Навіны

02.06.2023

Сяргея Сацука перавялі ў калоніі на «лёгкую працу»

Брат зняволенага журналіста, распавёў «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад Сяргея.

02.06.2023

Завяршылася праверка па факце смерці Мікалая Клімовіча

Сваякам памерлага ў зняволенні палітвязня Мікалая Клімовіча паведамілі, што адбылася праверка па факце яго смерці 6 траўня ў віцебскай калоніі №3. Пра гэта паведамляе радыё «Рацыя».

01.06.2023

Падтрымаем Мікалая Зайца, былога палітвязня і прэс-сакратара Купалаўскага тэатра

Са жніўня 2020 года Мікалай працаваў на пасадзе прэс-сакратара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Публічна выказаўся супраць рэпрэсій і гвалту пасля выбараў 2020-га. Праз некалькі месяцаў быў звольнены, піша «Беларуская Рада культуры».

01.06.2023

Папраўкі ў «Законе аб выдавецкай справе»: Рэпрэсіўныя абмежаванні Мінінфарм тлумачыць «барацьбой з экстрэмізмам»

Следам за ўхваленнем абмежавальных паправак у «Закон аб СМІ» дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект, які тычыцца карэктываў «Закона аб выдавецкай справе».

01.06.2023

Журналістку і пісьменніцу Яну Цэглу асудзілі на два гады «хатняй хіміі»

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 30 траўня асудзілі Яну Цэглу паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў Яне два гады абмежавання волі без накіранвання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

31.05.2023

Кар’ерны прапагандыст не здолеў аспрэчыць персанальныя санкцыі, а ў дадатак яшчэ заплаціць судовыя выдаткі

Журналістам незалежных выданняў стала вядома пра шэраг позваў у еўрапейскія інстанцыі ад беларускіх чыноўнікаў і прапагандыстаў, якія намагаліся аспрэчыць персанальныя санкцыі за «адданую службу рэжыму». Пры тым, што яшчэ нядаўна бравурна заяўлялі: такія выпрабаванні толькі загартоўваюць.  

31.05.2023

Мінінфарм адхрысцілася ад «Жоўтых сліў» і «апавясціла», што нічога не ведае пра іх аўтараў і ўладальнікаў

Такім чынам ведамства ў чарговы раз паспрабавала адфутболіць гомельскага актывіста Іллю Міронава і яго законныя спробы абараніць свае правы, гонар і годнасць, піша «Штодзень».

31.05.2023

Святлане Алексіевіч – 75! БАЖ віншуе нобелеўскую лаўрэатку і жадае найхутчэй усім разам вярнуцца на радзіму

31 траўня першая нобелеўская лаўрэатка Беларусі, сусветнавядомая айчынная пісьменніца і ганаровы сябра БАЖ Святлана Алексіевіч святкуе юбілей.

31.05.2023

Уголовное дело Павла Можейко передали в суд

Про это сообщает телграм-канал «Право имеют».

31.05.2023

Другое чытанне са старым зместам: «палатачнікі» без пярэчанняў ухвалілі папраўкі ў Закон аб СМІ

31 траўня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні змены ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі». Карэктывы  абумовілі неабходнасцю «сіметрычных адказаў на недружалюбныя выпады супраць беларускай дзяржавы».   

31.05.2023

Мінгарсуд 13 чэрвеня пачне разглядаць справу праваабаронцы Насты Лойкі

Суддзя Алена Шылько адкрые працэс у 10:30, сведчыць расклад пасяджэнняў на партале электроннага судаводства, піша «Позірк».

31.05.2023

Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова ўпершыню сустрэлася з сынам у СІЗА

Гомельскай журналістцы і краязнаўцы Ларысе Шчыраковай, якая амаль паўгода знаходзіцца за кратамі следчага ізалятара № 3, 30 мая дазволілі кароткатэрміновае спатканне з роднымі, на якое хадзіў і яе шаснаццацігадовы сын Святаслаў.