Мінск

У палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай істотна пагоршыўся зрок
У асуджанай на 5 гадоў зняволення нібыта за “стварэнне экстрэмісцкага фармавання” Ірыны Слаўнікавай абвастрыліся праблемы са зрокам – перадусім наступствы дрэннага асвятлення ў следчых ізалятарах, дзе яе ўтрымлівалі да суда. Не спрыяюць і нагрузкі ў швейным цэху гомельскай калоніі № 4.

Набыў моц прысуд журналісту Дзмітрыю Лукшу
Генеральная пракуратура паведаміла, што набыло моц дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да асуджанага пазаштатнага карэспандэнта казахстанскага тэлеканала “Хабар 24” Дзмітрыя Лукшы і іншых фігурантаў. Гэта азначае, што апеляцыю на прысуд вышэйшая інстанцыя пакінула без задавальнення.

“У рэжыме аўтапілота”. Як адбывае свой неадэкватны тэрмін зняволення журналістка Кацярына Андрэева
Асуджаная больш чым на 8 гадоў калоніі журналістка Кацярына Андрэева адчувае “велізарную фізічную і маральную стомленасць”. Пра гэта яна напісала ў адным з апошніх лістоў на волю.

Яшчэ адзін прысуд медыйшчыку: Юрыю Гладчуку далі 2.5 гады калоніі
Рэдактар спецпраектаў партала «Аўтабізнес» Юрый Гладчук асуджаны на 2,5 гады калоніі. У канцы лютага Мінгарсуд разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд.

Прэс-служба паведамляе пра сустрэчу Лукашэнка з замежнымі журналістамі
Паводле прэс-службы Лукашэнка, у Палацы незалежнасці сёння збяруцца журналісты з ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Францыі, Саудаўскай Аравіі, Катара, Азербайджана, Японіі.

Родныя атрымалі спатканне з Сацуком: хваравіты выгляд, цёмныя кругі пад вачыма, ацёклы твар
Пасля таго, як Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак галоўнаму рэдактару інтэрнэт-партала "Ежедневник" Сяргею Сацуку, сваякам дазволілі спатканне ў СІЗА турмы №4, дзе ён чакае размеркавання ў калонію. Перадусім блізкія адзначаюць ягоны кепскі стан здароўя.

«СБ» пра пратэсны самвыдат: «празаходняя прапаганда» і «сетка інфадэверсантаў»
Газета «СБ. Беларусь сегодня» апублікавала артыкул пра сетку самвыдатаўскіх рэгіянальных выданняў «Веснікі». Публікацыя аўтарства Людмілы Гладкай называецца «Про информационных экстремистов», і гэта далёка не адзіны зняважлівы выраз прапагандысткі на адрас стваральнікаў СМІ, якія транслявалі альтэрнатыўныя, адрозныя ад афіцыйных, меркаванні.

“Элементарная помста, жаданне прадэманстраваць сваю значнасць”. Ян Рудзік пра “спецвытворчасць” і суд
У рамках так званай “спецыяльнай вытворчасці” на 16 лютага Мінскі абласны суд прызначыў пасяджэнне з завочным удзелам рэдактараў інфармацыйнага рэсурсу Nexta Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка. Чакаецца прысутнасць і Рамана Пратасевіча, адзінае, не разгалошваецца яго статус — гэтаксама ўдзельніка альбо падазраванага.

“Я не пераборлівы”. На “казённых харчах” у калоніі Андрэй Кузнечык заўважна схуднеў
Палітзняволены журналіст Андрэй Кузнечык не губляе аптымізму і нават знайшоў пазітыў у сваім зняволенні — маўляў, нарэшце скінуў вагу да “нарматыўнай”. Праўда, дадалася іншая праблема: цяпер трэба вучыцца ўшываць адзенне, якое раптам стала завялікім.

Апеляцыю Сяргея Сацука Вярхоўны суд будзе разглядаць у закрытым рэжыме
На сайце Вярхоўнага суда з’явілася абвестка з указаннем даты разгляду апеляцыйнай скаргі галоўнага рэдактара інтэрнэт-партала “Ежедневник” Сяргея Сацука, асуджанага на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Літаратар і бард Андрэй Мельнікаў выйшаў на волю пасля 10 сутак адміністрацыйнага арышту
Вядомага барда і журналіста Андрэя Мельнікава 5 лютага выпусцілі з ізалятара Мінскага раёна. Там ён прабыў 10 сутак паводле абвінавачання ў “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Гэта Беларускай асацыцыі журналістаў пацвердзіў ён сам.

Беспрэцэдэнтны ўзровень сачэння. Набыла сілу пастанова аб кантролі за карыстальнікамі ў інтэрнэце
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал апублікаваў пастанову Савета міністраў “Аб парадку функцыянавання інфармацыйнай сістэмы”. Такім чынам нашумелы ўказ №368, падпісаны летась Аляксандрам Лукашэнкам, набыў сілу і дазваляе сілавым структурам цалкам кантраляваць беларускі сегмент інтэрнэта.