Навіны

23.05.2023

Іллю Міронава затрымлівалі за лайк пад пастом СМІ, які той паставіў у 2020-м

10 содняў арышту мужчына атрымаў за лайк пад пастом СМІ, прызнанага служкамі Лукашэнкі «экстрэмісцкім». Важна, што гэты лайк Міронаў паставіў яшчэ ў 2020 годзе. Тэрмін вартасці адміністратыўнага правапарушэння складае толькі 2 месяцы, пасля гэтага прыцягненне чалавека да адказнасці за правапарушэнне становіцца незаконным, піша «Гомельская вясна».

23.05.2023

26 траўня Вярхоўны суд пачне разглядаць апеляцыю журналіста Андрэя Пачобута

Вярхоўны суд маецца разглядзець апеляцыю журналіста Андрэя Пачобута. Адпаведная абвестка з’явілася на сайце судовай установы, пачатак пасяджэння а 9.30 раніцы 26 траўня.

23.05.2023

Агучана судовае рашэнне па апеляцыі журналіста Дзмітрыя Семчанкі: пакінуць без задавальнення

Вярхоўны суд Беларусі разглядаў 23 траўня апеляцыйную скаргу ад імя колішняга аглядальніка дзяржаўнага тэлеканалу АНТ Дзмітрыя Семчанкі. Роўна два месяцы таму экс-кіраўніку прэзідэнцкага пулу прысудзілі 3 гады калоніі нібыта за «распальванне варожасці».  

22.05.2023

Беларускі журналіст-фатограф, музыка-літаратар і чэшскі ваенкар стварылі кнігу пра «крывавыя Беларусь і Украіну»

Прыбыткі ад продажу кнігі пойдуць на рэабілітацыйны цэнтр «Ланка» – грамадзянскі гуманітарны праект па аднаўленні псіхічнага і фізічнага здароўя, рэадаптацыі ды сацыялізацыі ва Украіне, піша «Гомельштодзень». 

22.05.2023

Meta оштрафована на 1,2 млрд евро за нарушения в сфере персональных данных

Американская компания Meta, владеющая Facebook, оштрафована на 1,2 млрд евро в результате решения Европейского регулятора в сфере защиты персональных данных.

22.05.2023

«Шалёна ўдзячны прэзідэнту»: Лукашэнка ўсё ж памілаваў Пратасевіча за «шчыльную супрацу» са следствам

Пра ўжыванне «памілавання» афіцыйным прапагандыстам расказаў сам журналіст, якога ў пачатку траўня асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі за «распальванне варожасці» ды іншыя экстрэмісцкія злачынствы. 

22.05.2023

У Оршы затрыманы 26-гадовы Канстанцін Баяндзін

Як стала вядома Orsha.eu, Канстанцін Баяндзін вяртаўся з Расеі, і ў яго праверылі мабільны тэлефон.

22.05.2023

Больш за 100 нобелеўскіх лаўрэатаў далучыліся да Міжнароднага ПЭНа ў падтрымцы лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага

21 траўня 2023 года – Міжнародны ПЭН, арганізацыя літаратараў і арганізацыя па абароне свабоды слова, публікуе ліст, падпісаны 103 нобелеўскімі лаўрэатамі, у якім выказваецца салідарнасць з пісьменнікам, праваабаронцам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру і сябрам ПЭНа Алесем Бяляцкім і асуджаецца жорсткае, няспыннае і сістэматычнае падаўленне беларускімі ўладамі незалежных меркаванняў. Сёння – Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі вязнямі сумлення.

21.05.2023

От Лондона до Одессы. Посмотрите, как белорусы по всему миру (и даже внутри страны) отметили День солидарности с политзаключенными

Правозащитники объявили 21 мая Днем солидарности с политзаключенными — именно в этот день в Шкловской колонии умер Витольд Ашурок. Обстоятельства смерти политзаключенного активиста до сих пор неизвестны. В воскресенье, 21 мая, правозащитники призвали белорусов по всему миру стать голосом тех, кто несправедливо находится за решеткой. Посмотрели, как наши соотечественники говорили о политических заключенных. По подсчетам «Вясны», на сегодня их насчитывается 1525 человек, пишет «Зеркало».

19.05.2023

Суд не задаволіў апеляцыю распрацоўніка сайтаў для СМІ і дзяржустаноў Багдана Караўца

19 траўня Мінскі гарадскі суд разглядаў скаргі заснавальніка кампаніі па распрацоўцы сайтаў Багдана Караўца і трэнеркі па этыкеце і бізнэс-камунікацыях Аксаны Зарэцкай. Абодвух пакаралі зняволеннем за ўдзел у масавых акцыях пратэсту 2020 году. 

19.05.2023

Чыноўнікі паабяцалі накарміць беларусаў «ідэалагічна правільнай інфармацыяй»

Уладная вертыкаль не на жарт заклапацілася, што сучасны чалавек можа «даўжэй пражыць без ежы, чым без інфармацыі». А таму праз  мазгавыя штурмы распрацоўвае «правільны рацыён» для спажыўцоў.      

19.05.2023

«Як пісаў кардынал Рышэльё, цярпеннем можна ўсё пераадолець». Яшчэ трохі мудрасці ад Андрэя Скурко

«Я цешуся і ганаруся Андрэем, што ён там не чэзне, а працягвае працаваць інтэлектуальна. Год таму ў карцары распачаў кніжку пра машынкі. А цяпер піша такія рэзюмэ прачытанага, што не саступаюць яго ранейшым артыкулам», — напісала жонка палітзняволенага нашаніўца Андрэя Скурко ў фэйсбуку. І як доказ — чарговыя вытрымкі з лістоў мужа.