Мінск

У прамзону ходзіць з кійком. Аляксандра Фядуту не вызвалілі ад лагернай працы, нягледзячы на стан здароўя
Журналіст, палітолаг, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута ўжо больш за два гады за кратамі — пасля дасудовага «марынавання» ў ізалятарах КДБ і УУС Мінгарвыканкама цяпер адбывае 10-гадовы вырак у калоніі № 15 Магілёва. Беларуская асацыяцыя журналістаў дазналася пра нюансы адсідкі аднаго з найбольш вядомых беларускіх інтэлектуалаў.

Тры гады без накіравання за краты: асудзілі экс-менеджарку канала "Беларусь 2" Вольгу Гладкую
Былую супрацоўніцу тэлеканала "Беларусь 2" Вольгу Гладкую абвінавачвалі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Экс-рэдактара Nexta Рамана Пратасевіча пакаралі 8 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму
Суд Мінскай вобласці 3 траўня агучыў канчатковы вердыкт у рэзананснай справе рэдактараў тэлеграм-каналаў Nexta і «Беларусь галаўнога мозгу». Тры фігуранты атрымалі ад 8 да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і салідарны шматмільённы штраф за нанесены «ўрон» сілавікам.

Аператыўна-аналітычны цэнтр пазбавіў даменнага імя незалежнае выданне EX-PRESS.BY
Беларускай асацыяцыі журналістаў стаў вядомы яшчэ адзін выпадак пазасудовага пазбаўлення недзяржаўнага медыя дамена .by у беларускім сегменце інтэрнэту. Гэтым разам пад «зачыстку» трапіла рэдакцыя інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурсу EX-PRESS.BY, які расказвае пра падзеі ў Барысаве і Жодзіне.

ААЦ пачаў пазбаўляць «экстрэмісцкія» СМІ даменнага імя ў Беларусі
Шэраг незалежных выданняў аднаасобным рашэннем Камітэта дзяржбяспекі ўжо трапілі ў пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў», а цяпер улады вырашылі пазбавіць рэдакцыі і беларускай «прапіскі» — інтэрнэт-адрасу.

«Прызямлілі»: дзяржабвінавачанне настойвае на рэальным тэрміне для Рамана Пратасевіча
21 красавіка пракурорка Наталля Сакалова запатрабавала пакараць 10 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму экс-рэдактара тэлеграм-каналаў Nexta і «Беларусь галаўнога мозгу» Рамана Пратасевіча. Ён праходзіць па адной справе з былымі паплечнікамі Сцяпанам Пуцілам і Янам Рудзікам, але адзіны, каго ўлады здолелі даставіць у суд — дзеля гэтага давялося прызямліць пасажырскі самалёт.

Спецслужбы атрымалі неабмежаваны доступ да «віртуальнага жыцця» беларусаў
Указ аб стварэнні сістэмы ўзаемадзеяння паміж аператарамі і пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг з супрацоўнікамі спецслужб з’явіўся ў кастрычніку 2022 года. А сёлета ў лютым з’явілася пастанова Савета міністраў «Аб парадку функцыянавання інфармацыйнай сістэмы», якая сістэматызавала механізм кантролю за беларускім сегментам інтэрнэта. Афіцыйна дакумент набыў моц 21 красавіка.

Пазбавілі спатканняў, зменшылі атаварку, абмежавалі ліставанне. «Падарункі» Кастусёву ад адміністрацыі ПК №22
Адзін з найбольш дасведчаных дэмакратычных палітыкаў, грамадскі актывіст і публіцыст Рыгор Кастусёў 17 красавіка адзначае 66-гадовы дзень нараджэння — ужо другі запар за кратамі. Сябры расказалі пра фізічны і маральны стан палітвязня, асуджанага на 10 гадоў нібыта за «змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

Улады рыхтуюць новыя папраўкі ў закон аб СМІ: каб быў сіметрычны адказ на «недружалюбныя выпады»
Адбылося пасяджэнне пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі пад старшынствам Генадзя Давыдзькі, дзе абмяркоўваліся папраўкі ў закон аб СМІ на фоне «новых выклікаў аўтэнтычнасці беларускай дзяржавы».

4 гады калоніі агульнага рэжыму прысудзілі медыяменеджару Канстанціну Залатых
Пра гэта стала вядома @euroradio. Працэс над дырэктарам эканамічнай газеты «Белорусы и рынок» Канстанцінам Залатых адбываўся ў закрытым рэжыме.

Гэтым разам дакладна: адхілены апеляцыі журналіста Вацлава Арэшкі і прафсаюзных лідараў
У Вярхоўным судзе 3 красавіка разглядаліся скаргі прафсаюзных актывістаў, асуджаных на працяглыя тэрміны зняволення нібыта за «экстрэмісцкую дзейнасць». На перагляд беспадстаўна суровага выраку разлічваў і журналіст, публіцыст, палітолаг Вацлаў Арэшка. Аднак найвышэйшая судовая інстанцыя не знайшла прычын, каб змякчыць пакаранні для фігурантаў справы.

Вайскова-палітычнага аглядальніка Ягора Лебядка занеслі ў «экстрэмісцкі» спіс МУС
Міністэрства ўнутраных спраў чарговым разам абнавіла пералік грамадзян Беларусі і іншаземцаў, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод чатырох дзясяткаў новых фігурантаў цяпер і вядомы эксперт у вайсковых пытаннях Ягор Лебядок.