Навіны

17.06.2021

Суд у Брэсце прызнаў “экстрэмісцкай” публікацыю, дзе выкарыстаны фотаздымак з арнаментам

У судзе Маскоўскага раёна горада Брэста 16 чэрвеня слухалася справа паводле заявы 6-га ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) ГУБАЗіК МУС РБ аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі сайта “Виртуальный Брест” экстрэмісцкім матэрыялам.

17.06.2021

Чатыры тэлеканалы спыняюць вяшчанне ў Беларусі

Спынена дзеянне дазволаў на распаўсюд у Беларусі чатырох замежных тэлевізійных СМ, паведамляе Мінінфармацыі.

16.06.2021

Сыходзіла лясамі і балотамі — Валярына Кустава аб тым, як з'язджала з Беларусі

Цікавасць сілавых органаў прымусіў паэтку і журналістку Валярыну Куставу выехаць з краіны. Пра тое, чаму і як яна з'язджала, яна распавяла на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

16.06.2021

СК написал письмо Дурову — насчет «деструктивных каналов»

Следственный комитет Беларуси направил обращение Павлу Дурову насчет некоторых "деструктивных" Telegram-каналов в Беларуси. Там следователи напомнили о прецедентах блокировки похожих каналов в России.

16.06.2021

Хвораму на каранавірус палітвязьню Андрэю Пачобуту тэрмінова неабходная шпіталізацыя

Хвораму на каранавірус палітвязьню Андрэю Пачобуту тэрмінова неабходная шпіталізацыя. Яго жонка Аксана кажа, што ў мужа хворае сэрца. Раней ён часта губляў прытомнасьць, таму цяпер яна вельмі турбуецца за яго стан, бо належнай мэдыцынскай дапамогі ў СІЗА няма.

14.06.2021

Прызначана дата суда над журналістам Сяргеем Гардзіевічам

Стала вядома, што працэс над карэспандэнтам інтэрнэт–партала “Першы рэгіён”  (1reg.by), якога абвінавачваюць у тым ліку “у абразе прэзідэнта Беларусі”,  пачнецца 24 чэрвеня ў судзе Іванаўскага раёна.

14.06.2021

Вакаліста Gods Tower будуць судзіць за абразу чыноўніка

Вакаліста культавага гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава 15 чэрвеня пачнуць судзіць за абразу старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя. Па артыкуле 369 КК музыку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў.

14.06.2021

МЗС правяло брыфінг з удзелам Рамана Пратасевіча. Ён заявіў, што нікому не здраджвае, а "проста супрацоўнічае са следствам"

У пачатку брыфінга было заяўлена, што "Раман Дзмітрыевіч меў жаданне пагаварыць са СМІ, і мы знайшлі такую легальную магчымасць".

14.06.2021

«Рашэнне прынялі за некалькі гадзін». Шоўмэн Дзяніс Дудзінскі распавёў пра ад'езд з Беларусі

Шоўмэн і тэлевядучы Дзяніс Дудзінскі разам з жонкай Кацярынай Раецкай з’ехалі ва Украіну тыдзень таму. Здарылася гэта неўзабаве пасля таго, як да іх дадому прыйшоў ДФР. Пра хуткі ад’езд і планы Дудзінскі распавёў «Нашай Ніве».

14.06.2021

Жыхара Мастоў асудзілі на два гады "хіміі" за перапост карыкатуры

У судзе Мастоўскага раёна 7 чэрвеня абвясцілі прысуд па крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачвалі ў абразе прэзідэнта і здзеку з дзяржаўных сімвалаў. Справу вёў суддзя Віталь Сініла, бок дзяржабвінавачання падтрымліваў Міхаіл Разуваеў, паведамляе сайт spring96.org.