Навіны

Журналіст Аляксандр Івулін на волі!
Як паведамляе Tribuna.com, журналіст «Трыбуны» Аляксандр Івулін на волi з 17 лютага. Ён ужо пакінуў Беларусь.

Звезда белорусского КВН и украинского «Дизель Шоу» Марина Грицук стала телеведущей канала «ТНТ International»
Zerkalo пишет о том, что звезда белорусского КВН и украинского «Дизель Шоу» Марина Грицук стала телеведущей канала «ТНТ International» в Беларуси — лицом международной версии российского канала «ТНТ». Об этом сама Марина рассказала в Instagram, опубликовав видео со съемок утреннего шоу «Подъем».

Цуда не адбылося: спачатку спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў значна скараціўся, а пасля нават вырас
Раніцай рэсурс "Вясна. Брэст" паведаміў, што спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў скараціўся з 506 да 490 старонак. Праз некалькі гадзін Мінінфарм загрузіў новы спіс, у якім не толькі вярнуліся былыя пункты, але дадаліся і новыя.

BYPOL: журналистка БТ собирается отдохнуть в Майами
Елизавета Тертель, жена сына главы КГБ Беларуси, в конце 2022 года подала документы в посольство США в Астане для получения американской визы. Помимо визы в США, женщина также подала документы на получение Шенгенской визы. Об этом сообщает объединение беларусских силовиков BYPOL.

На судзе па справе Nexta дапыталі блогера Максіма Пушкіна
"Наша Ніва": "22 лютага ў суд выклікалі сведку па справе Nexta — вядомага блогера Максіма Пушкіна. Пушкін растлумачыў пракурору, што з Пратасевічам яны пазнаёміліся падчас працы для аднаго з медыярэсурсаў. Тады ж Чудзянцоў пазнаёміў Максіма і са Сцяпанам Пуцілам, паведамляе «Вясна» на падставе матэрыялаў дзяржаўнай прэсы".

У трансляцыі большасці ўкраінскіх каналаў не згадалі словаў Байдэна пра Беларусь
"Учора падчас выступу ў Варшаве прэзідэнт ЗША Джо Байдэн згадаў і пра беларусаў: «адважныя лідары апазіцыі і народ Беларусі працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю», — адзначыў ён. Гэтыя словы ў жывой трансляцыі ўкраінскіх каналаў не сталі перакладаць", - піша "Наша Ніва".

Генпракуратура хоча пакараць усіх, хто датычны да «экстрэмісцкай дзейнасьці»
"Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед выступіў на сумесным пасяджэньні ніжняй і верхняй палаты Нацыянальнага сходу", - піша "Радыё Свабода".

Падарунак «НН» да Дня роднай мовы: ад сёння вы можаце чытаць яе лацінкай
"Ад сёння кожны з вас зможа выбіраць, чытаць «Нашу Ніву» кірыліцай ці лацініцай. Так было да 1912 года, так будзе пасля 2023-га", - паведамляе "Наша Ніва".

БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!
Беларуская асацыяцыя журналістаў запусціла апытанне аўдыторыі, якое дапаможа камандзе лепш разумець патрэбы чытачоў у Беларусі і за мяжой. Гэтае апытанне не збірае кантактныя дадзеныя карыстальнікаў, а яго вынікі будуць скарыстаныя для паляпшэння прадуктаў БАЖ.

«Мову 404» цяпер можна паслухаць
Праекты audiobooks by і «Кніжны Воз» прэзентуюць аўдыякнігу пра дыскрымінацыю беларускамоўных у Беларусі «Мова 404», запісаную з удзелам сотні чалавек.

Мінінфармацыі адхрысцілася ад тг-канала “Желтые сливы”
"Міністэрства інфармацыі адмовілася рэагаваць на зняважлівы кантэнт таксічнага пабліка “Желтые сливы”. Гамяльчук Ілля Міронаў атрымаў адказ на свой зварот, у якім раней прасіў дзяржаву вынесці папярэджанне аўтарам рэсурса, што распальвае нянавісць у грамадстве", - піша "Гомель Штодзень".

Анлайн-кінатэатр беларускага кіно запрацуе з 1 сакавіка
Каманда «Паўночнага ззяння» запускае анлайн-кінатэатр з беларускімі фільмамі VODBLISK. Штомесяц гледачы змогуць адкрываць для сябе сучасныя незалежныя дакументальныя і ігравыя фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі. Гэтыя стужкі паступова стануць часткай медыятэкі ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно. Праект першы час будзе працаваць у бэта-рэжыме, - піша "Будзьма".