Навіны

Аляксандр Баразенка выйшаў на свабоду з Акрэсціна (фота, відэа)
У нядзелю з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў выйшаў на свабоду журналіст “Белсата” Аляксандр Баразенка. Аператар тэлеканала быў затрыманы падчас асвятлення акцыі 25 сакавіка і абвінавачаны ў дробным хуліганстве, якое ён відавочна не здзяйсняў. Аляксандра Баразенку прыйшло сустракаць шмат журналістаў, яны дзеляцца думкамі пра ўмовы працы ў краіне. Глядзіце відэа анлайн-трансляцыі!

Министерство информации ограничило доступ к 11 интернет-ресурсам
Руководствуясь статьями 38, 511 Закона Республики Беларусь «О средствах массовой информации», Министерство информации в течение марта 2017 года приняло решения об ограничении доступа к 11 интернет-ресурсам.

Ад сённяшняга дня "Новы Час" — у кіёсках Мінска і Мінскай вобласці!
Агульнарэспубліканскае выданне "Новы Час" ад сённяшняга дня можна набыць у кіёсках "Белсаюздрук". Пакуль у Мінску і Мінскай вобласці. Таксама ўжо можна падпісавацца на выданне на другое паўгоддзе — падпісны індэкс 63279.

Пратакол супраць журналісткі-фрылансера Марыі Булавінскай суд вярнуў у міліцыю на дапрацоўку
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля праз sms-паведамленне апавясціў журналістку-фрылансера, сябра ГА “БАЖ” Марыю Булавінскую, што прызначыны на 7 красавіка разгляд адміністрацыйнай справы за незаконны выраб прадукцыі СМІ (паводле артыкулу 22.9 КаАП) не адбудзецца: справа накіравана ў Чыгуначны РАУС на дапрацоўку.

У Гродне прэзентавалі кнігу «Пад скіпетрам Расейскай імперыі»
Выданне зроблена кніжнай ініцыятывай “Гарадзенская Бібліятэка” і ахоплівае рэпрэсіі, якія адбываліся ў Беларусі пры ўладзе Расійскай імперыі ў 18 - 19 стагоддзях.

Журналіст «Бобруйского курьера» атрымаў «здзеклівы» адказ са Следчага камітэта
У праваахоўныя органы Віктар Качан скардзіўся на незаконнае затрыманне 23-га сакавіка 2017 г. каля будынку Бабруйскага суда.

Суд даў збітаму ў міліцыі журналісту час на заключэнне дамовы з адвакатам
Журналіста "Белсата" вінавацяць па артыкуле 23.4 КаАП — непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі 18 сакавіка на акцыі супраць дармаедства.

“Мой фотасвет” ад гродзенскага фатографа Аляксандра Луцэнкі
Сябра заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь "Фотаклуб “Гродна” Аляксандр Луцэнка прэзентаваў сваю выставу “Мой фотасвет”.

Журналістку Ларысу Шчыракову выклікаюць на камісію. Ёсць пагроза, што ў яе забяруць дзіця
6 красавіка журналістка, якая супрацоўнічае з «Белсатам», атрымала «запрашэнне» на камісію ў Гомельскі райвыканкам.

Мінікульт адмовіўся адмяняць пастанову, паводле якой БАЖ і ПЭН-цэнтр — не творчыя саюзы
Міністэрства культуры адмовілася адмяніць пастанову № 7 ад 30 студзеня 2017 года, паводле якой ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і Беларускі ПЭН-цэнтр не ўвайшлі ў пераклік творчых саюзаў.

Магілёўскія БАЖаўцы звярнуліся ў УУС Магілёўскага аблвыканкама
Чатыры сябры ГА “БАЖ” з Магілёва 5 красавіка звярнуліся да кіраўніцтва абласной міліцыі з просьбай зрабіць прававую ацэнку параўнання ўдзельнікаў мітынгу супраць Дэкрэту № 3 з нацыстамі. Адпаведнае параўнанне зрабіў на судзе над сябрам Партыі БНФ Аляксандрам Страхам 28 сакавіка 2017 г. камандзір роты магілёўскага АМАПу Андрэй Барысенка.

Рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак аштрафаваны на 25 базавых велічынь
Суд Оршы і Аршанскага раёна прызнаў яго вінаватым паводле часткі 1 арт. 23.34 КаАП — нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту супраць Дэкрэта № 3.