Навіны

Тэрмін следства па забойстве Паўла Шарамета працягнулі да красавіка
04.02.2020

Тэрмін следства па забойстве Паўла Шарамета працягнулі да красавіка

Тэрмін папярэдняга следства па забойстве журналіста Паўла Шарамета працягнулі да красавіка 2020-га. Пра гэта паведаміў Офіс генпракурора Украіны. За гэты час мусяць быць праведзены дадатковыя эксперыменты і допыты. Раней следчыя прасілі працягнуць тэрмін дасудовага следства да чэрвеня, паведамляе hromadske.ua.

Блогерку Алену Янушкоўскую дапыталі ў лякарні
03.02.2020

Блогерку Алену Янушкоўскую дапыталі ў лякарні

Супраць блогеркі Алены Янушкоўскай пачатая адміністрацыйная справа «за заклікі на несанкцыянаваную акцыю» — за рэпост аб’явы пра акцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі, якая праходзіла ў Віцебску 29 снежня.

Добра, калі падкажуць, куды ісці сёння, каб быць першым заўтра — курс «Менеджар інфармацыі для мультымедыйнай рэдакцыі» ФОТА
03.02.2020

Добра, калі падкажуць, куды ісці сёння, каб быць першым заўтра — курс «Менеджар інфармацыі для мультымедыйнай рэдакцыі» ФОТА

У Мінску завяршыўся адукацыйны курс «Менеджар інфармацыі для мультымедыйнай рэдакцыі». Адукацыйны курс «Менеджар інфармацыі» быў арганізаваны ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у партнёрстве з FOJO Media Institute (Швецыя).

Мастак Аляксей Кузьміч правёў акцыю "Радзіма-BDSM", прымеркаваную да ўступлення ў сілу зменаў у законе "Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму»
03.02.2020

Мастак Аляксей Кузьміч правёў акцыю "Радзіма-BDSM" і прышпіліў да цела значок БРСМ

Акцыя мастака Аляксея Кузьміча "Радзіма-BDSM" — гэта разважанне пра хібнасць любых ідэалагічных поглядаў у іх крайніх праявах, праз узвядзенне ідэі ў культ, дзе жыццю адведзена другасная роля. Акцыя прымеркаваная да ўступлення ў сілу зменаў у законе "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму".

 Міністр інфармацыі: Увядзенне ідэнтыфікацыі інтэрнэт-прастору болей цнатлівай не зрабіла
03.02.2020

Міністр інфармацыі: Увядзенне ідэнтыфікацыі інтэрнэт-прастору болей цнатлівай не зрабіла

Папраўкі ў закон аб СМІ, якія патрабавалі ідэнтыфікацыю каментатараў на форумах, працуюць, заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч у інтэрв'ю праграме «Тыдзень» тэлеканала СТБ.

Як беларускія медыя пішуць пра Германію, а нямецкія – пра Беларусь? Прэзентацыя даследавання BISS — 3 лютага
31.01.2020

Як беларускія медыя пішуць пра Германію, а нямецкія – пра Беларусь? Прэзентацыя даследавання BISS — 3 лютага

Эксперты Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Вадзім Мажэйка і Кацярына Шмаціна на аснове медыяманіторынга прааналізавалі фарміраванне вобраза Германіі ў беларускіх медыя і фарміраванне вобраза Беларусі ў нямецкіх мэдыя.

Чарговая справа за экстрэмізм у сацсетках
30.01.2020

Чарговая справа за экстрэмізм у сацсетках

Распачатая чарговая справа за экстрэмізм у сацсетках. Грамадская актывістка, удзельніца кампаніі dissident.by Марына Касінерава даведалася, што супраць яе складзены пратакол паводле ч. 2. арт 17.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

30.01.2020

Вядучым святкавання на БНР-102 будзе журналіст Зміцер Лукашук

Працягваецца падрыхтоўка святкавання Дня Волі — 2020. Чатыры апазіцыйныя сілы (АГП, Рух «За Свабоду», БСДП, БХД) абвесцілі, што адзначэнне 102-х угодкаў незалежнасці БНР будзе адбывацца ў нядзелю, 22 сакавіка.

Мэр Ліды прадставіў сваю прэс-сакратарку
30.01.2020

Мэр Ліды прадставіў сваю прэс-сакратарку

28 студзеня падчас чарговай планёркі ў раённым выканаўчым камітэце быў прадстаўлены прэс-сакратар кіраўніка Лідскага раёна. Гэтую пасаду заняла экс-журналістка «Ліда-ТВ» Марына Грыгор'ева, перадае «Лідская газета».

Абласны суд у Гомелі адхіліў апеляцыйную скаргу блогера Ціханоўскага
30.01.2020

Абласны суд у Гомелі адхіліў апеляцыйную скаргу блогера Ціханоўскага

Гомельскі абласны суд 29 студзеня адхіліў апеляцыю блогера Сяргея Ціханоўскага на пастанову суда Савецкага раёна Гомеля аб пакаранні арыштам на 15 сутак за ўдзел у мітынгу пратэсту супраць паглыблення інтэграцыі Расіі і Беларусі, які адбыўся 21 снежня мінулага года на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

Журналістку «Белсату» выклікаюць на допыт у СК: патрабуюць назваць крыніцы
29.01.2020

Журналістку «Белсату» выклікаюць на допыт у СК: патрабуюць назваць крыніцы

Карэспандэнтку тэлеканалу «Белсат» Кацярыну Андрэеву 30 студзеня аб 11-й гадзіне выклікаюць у Следчы камітэт для допыту ў якасці сведкі ў крымінальнай справе аб дзедаўшчыне ў войску. Кацярыну хочуць распытаць аб крыніцах, якія паведамілі ёй пра здзекі з жаўнераў тэрміновай службы ў в/ч 33933.

29.01.2020

Новыя штрафы за рэпосты ў сацсетках: 810 і 675 рублёў

За рэпост у сацыяльнай сетцы суд Першамайскага раёна Віцебска пакараў віцебчанку Наталлю Спірыдонаву штрафам у памеры 25 базавых велічынь (675 рублёў) паводле ч.1 арт. 24.34 КаАП. Тамсама аштрафавалі і віцебскую грамадскую актывістку Таццяну Севярынец — на 30 базавых велічынь (810 рублёў).