Навіны

23.12.2020

Пяць чалавек затрымалі. Што вядома пра справу Press Club Belarus

22 снежня ў офісе і ў супрацоўнікаў прэс-клуба быў праведзены ператрус, а ў Нацыянальным аэрапорце затрыманая заснавальніца Press Club Belarus Юлія Слуцкая. У яе дома таксама адбыўся вобшук.

23.12.2020

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання карэспандэнта сайта “Першы Рэгіён" Сяргея Гардзіевіча

Сталі вядомыя падрабязнасці ўчорашняга затрымання драгічынскага карэспандэнта сайта “Першы Рэгіён" Сяргея Гардзіевіча

У журналіста Змітра Казакевіча адбыўся чарговы ператрус
22.12.2020

У журналіста Змітра Казакевіча адбыўся чарговы ператрус

Журналіст Зміцер Казакевіч распавёў, што папярэдзіў міліцыянтаў пра тое, што ён і жонка хворыя на каранавірус.  Але іх гэта не спыніла: правялі ператрус, забралі ноўтбук і флэшку.

22.12.2020

Затрымалі карэспандэнта “Першага Рэгіёна” Сяргея Гардзіевіча

У Драгічыне 22 снежня затрымалі карэспандэнта інфармацыйнага сайта “Першы Рэгіён” Сяргея Гардзіевіча.

22.12.2020

Вобшукі ў супрацоўнікаў Press Club Belarus. Затрымалі Юлію Слуцкую

22 снежня сілавікі прыйшлі дадому да праграмнага дырэктара Press Club Belarus Алы Шарко. Яна паспела паведаміць у БАЖ, што сілавікі ламаюць ёй дзверы. У дырэктара Press Club Belarus Сяргея Альшэўскага таксама вобшук. Cілавікі прыйшлі з ператрусам і да дырэктара "Акадэміі прэс-клуба" (адукацыйны праект) Сяргея Якупава. У офіс таксама прыйшлі сілавікі. Заснавальніцу Press Club Belarus Юлію Слуцкую затрымалі сёння па прылёце ў Мінск у Нацыянальным аэрапорце.  Прадстаўнікі Press Club Belarus, у якіх сёння былі ператрусы, затрыманыя на 72 гадзіны, паведамляе Tut.by.

22.12.2020

"Я — журналіст. Чаму вы мяне б'яце?" Выйшла кніга гісторый пра беларускіх журналістаў

Польская асацыяцыя журналістаў (SDP) у супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў (ГА "БАЖ"), Нацыянальным саюзам журналістаў Украіны (NUJU), Еўрапейскай федэрацыяй журналістаў (EFJ) прэзентавала сёння кнігу "Я — журналіст. Чаму вы мяне б'яце?" ў межах акцыі салідарнасці з рэпрэсаванымі журналістамі ў Беларусі.

Зміцер Лупач аштрафаваны на вялікую суму за сюжэт пра Дразды
22.12.2020

Зміцер Лупач аштрафаваны на вялікую суму за сюжэт пра Дразды

Амаль на 1300 беларускіх рублёў аштрафаваў суд Пастаўскага раёна журналіста з Глыбокага Змітра Лупача за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. Судовае пасяджэнне 22 снежня вяла суддзя  Наталля Максімовіч.

22.12.2020

Светлагорская медыякампанія “Ранак” запусціла падкаст "Асобы гісторыі Беларусі"

Беларускамоўны падкаст "Асобы гісторыі Беларусі" пачала выпускаць медыякампанія "Ранак" са Светлагорска. У ім папулярна і лёгка распавядаецца пра асобаў і цікавыя факты беларускай гісторыі.

21.12.2020

Праваабаронцы «Вясны» зрабілі сайт пра палітвязьняў. Цяпер такіх у Беларусі 158

Закрыты ўладамі праваабарончы цэнтар «Вясна» зрабіў рэбрэндынг старонкі, прысьвечанай палітычным зьняволеным Беларусі. Цяпер актуальную інфармацыю пра вязьняў можна знайсьці на сайце prisoners.spring96.org.

21.12.2020

У журналиста Катерины Гордеевой изъяли фототехнику

В Гродно во время Марша пенсионеров задержали фотожурналиста "Народнай Волі" и TUT.BY Катерину Гордееву.  Катерину доставили в РОВД для "установления личности".

На БТ 25 снежня замест паслання ад каталіцкага іерарха выступіць… праваслаўны мітрапаліт Веніямін
21.12.2020

На БТ 25 снежня замест паслання ад каталіцкага іерарха выступіць… праваслаўны мітрапаліт Веніямін

25 снежня Раство Хрыстовае адзначаюць каталікі, пратэстанты, уніяты і частка праваслаўных. Традыцыйна ў ноч на 25 снежня на тэлеканале «Беларусь-1» транслюецца святочная імша з аднаго з касцёлаў, а раніцай да вернікаў звяртаецца мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архідыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч.

Фотографа «Нашай Нівы» арестовали на семь суток. На Окрестина ее и участкового отвезли родные
21.12.2020

Фотографа «Нашай Нівы» арестовали на семь суток. На Окрестина ее и участкового отвезли родные

Фотографа «Нашай Нівы» Шуру Пилипович-Сущиц заочно осудили за работу на воскресном марше 15 ноября. Сейчас фоторепортер находится в ИВС на Окрестина, сообщает телеграм-канал издания. За решеткой она проведет 7 суток.