Навіны

05.11.2021

Улады заблакавалі сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў — чытайце нас у Telegram

Міністэрства інфармацыі Беларусі прыняла рашэнне заблакаваць доступ беларускіх карыстальнікаў да сайта нашай арганізацыі – галоўнага  незалежнага журналісцкага аб’ядання краіны. У жніўні гэтага года Вярхоўны суд пазбавіў нашу арганізацыю рэгістрацыі.

05.11.2021

Пратэст камеры №15. Ірына Слаўнікава і іншыя арыштанткі галадаюць на Акрэсціна

У двухмеснай камеры №15 у ЦІПе на Акрэсціна з вечара 3 лістапада галадаюць дзесяць жанчын. Прычын хапала і да гэтага: больш за год арыштантам не перадаюць перадачы, у душ і на шпацыр не водзяць, камеры перапоўненыя, лекі не выдаюць, а неабходную медыцынскую дапамогу ў сувязі з COVID-19 не аказваюць. 

04.11.2021

БАЖ атрымае Нацыянальную прэмію Украіны за свабоду слова

Беларуская асацыяцыя журналістаў стала сёлетнім лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны свабоды слова імя Ігара Лубчанкі. Такое рашэнне прыняў сакратарыят Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны.

04.11.2021

У Беларусі заблакавалі сайты сямі грамадскіх арганізацый

Стандартная інфармацыя пра блакаванне з’яўляецца пры спробе зайсці на сайты з Беларусі. Гэтыя грамадскія аб'яднанні сёлета былі пазбаўленыя рэгістрацыі.

04.11.2021

Жаночая камера, у якой сядзіць журналістка Ірына Слаўнікава, аб'явіла галадоўку

Прычынай сталі нечалавечыя ўмовы ўтрымання зняволеных на Акрэсціна.

04.11.2021

Стартаваў збор грошай на аўдыёальбом дзіцячых вершаў палітвязьня Андрэя Скурко

Вядомы журналіст, паэт і музыка Андрэй Скурко ад ліпеня за кратамі разам з галоўным рэдактарам «Нашай нівы» Ягорам Марціновічам.

04.11.2021

Улады заблакавалі сайт экаарганізацыі «Экадом»

Доступ да сайта ліквідаванага экалагічнага аб'яднання «Экадом» на тэрыторыі Беларусі абмежаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі.

03.11.2021

Дуня Міятавіч выступіла з заявай наконт прысуду Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіца

Камісар па правах чалавека Савета Еўропы Дуня Міятавіч адрэагавала на прысуд праваабаронцам Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіца.

03.11.2021

Беларускія журналісты і БАЖ у Гамбургу атрымалі прэмію Free Media Awards

У Гамбургу прайшло ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі Free Media Awards, усе сёлетнія лаўрэаты — беларусы. Пераможцы былі названыя яшчэ ў жніўні. Гэта — Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова, Наталля Лубнеўская, партал ТУТ.БАЙ і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

03.11.2021

Вынесены прысуд гомельскім «вясноўцам» Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы: 3 і 2,5 года калоніі

Праваабаронцаў абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).