Навіны

На сайце TUT.BY сёння вечарам быў тэхнічны збой
29.05.2020

У TUT.BY быў тэхнічны збой, інфармацыя пра DDoS-атаку не пацвердзілася

Рэдактар TUT.BY Марына Золатава сказала, што спецыялісты партала паведамілі пра тэхнічны збой, які перашкаджаў карыстальнікам заходзіць на сайт.

«Гарадзенкі». Hrodna.life выдасць кнігу пра жанчын горада
29.05.2020

«Гарадзенкі». Hrodna.life выдасць кнігу пра жанчын горада

Рэдакцыя Hrodna.life падрыхтавала да друку чарговую кнігу. Яе ўмоўная назва — «Гарадзенкі». Кніга складаецца з дзвюх частак — гістарычнай і сучаснай. Кніга будзе выдадзена ў чэрвені 2020. Замовіць зборнік можна ўжо зараз.

Сёння Аляксею Каралю, рэдактару, дзеячу дэмакратычнага руху Беларусі споўнілася б 75  год
29.05.2020

Сёння Аляксею Каралю, рэдактару, дзеячу дэмакратычнага руху Беларусі споўнілася б 75 год

Рэдакцыя газеты "Новы Час", рэдактарам якой быў Аляксей Кароль, наведала магілу свайго шэфа.

28.05.2020

Клевета, авторское право, запрет штрафовать фрилансеров — БАЖ участвует в обсуждении новых КоАП и ПИКоАП

27 мая завершилось публичное обсуждение проектов Кодекса об административных правонарушениях и Процессуально-исполнительного кодекса об административных правонарушениях. В рамках данной процедуры ОО «Белорусская ассоциация журналистов» направило ряд важных предложений в законопроекты, которые могут существенно улучшить права граждан в сфере массовой информации.

27.05.2020

На заводзе “Магілёўліфтмаш” падпісваюць на дзяржаўныя газеты з дапамогай адмысловых заяў

На заводзе “Магілёўліфтмаш” падпіску на дзяржаўныя газеты арганізоўваюць з дапамогай адмысловых заяў, у якіх работнікі самі просяць бухгалтэрыю прадпрыемства вылічыць на гэта грошы з іх майскага заробку.

27.05.2020

Бабруйскі сайт прымусілі выдаліць інтэрв’ю з медсястрой, якая распавяла пра працу з COVID-19

Матэрыял пад назвай “Бабруйская медсястра: нават медыкі не ведаюць лічбы захварэўшых у горадзе” выйшаў на партале bobr.by. У ім крыніца з мясцовай лякарні на ўмовах ананімнасці распавяла, як змянілася яе праца з-за пандэміі. Бабруйскія ўлады і галоўны лекар бальніцы заявілі, што ўсё гэта хлусня, і пагражалі парталу судом, калі інтэрв’ю не выдаляць.

Змітра Лупача аштрафавалі за сюжэт пра каранавірус
26.05.2020

Змітра Лупача аштрафавалі за сюжэт пра каранавірус

40 базавых велічынь штрафу вынес раённы суд Шаркаўшчыны журналісту-фрылансеру з Глыбокага Змітру Лупачу. Суддзя Аксана Табола пакарала журналіста паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП за супрацу з тэлеканалам "Белсат". Падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў сюжэт пра каранавірус у Шаркаўшчыне.

25.05.2020

Журналіст Аляксандр Буракоў-малодшы на волі!

Пасля адбыцця пакарання 10-ю суткамі арышту з ізалятара часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама выйшаў на волю магілёўскі журналіст і праваабаронца Аляксандр Буракоў-малодшы.

Журналіст Зміцер Лупач выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
22.05.2020

Журналіст Зміцер Лупач выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

З глыбоцкага ізалятара часова ўтрымання ўвечары 22 траўня  выйшаў на волю  журналіст-фрылансер Зміцер Лупач. Ён адсядзеў там 10 сутак за ўдзел у сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, якая адбылася ў Глыбокім напрыканцы сакавіка.

22.05.2020

«Любые контакты с прессой исключаются (не рекомендуются)». АБФФ отправляет журналистов в офсайд

АБФФ разослала клубам инструкцию, как вести себя в условиях пандемии коронавируса. Документ был разослан без подписи и печати, но согласован с директором ГУ «Республиканский научно-практический центр спорта».

Памерла 29-гадовая рэжысёр Любоў Зямцова, што трапіла ў аварыю пад Пухавічамі
22.05.2020

Памерла 29-гадовая рэжысёр Любоў Зямцова, што трапіла ў аварыю пад Пухавічамі

Сёння раніцай у рэанімацыі памерла рэжысёрка праекта "Невядомая Беларусь" Любоў Зямцова. Тыдзень таму каманда праекта трапіла ў аўтакатастрофу. Яны здымалі фільм пра валанцёраў, якія дапамагаюць дактарам змагацца з каранавірусам.