Тыдзень СМІ
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 23.11.–27.12.2015 г.
На СМІ ў дзяржаўным бюджэце на 2016 год прадугледжана каля 45 млн еўра. Гэта вынікае з праекта Закона “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2016 год”, апублікаваным на сайце Міністэрства фінансаў. У тым ліку на тэлебачанне і радыёвяшчанне прадугледжана каля 36,6 млн еўра, на перыядычны друк і выдавецтвы – каля 3,5 млн еўра, на “іншыя пытанні ў галіне СМІ” – 4,7 млн еўра. “Важна адзначыць, што ўвогуле ў праекце бюджэта на 2016 год няма павелічэння амаль ні ў якіх галінах, – адзначае медыяаналітык Паўлюк Быкоўскі. – Там, дзе ёсць, – гэта павелічэнне на 12%, на ўзровень інфляцыі. Сама скіраванасць бюджэта на эканомію паказвае: там, дзе можна было сэканоміць, там сэканомілі. Калі казаць пра разлікі выдаткаў на дзяржаўныя медыя ў параўнанні з папярэднімі гадамі, то тут ёсць пэўныя цыклы. Для гадоў, на якія прыпадаюць прэзідэнцкія выбары, як правіла, прадугледжана лепшае фінансаванне дзяржаўных медыяў у параўнанні з гадамі, калі прэзідэнцкіх выбараў няма”.
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 9-22.11.2015 г.
9 лістапада стала вядома, што прыватная друкарня «Палікрафт» прымусова знішчыла наклад кнігі Віталя Сіліцкага «Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі». Дырэктар друкарні Фёдар Басько пацвердзіў «Нашай Ніве», што кнігі былі знішчаныя на загад Мінінфармацыі пад пагрозай закрыцця друкарні. Начальнік упраўлення выдавецкай дзейнасці і гандлю Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава заявіла прэс-службе ГА “БАЖ”, што нічога не ведае пра якія-кольвек рашэнні адносна кнігі. Пра папярэднюю экспертызу кнігі нідзе не паведамлялася.
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 26.10-08.11.2015 г.
Спецдакладчык па Беларусі Міклаш Харасці на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН выступіў са справаздачай аб свабодзе выказвання меркаванняў у Беларусі. Незалежнасць СМІ ў Беларусі немагчымая з-за дазвольнай сістэмы рэгістрацыі і адвольных правілаў адносна адклікання ліцэнзій, – лічыць спадар Харасці. Асноўныя высновы справаздачы: плюралізм СМІ адсутнічае; Беларусь з'яўляецца адзінай у Еўропе краінай, дзе няма прыватных кампаній агульнанацыянальнага вяшчання; урад выступае ў ролі прамога рэгулятара ўсіх відаў СМІ; крытычныя выказванні і расследаванні спыняюцца праз крыміналізацыю зместу, які разглядаецца як "шкодны для дзяржавы", праз злачынную дыфамацыю і законы аб нанясенні знявагі, якія абараняюць дзяржаўных службовых асоб, і, у прыватнасці, прэзідэнта, ад кантролю з боку грамадскасці.
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 5-25.10.2015 г.
І падчас датэрміновага галасавання, і непасрэдна ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 11 кастрычніка беларускія і замежныя журналісты сутыкаліся з перашкодамі ў доступе да інфармацыі. Служба маніторынгу ГА “БАЖ” фіксавала выпадкі адмоваў у інфармацыі пра ход галасавання, выдалення з выбарчых участкаў, а таксама перашкодаў журналістам у вядзенні фота-і відэаздымкаў.
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 14.09-04.10.2015 г.
Некалькі зафіксаваных службай маніторынгу ГА «БАЖ» за гэты парушэнняў правоў журналістаў і СМІ ўскосна ці наўпрост тычыліся бягучай выбарчай кампаніі. Адна гісторыя тычылася фатаграфавання абвесткі пра выбары, другая – узлому сайта назірання за выбарамі.
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 17.08-13.09.2015 г.
Новыя штрафы фрылансерам, ператрус у кватэры, выдаленне фотаздымкаў з камеры, абмежаванне доступу да сайтаў, некалькі затрыманняў, чарговая адмова ў распаўсюдзе – спектр парушэнняў правоў журналістаў у акрэслены перыяд быў даволі шырокі.
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 27.07-16.08.2015 г.
Ніводнае з дзяржаўных ведамстваў, да якіх ГА “БАЖ” звярталася адносна адміністрацыйнага пераследу журналістаў-фрылансераў, не выказала гатовасці весці дыялог і рабіць якія-кольвек крокі для выпраўлення сітуацыі. Вярхоўны суд, МУС і Генпракуратура адпісаліся на зварот, а з КДБ адказ так і не прыйшоў.
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 20-26.07.2015 г.
Сума штрафаў, прысуджаных журналістам па арт. 22.9 ч.2 КаАП у 2015 годзе за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, перасягнула лічбу ў 137 мільёнаў рублёў. Гэта больш за 8 тысяч еўра.
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 13-19.07.2015 г.
З набліжэннем выбараў журналісты ўсё часцей адчуваюць на сабе ўвагу з боку міліцыі і спецслужб. Гэта тычыцца і тых, хто працуе ў інтэрнэце, і тых, хто выходзіць на заданні “ў поле”.
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 22.06-12.07.2015 г.
Агульная сума штрафаў, прысуджаных журналістам-фрылансерам у Беларусі ў 2015 годзе па арт. 22.9 КаАП, амаль дасягнула 130 мільёнаў рублёў. За супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі журналістаў сёлета судзілі ўжо 24 разы.
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 15-21.06.2015 г.
«Механізм пазасудовага абмежавання доступу да сайтаў уяўляе сур’ёзную пагрозу свабодзе СМІ», – лічыць старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец. Абгрунтаванасць такіх апасенняў даказвае выпадак з блакаваннем сайта kyky.org.
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 25.05-14.06.2015 г.
Рэкордная колькасць судоў з удзелам журналістаў і рэкордны штраф аднаму з іх за парушэнне арт. 22.9 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ, а фактычна – супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі). У Гомелі фрылансерку Наталлю Крывашэй аштрафавалі на 9 мільёнаў рублёў (больш за 500 еўра, максімальна магчымы па гэтым артыкуле штраф) за падрыхтоўку сюжэта для “Белсату”. Гэта 21-ы па ліку штраф журналістам у 2015 г. за парушэнне арт. 22.9 ч. 2 КаАП. Агульная іх сума складае больш за 108 млн рублёў (больш за 6 тыс. еўра).