Навіны

01.12.2021

В Беларуси 1 декабря новая волна обысков

Рано утром 1 декабря силовики пришли с обысками к правозащитникам и журналистам. Все журналисты на свободе.

30.11.2021

Фрылансэра Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка асудзілі на 10 сутак арышту нібыта за хуліганства

26 лістапада ў Менску адбыўся суд над фрылансэрам Радыё Свабода Андрэем Кузьнечыкам. Пра вырак пазьней стала вядома ягоным сваякам.

30.11.2021

У Менску развіталіся з журналістам Раманам Якаўлеўскім

Раман Якаўлеўскі памёр 27 лістапада ад наступстваў каранавірусу, хоць першачаргова шпіталізавалі з хваробай сэрца. Пасьля крэмацыі яго падхаваюць у магілу бацькоў на Ўсходніх могілках Менска.

30.11.2021

Гродзенскі сябра БАЖ — пераможца конкурсу «Абліччы крэсаў»

Фатограф з Гродна, сябра БАЖ Аляксандр Саенка стаў адным з пераможцаў конкурсу «Абліччы крэсаў».

30.11.2021

"Народная воля" змясціла на вокладцы партрэты ўсіх 30 зняволеных прадстаўнікоў медыя

Газета "Народная воля" змясціла на вокладцы сённяшняга нумару партрэты ўсіх 30 прадстаўнікоў медыя, якія застаюцца ў няволі на дадзены момант. Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки! ОБНОВЛЕНО

28.11.2021

У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета. Сёння яму споўнілася б 50 гадоў

У Кіеве на месцы гібелі беларускага журналіста Паўла Шарамета беларускія і ўкраінскія журналісты ўшанавалі ягоную памяць — 28 лістапада яму споўнілася бы 50 гадоў.

27.11.2021

Памёр палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі

Пайшоў з жыцця выдатны палітычны аглядальнік, чалавек  з цудоўным пачуццём гумару і  аптымістычным поглядам на жыццё Раман Якаўлеўскі.

27.11.2021

БАЖ — лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны за абарону свабоды слова імя Ігара Лубчанкі ФОТА

Беларуская асацыяцыя журналістаў стала лаўрэатам Нацыянальнай прэміі за абарону свабоды слова імя Ігара Лубчанкі. Такое рашэнне прыняў сакратарыят Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны. Цырымонія ўзнагароджання адбылася  ў офісе НСЖУ у Кіеве. Узнагароду намесніку старшыні БАЖ Барысу Гарэцкаму ўручыў старшыня НСЖУ Сяргей Таміленка.

26.11.2021

Прэмію Гедройця за 2020 год атрымала Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?»

У Варшаве абвясьцілі ляўрэатаў прэміі за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы і выдадзеную ў 2020 годзе.

26.11.2021

Матэрыялы «Брестской газеты» суд прызнаў экстрэмісцкімі

Паводле заявы пракуратуры Берасьця, інфармацыйная прадукцыя інтэрнэт-рэсурсу «Брестская газета» прызнаная экстрэмісцкіміматэрыяламі, паведаміла Генпракуратура Беларусі.

26.11.2021

Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай у крымінальнай справе

Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).