опубликовало издание «СБ. Беларусь Сегодня». TUT.BY изучил обновления за 2016 и 2017 год. Читать полностью: https://news.tut.by/society/538133.html

"Газета Слонімская" ўпершыню за 11 гадоў у кіёсках!
Ад 5 красавіка "Газету Слонімскую" можна нарэшце купіць у кіёсках "Гроднааблсаюздруку". У пятніцу, 7 красавіка, там з'явіцца і "Новы Час".

Гарадскі суд пакінуў арышт Баразенку ў сіле. Чакаем журналіста на волі ў нядзелю а 15:10
Мінскі гарадскі суд пакінуў рашэнне ад арышце журналіста тэлеканала “Белсат” Аляксандра Баразенкі на 15 сутак у сіле. 27 сакавіка аператар быў пакараны арыштам за тое, што падчас акцыі у Дзень Волі нібыта нецэнзурна лаяўся.

Выйшаў на свабоду журналіст Арцём Сізінцаў
Выйшаў на свабоду сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Арцём Сізінцаў. Ён быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту ў Віцебску.

"Цішыня паверхаў" ад Аляксандра Саенкі
У Гродне адкрылася выстава фатографа Аляксандра Саенкі пад назвай «Цішыня паверхаў».

«Бобруйский курьер» адкрыў Інфармацыйную прыёмную
Яе галоўнае прызначэнне — збор і сістэматызацыя інфармацыі аб правапарушэннях з боку службовых асоб у Бабруйскім рэгіёне.

Цімафеева, Хадановіч, Мартысевіч і яшчэ 25 чалавек звярнуліся ў Камісію па этыцы супраць “Нашай Нівы”
Альгерд Бахарэвіч, Андрэй Хадановіч, Марыя Мартысевіч і яшчэ 25 чалавек звярнуліся з калектыўнай скаргай у Камісію па этыцы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" на газету “Наша Ніва”. Аўтары звароту мяркуюць, што выданне парушыла журналісцкую этыку, асвятляючы ўганараванне лаўрэатаў прэміі “Кніга года — 2016”.

У новым выпуску "Падарожжаў дылетанта" гісторыя рода Горватаў і знакаміты Прудок
«Падарожжа дылетанта» па цікавых беларускіх мясцінах працягваецца ў колішніх уладаннях вядомага беларускага рода Горватаў — вёсцы Ліпаў на Палессі. У гэтым выпуску гледачы даведаюцца пра незвычайную гісторыю рода і ўбачаць палац сямейства, які захаваўся яшчэ з 1855 года. Новая вандроўка таксама завяла вядучага Юрыя Жыгамонта ў суседнюю вёску Прудок, дзе зараз жыве пісьменнік Андрусь Горват. Читать полностью: https://news.tut.by/culture/537887.html

“Фрыланс у мас-медыя: Швецыя — Беларусь”. Сустрэча ў Гродне
У гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця адбылася прэзентацыя кнігі “Фрыланс у мас-медыя: Швецыя — Беларусь”. На сустрэчу прыйшлі каля двух дзесяткаў сябраў ГА "БАЖ", а таксама журналістаў-фрылансерў. Кнігу ў Гродне прадстаўлялі яе аўтары: журналісты-фрылансеры са Швецыі Мікаэль Бэрглінг і Фрэдрык Нэйман.

Заява ГА “БАЖ” з нагоды масавага пераследу журналістаў
У сакавіку 2017 года беларускія медыя сутыкнуліся з надзвычайным ціскам і рэпрэсіямі з боку ўладаў. 2017 год стаў найгоршым у гэтым плане за апошнія гады пасля 2011-га.