Конкурсы і навучанне

13.09.2016

Спецпраекты: як дагнаць усіх зайцоў адразу. Мінск – Вільня (да 27 верасня)

Навучальны курс. Мінск – Вільня 1.10.2016 – 27.11.2016.

13.09.2016

Журналістыка дадзеных: проста пра складанае (да 27 верасня)

Адукацыйны курс па асновах журналістыкі дадзеных. Мінск – Вільня  1.10 – 27.11

08.09.2016

Семінар “Лічбавая журналістыка і дэмакратыя” 5-9 кастрычніка ў Мінску. Заяўкі да 9 верасня

“Еўрапейская акадэмія лідэрства і дэбатаў” запрашае да ўдзелу у семінары “Лічбавая журналістыка і дэмакратыя”, які адбудзецца з 5 па 9 кастрычніка ў Мінску.

08.09.2016

Прыём заявак на летні семестр у Польшчы (да 31 кастрчніка)

Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў, магістрантаў і маладых людзей да 26 год з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на летні семестр (люты – чэрвень 2017). 

30.08.2016

Free Press Awards (да 1 верасня)

Быць намінаванымі на гэтую прэмію могуць журналісты, прыхільныя ідэям свабоды прэсы і доступу да незалежнай інфармацыі. Узнагарода прызначана для прадстаўнікоў прэсы, якія рызыкуюць усім дзеля навіны для грамадскасці, піянерам СМІ, што пракладаюць шлях да роўнасці і справядлівасці, і тым, хто працуе ў цяжкіх умовах.

23.08.2016

Адданы прафесіі – удзельнічай у конкурсе (да 31 жніўня)!

Гомельская філія ГА «БАЖ» запрашае калег да ўдзелу ў штогадовым конкурсе на атрыманне дыплома «За адданасць прафесіі».

22.08.2016

Запрашаем маладых журналістаў да ўдзелу ў адукацыйнай праграме ў Германіі

З 16 па 23 верасня ў Германіі адбудуцца заняткі ў рамках адукацыйнай праграмы для украінскіх, беларускіх, польскіх і нямецкіх журналістаў-пачаткоўцаў, што прысвечаная ролі новых медыяў у камунікацыі з грамадствам.

16.08.2016

NED: Стыпендыяльная праграма імя Рэйгана-Фасэла (Вашынгтон) (да 15 кастрычніка)

Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (NED) (ЗША) прапануе ўдзел у стыпендыяльнай праграме імя Рэйгана-Фасэла. На праграму запрашаюцца прафесіяналы ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека, выкладчыкі коледжаў і ўніверсітэтаў, даследчыкі, журналісты, пісьменнікі.

16.08.2016

Медыяпрэмія Adami 2016 (Усходняе партнёрства)

Журналісты і кінатворцы з краін "Усходняга партнёрства" запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне медыяпрэміі "Adami 2016".  Конкурс мае на мэце прамоўцыю тэм правоў меншасцей, міграцыі, культурнай разнастайнасці ва Ўсходняй Еўропе.

16.08.2016

Пасля 91-га - журналісцкі праект пра постсавецкія краіны

Пляцоўка Cafébabel Berlin запрашае журналістаў з сямі постсавецкіх краін (Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Малдовы, Расіі) да ўдзелу ў медыяпраекце "Пасля 91-га".

16.08.2016

Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра: Праграма для маладых лідараў Усходняга партнёрства, Расіі

Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра (Германія) запрашае на праграму маладых і таленавітых лідараў у галіне палітыкі, права, развіцця грамадзянскай супольнасці, эканомікі, медыя і навукі. Праграма спланавана для кандыдатаў краін "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана) і Расіі. Навучанне па праграме пройдуць каля 100 удзельнікаў - блогераў, экспертаў недзяржаўных арганізацый, палітыкаў, журналістаў, маладых навукоўцаў.

16.08.2016

Тваё бачанне Еўропы - конкурс фотаблогаў (да 28 жніўня)

Фотаблог "Твары Еўропы" ладзіць конкурс, мэта якога - паказаць разнастайнасць паміж людзьмі еўрапейскага кантынента. У фокусе конкурсу - багацце культур, ідэнтычнасцей і традыцый.